100 ГОД БНР. СЬВЯТКАВАНЬНЕ Ў АМЭРЫЦЫ

Унядзелю 25 Сакавіка грандыёзнае адзначэньнестагоддзя аб'яўленьня незалежнасьціБНР адбылося ў ЗША. Імпрэза была ўНью-Брансьвіку (штат Нью-Джэрзі) увелізарнай залі гатэля Гаят. Арганізатары:Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне(ньюджэрсійскі і ньюёрскі аддзелы) ібеларкуска-амэрыканскае згуртаваньне"Пагоня".

Напрацягу апошніх 20-ці гадоў мне прыходзіласябываць тут амаль на ўсіх сьвяточныхадзначэньнях даты 25 Сакавіка. Але гэтымразам уражаньне незабыўнае. Людзейпрышло амаль у два разы больш, чымплянавалі (каля трохсот асобаў). Суматохавыглядала вельмі жывапіснай. Мне такаянатуральная атмасфэра заўсёды даспадобы.

Папраграме былі выкананыя ўсе куртуазыйныяпатрабаваньні: гімны, чытаньні, вітаньні,тэлеграмы, ганаровыя госьці і г. д. Сяродганаровых гасьцей -- першы амбасадарЗША ў Беларусі Дэвід Суорц ("найлепшысябра беларусаў", як мы яго называем),кангрэсмэны Фрэнсіс Палёнэ, Крыс Сміт,Джан Кунштадтэр (намесьнік амбасадараЗША ў Беларусі ў 2000-2001 гг.), госьці адіншых дыяспар, госьці зь Ліды і зь Менску.

Выдатнапрамаўляў Юры Беленькі аб лініі падзейад БНР да Рэспублікі Беларусь. Пранікнёныясловы пра Беларусь і беларускіх людзейсказаў Джан Кунштадтэр. Запомнілася,калі ён казаў пра бабулек, што працуюцьна полі і агародзе, пра зямлю падпазногцямі іхных рук, пра іхную працу,якая спрыяе існаваньню нацыі. Прагучэлагэта вельмі па чалавечы. Джан выступаўпа-беларуску. Беларускую мову ён вывучыўу Беларусі за сем месяцаў і карыстаеццаёй з задавальненьнем.

Пасьлявыступаў і дакладаў адбыўся канцэрт навышэйшым узроўні, бо беларусы Амэрыкімаюць магчымасьць слухаць знакамітуюбеларускую сьпявачку з самабытнайманерай выкананьня і выдатным характэрнымголасам -- Валянціну Пархоменку. У ЗШАяна выступае разам з мужам, сьпевакомі музыкантам Алесем Казаком і дачкойВольгаю, якая ня толькі сьпявае, але іпіша музыку. На гэтым канцэрце стагоддзятрыа Казакоў выступіла на моцным уздыме.Уражаньне незабыўнае.

Відацьсам дух стагоддзя БНР падзейнічаў наўсіх.

Бліскучапрасьпяваў свае песьні сьпеўная легендаБеларускага Народнага Фронту 90-х гадоўСяргей Сокалаў-Воюш. Некаторыя песьніВоюш выконваў па просьбе прысутных. Азнакаміты гімн БНФ "Фронт" сьпяваліразам зь ветэранамі Фронту ў залі.

Удзельнікісходу прынялі дзьве рэзалюцыі па вынікахвыступаў і дакладаў, далі ацэнкурэпрэсіўным дзеяньням рэжыму ў Беларусі,якія адбыліся 25 Сакавіка ў Дзень стагоддзяБНР, і выказалі патрабаваньне вызваліцьнезаконна арыштаваных людзей.

25сакавіка 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК