“СУД” “НЯ ЎБАЧЫЎ” ПАРУШЭНЬНЯ ЗАКОНУ

5красавіка завяршыўся суд у справеантызаконных дзеяньняў міліцыі паводлеіску сп-ні Алы Гуцавай, сябраУправы Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ.

3лістапада 2017 г. яна раздавала запрашэньніна ўдзел у мерапрыемствах на Дзяды,стоячы непадалёк ад станцыі метро“Магілеўская” ў Менску. Са станцыімэтро да яе выйшаў старшыня міліцыіКірыенка і запатрабаваў тлумачэньняў(хаця раздача запрашэньняў на гэтыммесцы ня мела дачыненьня да паўнамоцтваўаховы мэтрапалітэна). А. Гуцава паказалаяму пашпарт і копію дазволу Менгарвыканкамуна правядзеньне КХП-БНФ мемарыяльныхмерапрыемстваў. Пасьля тэлефоннайразмовы з начальствам міліцыянт затрымаўжанчыну і завёў яе ў пакой міліцыі настанцыі мэтро. Там ён і ст. лейтэнантміліцыі Данільчык склалі на А. Гуцавупратакол аб затрыманьні і канфіскавалі1000 запрашэньняў. Больш за дзьве гадзіныяе пратрымалі ў пакоі міліцыі. Увесьчас яны перамаўляліся ў справе“правапарушэньня” з начальствам,папярэджвалі яе аб адказнасьці “занеправамерныя дзеяньні” і ўзбуджэньніадміністрацыйнай справы. Аднак, 9лістапада А. Гуцавай патэлефанавалі іпаведамілі, што “справа спынена зпрычыны адсутнасьці складу злачынства”.Незаконныя дзеяньні работнікаў МУСадмоўна адбіліся на стане здароўяжанчыны і не дазволілі ёй выканацьдаручэньне Партыі.

А.Гуцава падала заяву ў суд з патрабаваньнемда МУС і Міністэрства фінансаў кампэнсавацьёй маральную і матэр’яльную шкоду. Напаседжаньнях Суда Партызанскага раёнаг. Менску ў якасьці сьведкаў выступаліработнікі міліцыі (якія, як заўсёдыхлусілііблыталіся ў сваіх паказаньнях) іпрадстаўнікі МУС і Мінфінансаў. Яныспрабавалі даказаць, што неправамерныядзеяньні міліцыі былі правамернымі.Пацярпелая, адвакат і сьведка ад Партыісп. С. Папкоў прадставілі доказы таго,што міліцыя груба парушыла Закон,перасьледуючы грамадзянку за распаўсюдінфармацыі пра санкцыянаванаемерапрыемства. Тым ня менш суд незадаволіў іск А. Гуцавай і “ня ўбачыўпарушэньня закону” у незаконныхдзеяньнях міліцыі.

Штотакое лукашысцкі суд і іхныя «законы»– усім вядома. Няхай паказваеццанечысьць. Будучыня наперадзе.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

5красавіка 2018 г.