АДПОР РАЗБУРАЛЬНІКАМ НАРОДНАГА МЭМАРЫЯЛУ Ў КУРАПАТАХ БУДЗЕ МОЦНЫ
(КрасавіцкіСойм 2018г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі– БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)
15красавіка ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Цяжкі часбез перамен”. З дакладам выступілі сп.Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыіі Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратарУправы Партыі і Фронту.
Выступоўцыпадвялі вынікі першага этапу сьвяточныхмерапрыемстваў у гонар 100-годдзяаб'яўленьня незалежнасьці БНР і падзячыліўсім арганізатарам і ўдзельнікам задастойнае правядзеньне сьвяткаваньняў.Сьвяткаваньні, акцыі ўшанаваньня памяцінацыянальных герояў і падзей нашайгісторыі павінны працягвацца.
Разглядаласяпытаньне аб адзначэньні ўгодкаўЧарнобыльскай катастрофы. Пададзеназаяўка на мітынг ля кінатэатра Кіеў пабальвары Шаўчэнкі. Абмяркоўваліантылюдзкія эахады рэжыму па ўвядзеньнірадыяцыйна забруджаных земляў усевазварот.
Другімпытаньнем выступаў быў “сюрпрыз” адантыбеларускага рэжыму – аб’ява абтым, што сёлета будзе праводзіццарэфэрэндум. Прадстаўнікі рэжыму, якіярабілі гэтую аб’яву, ні словам незгадалі, якія пытаньні будуць вынесенына абмеркаваньне грамадзтва. Такогаяшчэ не было ў гісторыі народаў і дзяржаў,каб улады аб’яўлялі рэфэрэндум ізахоўвалі замагільнае маўчаньне натэму гэтага маштабнага мерапрыемствадзяржаўнага існаваньня. У паліталогіітакія паводзіны ўладаў называюцца“закуліснай палітыкай”, “таемнымідзеяньнямі дзяржструктур”, а народтакое называе “афёрай” і “афэрызмам”.Калі даваць першую юрыдычную ацэнкугэтых дзіўных паводзінаў рэжыму, товырысоўваюцца намеры чарговагаантыдзяржаўнага злачынства. Нашаграмадзтва хочуць выкарыстаць, як катаў мяшку, “у цёмную”, каб правярнуцьсваю чарговую антыбеларускую афёру,якая напэўна ж будзе мець трагічныянаступствы для беларускага народу інашай дзяржавы.
Некаторыясябры Сойму выказалі меркаваньне, штокрымінальны «кот у мяшку» (г. зн. таемнырэфэрэндум) можа быць пасьвечаны ваеннайтэматыцы, пытаньню прысутнасьцірасейскага войска на тэрыторыі Беларусіпраз стварэньне нейкіх «агульныхструктураў і т.п.
Уапошнія гады назіраецца шалёнаямілітарызацыя Расеі, тэма вайны ўжосталася самай важнай у расейскайдзяржаўнай палітыцы, эканоміцы іпрапагандзе. Расея жыве вайной, рыхтуеццада вялікай вайны з цывілізаваным сьветам,вядзе гібрыдныя і лакальныя войны ўнекалькіх краінах і на тэрыторыі РФ. Натэрыторыі Беларусі ўтвараюцца расейскіявайсковыя базы, стратэгічныя аб’екты,адбываецца канцэнтрацыя і перамяшчэньневялікіх колькасьцяў расейскай вайсковайтэхнікі і вайскоўцаў. Беларуская армія,фактычна, падпарадкавана маскоўскамукамандваньню і разглядаецца як часткарасейскай арміі. На нашай тэрыторыіідуць бесперапынныя (сумесныя з расейскайарміяй) вучэньні, трэніроўкі, парады імаршы.
Пакульшто шмат з гэтых дзеяньняў Масквавымушана праводзіць на нашай тэрыторыіпрыхавана і сакрэтна. Ня выключана(гучэла меркаваньне), што поўнаялегалізацыя расейскай ваеннай прысутнасьціі расейскага камандваньня нашыміўзброенымі сіламі якраз і можа быцьзапрапанавана ў якасьці галоўнагапытаньня на рэжымным рэфэрэндуме. Увыніку фальшывая легітымізацыя будзезабясьпечана. І тады Беларусь “пожеланию трудящихся” канчаткова станеццазакладніцай агрэсіўнай расейскайваеншчыны, з усімі трагічнымі наступствамі.
Грамадзтва павінна патрабаваць адантынароднага рэжыму раскрыцьця праўдыпра тэму маючага адбыцца рэфэрэндума.Калі раскрыецца, што на чарговы фальшывы рэфэрэндум вынясуць чарговуюантыбеларускую афёру, людзям трэбабудзе яго байкатаваць. Неабходна спыніцьантыдзяржаўную дзейнасьць рэжыму ўгэтым накірунку. Грамадзтва не павіннапрамаўчаць і дазволіць рэжыму выкарыстацьсябе ў антынацыянальнай справе.
Трэцімпытаньнем была падрыхтоўка да абароныКурапацкай сьвятыні. Пасьля агрэсіўнагавыступу на тэму Курапатаў начальнікарэжыму, у інфармацыйную прастору быўзапушчаны зварот ад так званых “экспэртаў”,якія заклікаюць арганізаваць “міжнародныконкурс на лепшы праект народнагамэмарыялу ў Курапатах”. Паводле гэтайгрупы асобаў, Народны Мэмарыял у Курапатах“Лес Крыжоў”, створаны на працягу 30гадоў беларускім грамадзтвам, не існуе.І, маўляў, трэба “ствараць мэмарыял”.
Трэбачакаць, што гэтая публіка будзераспаўсюджваць падпісныя лісты ізаклікаць да падтрымкі сваёй “ініцыятывы”.Падтрымліваць такую фальшывую публікунельга. Яе дзейнасьць (закліканьнебудаваць іншы мэмарыял на месцы ўжоіснуючага Народнага Мэмарыялу) накіраванана зьнішчэньне мэмарыяльнага помніканарода ў Курапатах, і цалкам карэлюеццаз антыкурапацкай палітыкай недэмакратычнагарэжыму. Што датычыць звароту да міжнароднайсупольнасьці (якую зьбіраюцца ашукаць),то гэтак звычайна робіцца тады, калівопытная ў халяўных справах публікаспадзяецца на міжнародныя гранты.
Алена гэты раз афёра не атрымаецца. Адпорбудзе моцны. Трэба рыхтавацца да абароныКурапацкай сьвятыні. Дарэчы, гэта дасьцьмагчымасьць кансалідаваць абаронцаўі далучыць новых людзей да беларускагаадраджэнскага руху.
Выступілітаксама сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. Яны распавялі пра востры крызісу сельскай гаспадарцы. У многіх калгасахняма нават чым сеяць. Замест забесьпячэньнянеабходным для працы, у калгасы прыязджаюцьшматлікія рэжымныя камісіі, якія ўдаюцьдзейнасьць па арганізацыі і кантролю.Сельскія жыхары кажуць, што такім чынамзаймаюць процьму чыноўнікаў, прыпісаныхрэжымам у розныя нікому не патрэбныякамісіі. У малых гарадах і мястэчкахлюдзі вымушаны працаваць за мізэрныязаробкі.
Утой жа час пашыраецца наступная зьява:у Беларусі атабарваюцца расейскіяхарчовыя прадпрыемствы. Яны працуюцьтолькі з чыстай беларускай прадукцыяй,якую адсылаюць у Расею (чарнобыльскіяхарчы – выключна для беларусаў).Кіраўніцтва, бухгалтары і даглядчыкіна гэтых прадпрыемствах – грамадзянеРФ. Яны робяць сабе вялікія заробкі(да 10 тыс. даляраў у месяц) і выкарыстоўваюцьбеларусаў як танную рабочую сілу (плоцяцьім у 10-15 разоў менш)часта штрафуюць. Такім чынам, беларусыпрацуюць на сваёй зямлі як рабы (прагэта ў адкрытую кажуць людзі). Агуламгэта ўсё вынік палітыкі галоўнаганачальніка рэжыму.
Унавучальных установах краіны пашыраеццапрапагандысцкая дзейнасьць рэжымнайулады, у знаёмых па СССР прымітыўных ілабавых формах. Рэжым імкнеццадэзарыентаваць і дэмаралізаваць маладоепакаленьне. Настаўнікі завалены пустойсправаздачнасьцю і пісанінай. Дайшлода таго, што настаўнікаў абавязалі накожнага вучня пісаць асобнае дасье. Іпішуць.
Навялікі жаль, значная частка грамадзтване разумее, што адбываецца ў нашай краінеі якія цяжкія наступствы будзе мецьпрацяг гэтай антынароднай палітыкі.
Соймтаксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ
іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
15красавіка 2018г.