100 ГОД БНР. СЬВЯТА Ў МЕНСКУ

24сакавіка на заклік Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ беларусы сабраліся ўКіеўскім сквэры, у цэнтры сваёй сталіцы.Патрыёты ўзьнялі нацыянальныяБел-Чырвона-Белыя Сьцягі, віншаваліадзін аднаго з вялікай падзеяй –100-годдзем абвяшчэньня незалежнасьціБеларускай Народнай Рэспублікі. Людзіпрыехалі на сьвята з розных куткоўБеларусі, прышлі сем’ямі, з малымідзецьмі. Сонечны і цёплы дзень зьвеставаўвясну, настрой быў сьветлы і аптымістычны.

Напачатку грамада засьпявала ваярскігімн БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.Былі зачытаны гістарычная ТрэцяяУстаўная грамата Ураду БНР і віншавальнызварот сп. Зянона Пазьняка, СтаршыніКХП-БНФ і Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне”. Грамада гукала: “ЖывеБеларусь! Жыве вечна!”

ДэпутатНезалежнасьці Сяргей Антончык павіншаваўпрысутных з вялікім сьвятам. Ён параўнаўстварэньне БНР з надыходам вясны, каліптушкі будуюць свае гнёзды. Можа наляцецьнавальніца і разбурыць гняздо, алежыцьцё не спыніцца. Змагарны народпераадолее варожую навалу і пабудуесвой нацыянальны дом. Дзяржаватворчыподзьвіг дзядоў у 1918 годзе нягледзячыні на што завершыўся адраджэньнембеларускай дзяржавы ў 1991 годзе.

Празмаганьне і стваральную працу, прапамяць аб героях БНР гаварылі таксамадэпутаты Незалежнасьці Сяргей Папкоўі Мікалай Крыжаноўскі. Грамаду павітаўу шчырым выступе выдатны мастак АлесьМарачкін. Выступіла патрыятычнаямоладзь, юнакі і дзяўчаты распавялі пралёсы стваральнікаў БНР.

Далейвыступоўцы дэкламавалі вершы ЗянонаПазьняка, Рыгора Барадуліна, УладзімераНякляева, Станіслава Судніка. Яркіпаэтычны талент прадэманстраваліЯўгенія Казлова (Ворша) і Алег Лазоўскі(Ліда).

Канцэртнаяпраграма была насычаная і цікавая,палітра галасоў вельмі багатая. Людзівіталі воплескамі сольныя выступыАндрэя Мельнікава, Сяржука Чарняка(Ліда), Зьміцера Захарэвіча, АндрусяТакінданга, Уладзімера Асадчага.Удзельнікі сьвяткаваньня пачулі і даўнознаёмыя песьні, і новыя творы выканаўцаў,падпявалі ім. Завершыў канцэрт ЗьміцерВайцюшкевіч, якога публіка не хацелаадпускаць са сцэны.

Аднак,як вядома, сьвяткаваньні ў Беларусіазмрочаны рэпрэсійнымі дзеяньнямірэжыму. Арганізатары зачыталі тэкстзварота з патрабаваньнем вызваліцьусіх, хто быў затрыманы апошнімі дняміпа палітычных матывах і беспадстаўна.Удзельнікі падтрымалі гэтае патрабаваньнеда ўладаў.

Напрыканцы беларусы засьпявалі нацыянальныгімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі -- БНФ

24сакавіка 2018 г.