У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ МЭМАРЫЯЛЬНЫ МІТЫНГ ДА ГАДАВІНЫ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ

26красавіка ў Менску ў Кіеўскім сквэрына Булвары Шаўчэнкі адбыўся мэмарыяльнымітынг з нагоды 32-й гадавіны Чарнобыльскайкатастрофы, арганізаваныКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй– БНФ. Людзі прышлі ў гэты прыгожысталічны цэнтр, пад нацыянальныміБел-Чырвона-Белымі Сьцягамі. Сабралісяменчукі і беларусы зь іншых гарадоўкраіны.

Грамадавыслухала выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ,-- “Чарнобыльскі шлях – наканаваньне,якое мусім прайсьці”. Старшыня Партыіакцэнтаваў свой выступ на дачарнобыльскайрадыяцыі ў Беларусі, якую стварыласавецкае акупацыйнае войска ў 1950-1970-хгадах, калі таемна на беларускіх палігонахвыпрабоўвала тактычную атамную зброю.Цяперашняя ўспышка анкалагічных ісардэчных захворваньняў насельніцтвазьвязана якраз з тымі схаванымі адлюдзей атамнымі выпрабаваньнямі.

Выступіўсп. Георгі Лепін, доктар фізіка-матэматычныхнавук, дасьледчык наступстваў Чарнобыльскайкатастрофы, аўтар кніг на гэтую тэму.Навуковец казаў пра недапушчальнасьцьпабудовы атамнай электрастанцыі ўБеларусі, пра небясьпечнасьць месца,дзе ідзе будаўніцтва Астравецкай АЭС,прыводзіў факты і статыстыку, якіясьведчаць пра адмоўны досьвед ва ўсіхадносінах з атамнымі электрастанцыяміва ўсім сьвеце. Ён завершыў свой выступпатрабаваньнем спыніць будаўніцтвапад Астраўцом і мабілізаваць сілыграмадзтва для недапушчэньня пабудовыновага Чаргобыля для нашага народу ісуседзяў Беларусі.

Адзінз арганізатараў мітынгу адказны сакратарУправы Фронту і Партыі сп. Алесь Чахольскі,ліквідатар наступстваў катастрофы,распавёў пра тое, як бяздарна і злачыннымчынам савецкія ўлады праводзілі гэтуюапэрацыю. Бессэнсоўна і бяздарна тысячылюдзей займаліся так званай “дэзактывацыяй”на атручаных радыёнуклідамі тэрыторыях,зь якіх пазьней ўсяроўна давялосяадсяляць насельніцтва і закапывацьбульдозэрамі цэлыя вёскі. І вось зноўна нашай зямлі чужая і варожая сіла –Масква – рэалізуе злачынную задуму:будуе расейскую, чужую і непатрэбнуюнам АЭС у Астраўцы. Маўчаць і цярпецьнельга. Увесь народ павінен змагаццаза сваю будучыню, за сваіх дзяцей. Надкраінай зноў навісла пагроза атамнайкатастрофы.

Зпрамовай выступіў сп. Сяргей Папкоў,намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Ёнпадкрэсьліў, што супраць нашага народавядзецца вайна. Як яшчэ можна назвацьдзейнасьць Масквы, накіраваную назьнішчэньне нашага народа, нашай культурыі цывілізацыі? Калі гэта так, то і мыпавінны дзейнічаць, абараняцца. Імпэрскаезло пранікла паўсюль. На харчовыхпрадпрыемствах дзейнічаюць два канвэеры.Адзін канвэер для вырабніцтва чыстайі якаснай прадукцыі – гэта вывозіццаў Маскву. Для беларусаў – другі канвэер,дзе вырабляюць атручаныя радыёнуклідаміхарчовыя прадукты. Штогод рэжым пашыраепасяўныя плошчы на тэрыторыі, зараджаныяў выніку Чарнобыльскай катастрофы.Ніякай гаспадарчай мэтазгоднасьці ўгэтым няма. Рэжым на загад Масквыправодзіць злачынны экспэрымэнт наднашым народам. На жаль, большасьць нашыхграмадзян нават не задумваюцца надгэтым. Грамадзтва павінна ўсьведаміць,што так далей жыць нельга.

СакратарУправы Фронту і Партыі сп. Валеры Буйвалнагадаў, хто адкрыў сьвету праўду праЧарнобыльскую катастрофу і абваліў муррэжымнай хлусьні на гэтую тэму. У верасьні1989 года БНФ “Адраджэньне” паслаў ваўсе пацярпелыя раёны групы сваіхактывістаў на аўтамабілях. Фронтаўцысустракаліся з людзьмі, наведвалігаспадаркі, шпіталі, зьбіралі інфармацыюі подпісы грамадзян з патрабаваньнемарганізацыі дапамогі пацярпелым адчарнобыльскай бяды. У Менску быўправедзены шматтысячны Чарнобыльскішлях. У сьнежні БНФ арганізаваў у Чырвонымкасьцёле міжнародную канфэрэнцыю начарнобыльскую тэму і стварыў ЧарнобыльскіТрыбунал. Сьвет даведаўся праўду, і ўжоз вясны 1990 года ў Беларусь пайшлагуманітарная дапамога з розных краін.Народны Фронт арганізаваў першыя групыдзяцей з пацярпелых раёнаў на аздараўленьнеза мяжой. Ужо на пачатку 2000-х гадоў рэжымуўдалося (дзякуючы пасіўнасьці насельніцтва)амаль поўнасьцю спыніць паступленьнегуманітарнай дапамогі і выезды дзяцейза мяжу, арганізаваць ізаляцыю нашагаграмадзтва ад цывілізаванага сьвету.Рэжымныя ворагі робяць гэта дзеля“чысьціні экспэрымэнту” над беларусамі.Толькі грамадзкі супраціў можа разбурыцьгэтую антычалавечую сістэму, якаяпагражае самому існаваньню нашаганарода. Рашэньне гэтай жыцьцёвай праблемыможа быць толькі палітычным. Наш народвызваліцца ад імпэрскага кашмара ібудзе жыць у вольнай дэмакратычнайкраіне. Наперадзе аналаг Нюрнбэргскагапрацэсу над злачынцамі, якія праводзяцьпачварны экспэрымэнт над беларусамі.Будучыня Беларусі будзе сьветлай іпрыўкраснай.

Сваепранікнёныя вершы прачытала паэткаЯўгенія Казлова (Ворша).

Напрыканцы грамада засьпявала беларускінацыянальны гімн “Магутны Божа”. Лунаўпокліч “Жыве Беларусь! Жыве вечна!”

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

26красавіка 2018 г.