ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЗНАЧЭНЬНЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БНР У ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ

Паважаныяспадарыні і спадары,

вітаюВас у гэтай залі на навукова-гістарычнайканфэрэнцыі прысьвечанай 100-гадовамуюбілею аб’яўленьня незалежнасьці БНР.

ВіншуюВас з надыходзячым сьвятам Волі і зычуплёну ў Вашай дасьледчыцкай і грамадзкайпрацы.

Няхайгэты дзень і ўспаміны аб вялікіх справахнаблізяць нас да шчасьця нашай дарагойБацькаўшчыны Беларусі.

* * *

ПачатакХХ-га стагоддзя, бурнае разьвіцьцёпрамысловасьці, тэхналёгій, транспарту,прыватнай ініцыятывы, капіталу ісацыялістычных ідэй, накіраваных намасавую сьвядомасьць, выклікаліўзрушэньне разумаў, веру ў тое, што можназьмяніць сьвет, палепшыць сваё існаваньне.На перашкодзе стаялі несвабода, імпэрскаятыранія, нацыянальны прыгнёт і масаваябедната людзей без уласнасьці іпэрспэктывы.

Крызісапошніх эўрапэйскіх імпэрый стварыўперадумовы новай вясны народаў, апошняйхвалі нацыянальных рухаў за самавызначэньне,якая зьмяніла сьвет.

Тойчас, узровень яго пасіянарнасьці, крыхунедаацэнены ў нашай гісторыі і ў нашыхуяўленьнях. Грамадзтва чакала новагапасеву. І там, дзе былі сейбіты, вырастаўплён. “Наша доля” легальная беларускаягазэта, якая выйшла ў 1906 годзе ў Вільні10-тысячным тыражом, была разабранаўмомант, выклікала ў горадзе сапраўдныажыятаж.

Выступтэатра Ігната Буйніцкага ў 1911 годзе ўклубе Палескай чыгункі ў Вільні выліўсяў маніфэстацыю нацыянальнай любові.Заля ў некалькі тысячаў асоб былаперапоўнена, людзі стаялі пад вокнамі.Калі адчынілася заслона і хор засьпяваўгімн Янкі Купалы “А хто там ідзе?” увесьнарод устаў, усе плакалі наўзбом. Гэтакатарсіс. Рэдкая зьява. Народ чуваўроднае.

Першаясусьветная вайна, агульнае гора, якоезвалілася на Беларусь, абвастрыладачыненьні і выклікала салідарнасьцьграмадзтва, якая шматкроць узраслапасьля зьвяржэньня рускага цара і пасьляЛютаўскай рэвалюцыі ў Расеі. Па ўсёйБеларусі зьявіліся грамадзкія,культурніцкія, дапамогавыя, палітычныяарганізацыі, гуртуюцца беларусы-вайскавікіна франтах вайны.

Уліпені 1917 года на зьезьдзе беларускіхграмадзкіх і палітычных арганізацыяўствараецца ЦэнтральнаяРада Беларускіх Арганізацыяў,якая імкнулася аб’яднаць усе беларускіянацыянальна-дэмакратычныя сілы. Упачатку кастрычніка 1917 года да ЦэнтральнайРады Беларускіх Арганізацыяў далучыласяЦэнтральная Беларуская вайсковая Рада,якая аб’ядноўвала вайскавікоў-беларусаўна ўсіх франтах і Балтыйскага флоту.Разам яны ўтварылі ВялікуюБеларускую Раду– кіруючы цэнтр усіх беларускіх сіл.Гэта была магутная сіла, 27 тысячаў асоб.

ВялікаяБеларуская Рада пачала рыхтавацьУсебеларускі Кангрэс, які мусіў быствараць беларускую ўладу і вызначыцьдзяржаўную будучыню Беларусі.

Кангрэсадчыніўся ў Менску 5 сьнежня 1917 года паЮльянскім календары ў абстаноўцынезвычайнага нацыянальна-дэмакратычнагаўздыму. Прысутнічалі 1872 дэлегаты зьякіх 1167 з правам рашаючага голасу. Быліпрадстаўлены ўсе мясьціны Беларусі адБеластока і Вільні да Смаленска, усенацыянальныя мяншыні і ўсе партыі іарганізацыі, у тым ліку прадстаўнікіад розных галінаў вытворчасьці ідзяржаўных службаў ( напрыклад, паштавікі,чыгуначнікі, настаўнікі і г. д.). тутадчуваецца каласальная арганізацыйнаяпраца і самае шырокае дэмакратычнаепрадстаўніцтва. На такім узроўні тадыі потым нічога падобнага ў былой Расеіарганізаванане было.

Іцяпер ізноў пра атмасфэру грамадзтваі дух часу. На ўсіх франтах вайскавікі-беларусыяднаюцца і горача падтрымліваюцьУсебеларускі Кангрэс. Газэта “БеларускаяРада” ад 8-га сьнежня піша: “Зьездвайскавікоў-беларусаў Румынскага фронтугорача вітае агульнабеларускі зьезд іверыць, што толькі цеснай нацыянальнайарганізацыяй, стварэньнем аўтарытэтнайкраёвай улады і як апоры яе – моцнаганацыянальнага войска, можна ўратавацьродную краіну ад пагрозы падзелу. Зьездпатрабуе : 1) неадкладнага аб’яўленьнябеларускай дэмакратычнай рэспублікі,2) беларусізацыі тых дывізіяў і карпусоў,якія да вайны былі дыслакаваныя ўБеларусі”

Ці,напрыклад, тэлеграма ад Беларускай РадыХІІ-й арміі ў стаўку Крыленку і ў ПетраградКамісару па нацыянальных справахІ.Сталіну: “Дык калі Вы шукаеце ўладыня ў праўдзе, а ў сіле, то мы, Беларусы,Вам у ёй адмаўляем і патрабуем неадкладнагавырашэньня беларусізацыі, у адваротнымвыпадку, стыхійны рух арміі беларусаўпагражае выліцца ў самыя непажаданыязьявы. Беларусізацыя, якая пачаласярэвалюцыйным чынам, закончыцца адыходамна сваю тэрыторыю. Ведайце, сіла ў народзебеларускім ня зьнікла”. Подпіс: “СтаршыняБеларускай Рады ХІІ-й арміі Макарэвіч”.

Удзень адкрыцьця Кангрэсу газэтабеларускіх вайскавікоў піша, шторашэньняў зьезду чакаюць шмат якіякраіны і задаецца пытаньнем, цытата:“Ці пойдзем мы ў духу агульнарасейскімпа шляху анархіі і беспрасьветнай цемры,ці ўсё ж мы, беларусы, пойдзем новымшляхам, шляхам абароны правоў чалавекаі яго здабыткаў і перш за ўсё па шляхуабароны ўжо напалову разбуранайБеларусі”. Як бачым, ёсьць рэчы, якія іза сто гадоў не зьмяніліся ў гэтымсьвеце.

Зьездадчыніўся ў атмасфэры незвычайнагаўзрушэньня. “Ва ўсіх прамовах – аграмадныўздым, - нарэшце прачнулася роднаякраіна”. “Беларусы павінны самавызначыцца,– усклікаў вядомы беларускі левыграмадавец і бальшавік Фабіян Шантыр.– Нам ня трэба рабства агульнарасейскайдэмакратыі (апладысменты) – у нас ёсьцьсвая дэмакратыя, свае беларускіябальшавікі. Мы павядзем Беларусь нешляхам дэмагогіі, а шляхам сапраўдыдэмакратычным.” (Даведка. Фабіян Шантырбыў растраляны рускімі бальшавікамі ў1920 годзе па асабістым загадзе Л.Троцкага).

Гучэлівоклічы: “Няхай жыве Беларусь!” “Няхайжыве Беларуская дэмакратычная рэспубліка!”“Няхай жыве беларуская нацыянальнаяармія!”. Граў духавы аркестар. Сьпяваўгімны беларускі хор.

Далейцытата па расейску з газэты таго часу:

Ноэтот величественный день под конец быломрачен неслыханным нахальствомпредставителя, по его словам, латышскогонарода, а вернее просто нахальногобольшевика, который предложил нам,истинным сынам многострадальной, ноотныне свободной Белорусской нации, онимел дерзость предложить нам выброситьнаше белорусское знамя. Какая бульварнаядерзость! Какое оскорбление всемубелорусскому народу! Не хорошую услугуоказал большевикам их представитель.Крики возмущения, поднятые кулаки,крики: «вон» и «долой» были ответом наего речь.

Красиваяи трогательная сцена была, когда послеэтого вышли вперед солдат, матрос игенерал, крепко сжавши руки друг другу,и когда старый генерал и революционерАлексеевский стал на колено и поцеловалто знамя, которое только что было осмеянобезумцем.»

Тутзазначу, што ў 60-х гадах, слухаючырасповеды ўдзельнікаў БеларускагаКангрэсу, мяне, як і іх, найбольш уразіўякраз гэты сымвалічны ўчынак генэралаАлексіеўскага. Тут узьнікла шляхамзьбегу абставінаў такая сітуацыя, каліадбылася публічная сакралізацыянацыянальнага сьцяга. Утой час Бел-чырвона-белы сьцягімгненнараспаўсюдзіўся па ўсіх франтах іарганізацыях, дзе былі беларусы. Гэтаяраптоўнасьць межавала зь містыкай –сьведчыла пра нацыянальны дух беларусаў.

Інфармацыяў газэце “Беларуская Рада”, якаядрукавала пратакольны ход Кангрэса,часам гучыць як велічны панегірык,прамоўлены высокім стылем.

“Госпадзе,які настрой ва ўсіх! – усклікае відавочца,-- сапраўды ўсе перажываюць вялікаўрачыстыядні, гістарычныя. Я глыбока веру, штошчырыя сэрцы беларускія зьліваюцца ўадно і зробяць тую справу, якая будзеадбіта на першых старонках Беларускайгісторыі залатымі літарамі”.

Беларускікангрэс меў надзвычай шырокае ўсеабдымнаепрадстаўніцтва, скліканае на дэмакратычнайаснове. Кангрэс быў задуманы як сувэрэннаялегітымная крыніца ўлады Беларусі, якаявыконвала, фактычна, функцыі народнагапарляманту і канстытуцыйнага воргану.Дэлегаты выбралі Прэзыдыум і старшынюЗьезда, стварылі Раду старэйшын папрынцыпу дэлегаваньня, дзеля хуткаснайапрацоўкі пратаколаў і прыняцьцярашэньняў. Дэлегаты падзяліліся навосем сэкцый і ў кожнай сэкцыі стварылішэраг камісіяў па актуальных тэмахдзяржаўнага будаўніцтва. Былі сэкцыіпалітыка-нацыянальная, аграрная,эканамічна-фінансавая, культурна-асьветніцкая,дзяржаўна-праўная, вайсковая, паарганізацыі ўлады і г.д. Секцыі і камісііпрацавалі ва ўсіх памяшканьнях гарадзкогатэатра і нават за яго межамі. Вынікіпрацы сьцякаліся ў Прэзыдыум і Радустарэйшын, абмяркоўваліся на пленарныхпаседжаньнях. Так працуе парлямант.Калі ўжо была гатовая рэзалюцыя,складзеная ў форме канстытуцыйнагадакуманту, мясцовыя рускія бальшавікі,якія трымалі ўладу ў Менску (АбласныВыканаўчы камітэт Заходняга Фронту)акружылі тэатр браневікамі і ўвялі ўбудынак войска, якое штыкамі сталавыштурхоўваць людзей на вуліцу.

АднакЗьезд пасьпеў прыняць і прагаласавацьпершы з 15-ці пунктаў рэзалюцыі, у якімсьцьверджана, што “ПершыУсебеларускі Зьезд пастанаўляе:неадкладна ўтварыць са свайго складуворган краёвай улады ў асобе УсебеларускайРады сялянскіх, салдацкіх, рабочыхдэпутатаў, які часова становіцца начале кіраваньня краем”.Тутжа была абраная Рада Кангрэсу (71 асоба),якая павінна была спаўняць дзяржаўнуюўладу і прывесьці да стварэньня Беларускайдэмакратычнай рэспублікі. Рада атрымалатакія паўнамоцтвы.

Угэты ж дзень Рада сабралася падпольнаў клюбе чыгункі пад аховай чыгуначнікаўі стварыла Выканаўчы Камітэт Рады, якімусіў бы арганізацыйна ажыцьцяўляцьрашэньне Кангрэсу.

18лютага 1918 года немцы пачалі раптоўнаенаступленьне па ўсім фронце. Расейцы ўпаніцы ўцякалі, рабуючы маёмасьць (іштоцікава, пакідаючы зброю). Выканкам РадыКангрэса сабраўся ўжо 19 лютага іпастанавіў узяць уладу ў свае рукі. Тутжа была створана беларуская вайсковаядружына пад кіраўніцтвам КанстанцінаЕзавітава. Беларусы ўзялі горад падсвойкантроль, разагнаўшы розныя рускія іпольскія банды. 20 лютага Выканкам РадыКангрэсу сфармаваў Першы Беларускіўрад (Народны сакратарыят) на чале зьЯзэпам Варонкам. Была падрыхтавана 1-яўстаўная грамата беларускай улады “Данародаў Беларусі” і абнародвана 21лютага. У тэксьце сказана: “ВыканаўчыКамітэт Рады Першага Усе беларускагаЗьезду, даданы прадстаўнікамі рэвалюцыйнайдэмакратыі нацыянальных мяншыняў,зьдзяйсьняючы заданьні Зьезду, абвяшчаесябе тымчасоваюУладай на Беларусі”.

“Тымчасовуюнародную ўладу Краю, якая паставіцьсабе заданьні абароны і зацьверджаньняздабыткаў рэвалюцыі, будзе зьдзяйсьняцьствораны намі НародныСакратарыятБеларусі”.

Угэты ж дзень у Менск зайшлі першыянямецкія аддзелы. І першае, што яны сталірабіць – гэта сарвалі беларускі сьцягз будынку Выканкама Рады і пачаліадбіраць беларускую маёмасьць.

3-гасакавіка быў падпісаны антыбеларускіганебны Берасьцейскі мір. Сітуацыязьмянілася ў горшы бок. Патрэбныя былідакладныя і рашучыя захады з бокубеларусаў, якім нават не далі магчымасьціўдзельнічаць у мірных перамовах.

Натэрыторыі Беларусі вось ужо чатыры гадыішла вайна. Беларусь ні з кім не ваявала.На яе зямлі і за яе кошт збройна вырашалісвае інтарэсы расейцы з немцамі, потымшматкроць расейцы з палякамі. Краінабыла вынішчана дазваньня. Такая сітуацыяпры адсутнасьці беларускай улады,дзяржавы і войска прыводзіла дазьнішчэньня народу і падзелу тэрыторыі.Першы такі падзел несамавызначанайзямліадбыўся ў выніку Берасьцейскага міру.Ніхто ня быў зацікаўлены ў прадстаўніцтвебеларусаў на мірных перамовах. Длянемцаў з расейцамі наша зямля былапрадметам гандлю; усе суседзі спадзявалісяза кошт ляжачай Беларусі павялічыцьсвае тэрыторыі. Сяброў і прыхільнікаўу гэтым “замірэньні”не было.

Беларусамтрэба было тэрмінова ствараць дзяржаву,уладу і сілу. 9 сакавіка 1918 г. ВыканаўчыКамітэт 1-га Усебеларускага Кангрэсу,спаўняючыяговолю, выдае 2-ю Устаўную канстытуцыйнуюграмату “да народаў Беларусі”, дзепершым пунктам было запісана:“Беларусь у рубяжох разсяленьня ілічэбнай перавагі беларускага народуабвяшчаецца Народнаю Рэспублікай”.

Тымня менш у новых абставінах Берасьцейскагаміру сітуацыя была няпэўнай і залежнайад галоўнага ворага і захопніка –бальшавіцкай Расеі. Трэба памятаць, штоБеларускі Кангрэс прызнаваў бальшавіцкіўрад Леніна і на Зьезд у сьнежні 1917 годазапрасіў усіх, у тым ліку і бальшавікоў.Не прызнаваў Кангрэс толькі Абласнывыканаўчы Камітэт Заходняга Фронту,які ня меў дачыненьня да Беларусі (алеў рэальнасьці гэта тут якраз і быларасейскаяакупацыйна-бальшавіцкаяўлада).

Далей(пасьля Берасьцейскага падзелу Беларусі)Беларуская Народная Рэспубліка ўжо немагла быць у складзе Расеі і залежыцьад Масквы. Яе ліквідавалі б сілай іадміністрыцыйным шляхам.

Адміністрацыйнаязалежнасьць ад Расеі тут нонсэнс,самагубства, абсурд.

25-гаСакавіка 1918 года прымаецца Трэцяяўстаўная грамата БНР, ад якой пачынаеццановы адлік беларускай нацыянальнайгісторыі.

Восьгэтыя найважнейшыя словы: Мы,Рада Беларускай Народнай Республікі,ськідаемз роднаго краю апошнее ярмо дзяржаўнайзалежнасьці, якое гвалтам накінулірасейскіе цары на наш вольны і незалежныкрай. Ад гэтаго часу Беларуская НароднаяРэспубліка абвяшчаеццанезалежнаюі вольнаю дзяржавай”.

Берасьцейскаямірная дамова скасоўвалася. Дзяржаўнаймовай аб’яўлена беларуская мова.Сталіцай БНР стаў горад Менск.

Зразумела,што ў гэтых умовах ніхто юрыдычна нехацеў прызнаць БНР, хаця фактычнаепрызнаньне на ўзроўні супрацоўніцтва,місій,прадстаўніцтва, кансуляту было, праўда,няшмат (фактычна, усё рахавалася напальцах адной рукі). Становішча незьмянілася і пасьля рэвалюцыі ў Нямеччынеі скасаваньня Берасьцейскага міру.ВорагіБеларусі рыхтавалі новы падзел нашайкраіны.

Аглядаючыі аналізуючы дзейнасьць Рады БНР іўрадаў БНР у пэрыяд акупацый, асабліваў 1918-1921 гг., уражвае, зь якой упартасьцюі пасьлядоўнасьцюў найцяжэйшых умовах вайны і варожайпалітыкі ўсе яны імкнуліся замацаваць,сьцьвердзіць БНР, дамагчыся яе прызнаньняміжнароднай супольнасьцю, суседзямі івялікімі дзяржавамі. Выкарыстоўвалікожную магчымасьць, кожную канфэрэнцыю,кожную перамену.

Зьвярталісязь лістамі да Пілсудзкага, да Сталіна,да ўрадаў Латвіі і Летувы, да нямецкагакайзэра, да ўкраінцаў і эстонцаў,спатыкаліся з першымі асобамі акупантаў(Пілсудзкім, Сталіным), стваралі новыяўрады і кааліцыі, разыходзіліся і зноўзыходзіліся, але справы сьцьверджаньняБНР не кідалі. Тут усе дзейнічалі ў адно.З гледзішча той сітуацыі і палітыкі –іхняя дзейнасьць у тых умовах былапалітычным гераізмам, рэдкім па сваёймэтанакіраванасьці. Яны трымалі сьвятыагонь надзеі, запалены на Вялікім сходзе.І датрымалі яго. Ён не пагас і загарэўсязноў у 90-х. І мы ведаем, што першапраходцыгэтага шляху заплацілі за яго сваіміжыцьцямі.

Іцяпер давайце глянем, што гэта ўсёабазначала ў кантэксьце жыцьця іразьвіцьця беларускай нацыі, пра штосьведчыла.

Акт25 Сакавіка і тыя падзеі засьведчыліперамогу Беларускай нацыянальнайідэі,якая рэалізуе сябе ў стварэньнінацыянальнай дзяржавы.

Тое,што гэтая дзяржава цалкам не рэалізаваласяў практычным сэнсе справы, не мяняестановішча і не падважвае нашых высноў,бо незавершанасьць яе дзяржаўнагабудаўніцтва зыходзіла не з унутраныхпрычын, а з умоваў акупацыі, перашкодаўі забаронаў на дзейнасьць. Тое, што былозроблена ў тыхумовах, можна ацаніць як вынік, дасягнутызвышмагчымасьцяў. У БНР былі намечаны ўсепачаткі сучаснай дзяржавы і частка іхрэалізавана насуперак неспрыяльнайрэчаіснасьці.

Далейшаеспыненьне разьвіцьцяБНРбыло зьвязана з маскоўскай акупацыяйБеларусі і вымушанай эміграцыяй Урадуі Рады БНР. ПрэцэдэнтстварэньняБеларускайнезалежнай дзяржавы адбыўся. ФактнезалежнасьціБНРстаўчыньнікам разьвіцьця нацыі і пунктамадліку яе новай дзяржаўнай гісторыі.

Адчасу аб'яўленьнянезалежнасьціБеларускайНароднай Рэспублікінаша гісторыя разьвівалася якдзяржаватворчы працэс. Беларускаядзяржава стала звышзадачай нацыянальнагаіснаваньня.Без 25 Сакавіка 1918года небыло б 25 Жніўня 1991-гаі паўнавартаснай дзяржавы РэспублікіБеларусь.Адраджэнцы 90-х працягнулі справу БНР ірэалізавалі яе ў незалежнай дзяржаве.

Аб’яўленьненезалежнасьці БНР сьцьвердзіла адначаснанацыянальнуюідэалёгію новай краіны.Гэтая ідэалёгія называецца “Адраджэньне”.(Заўважу, што пры савецкай акупацыігэтае слова было забаронена). Сутнасьцьнацыянальнай ідэалёгіі “Адраджэньня”ў сьцьверджаньні пабудовы новай дзяржавыБеларусі на грунце культуры і гісторыінашай гістарычнай дзяржавы – ВялікагаКняства Літоўскага. Ідэалёгія “Адраджэньня”была падтрымана Беларускім НароднымФронтам “Адраджэньне” і дапамагластварыцьнезалежную дзяржаву “РэспублікаБеларусь”.

Эпохастварэньня БНР паказала высокі ўзровеньбеларускай актыўнасьці і сьведамасьціграмадзтва. Пасіянарны ўзровеньбеларусаў, іхнае самаўсьведамленьне,адчуваньне салідарнасьці і агульнайрадзімы было дастаткова высокім, кабпадтрымаць ідэю стварэньня нацыянальнайдзяржавы і дзяржаўнай незалежнасьці ўнацыянальнай палітыцы. Усё гэтапацьвердзілі палітычныя і грамадзкіяпадзеі таго часу. Стварэньне незалежнайдзяржавы БНР натуральна вынікала зграмадзка-палітычных абставін, у якіхжыло і разьвівалася беларускае грамадзтва.

Трэбаадмаўляцца ад сялянска-народніцкіхстэрэатыпаў таго часу пра цёмных сялян,“тутэйшых”, ды ад літаратурнага плачупра народ, што “сьляпы, нібы крот”. Быліі сьляпыя, але былі і відушчыя, штостварылі БНР і нават аддалі за яе жыцьці,баронячы Беларусь ад Маскоўскай ардыпад Слуцкам, Вызнай ды Грозавым.

Такіўзровеньнацыянальнай пасіянарнасьці, як у1917-1920гг.,быў у беларусаў яшчэ толькі ў пачатку90-х гадоў, у часы стварэньня БеларускагаНароднага Фронту. Як і ў 1918-м зьявазамацавалася стварэньнем новай незалежнайбеларускай дзяржавы.

Сумяшчэньнечыньнікаў нацыянальнай актыўнасьці ісалідарнасьці беларусаў са зьместамакту 25 Сакавіка і з аб’яўленьнемнезалежнай дзяржавы сьведчыць праканчатковаесфармаваньне новай Беларускай нацыііпра гістарычнае замацаваньне назвыновай нацыянальнай краіны – Беларусь.

Усезакідыі роспачныя ацэнкі пра нібыта“насфармаванасьць”, “недапечанасьць”нацыі – гэта рыторыка,якаявынікае закупацыйнага стану, закупацыйнайпалітыкі і прапаганды (у тым ліку і зцяперашняйразбуральнай палітыкі ўнутаранай акупацыі).

Беларускаянацыя канчаткова сфармавалася (дарэчы,як і ўкраінская і прыбалтыйскія нацыі)у першай чвэрці ХХ стагоддзя. Утой час адбылася апошняяхваля эўрапейскай нацыятворчасьці.Фармальны вынікяе ідэйнагазавяршэньня ў Беларусі– 25 сакавік 1918 года.

Гэтыж дзень зьяўляецца і фармальным пунктамадліку сусьветнага прызнаньня новайназвы краіны – Беларусь.

Зьменаэтноніма адбывалася ў складаныхабставінах, але ў цэлым характарызаваласяяк натуральны працэс фармаваньня нацыіі нацыянальнай літаратуры ва ўмовахтатальнай забароны беларускай мовы інепрызнаньня яе расейскімі царскіміўладамі.

Рашаючаеслова сказала беларуская літаратураяк першасная нацыятворная чыннасьць. У нацыябудаўніцтве ўабставінах, якія склаліся, назоў Беларусь– гэтабыў аптымальны выбар. Праблемы якіяўзьнікаюць у сувязі са спалучэньнемстарой назвы «Літва» і новай «Беларусь»-- гэта першза ўсё ёсьць праблемыпалітыкі і ўплывуантынацыянальнага рэжыму ўлады, але неэтнанімікі, не нацыялогіі. Нацыянальнаяідэалёгія «Адраджэньня» дае адказ іспосабзбалансаванагавырашэньняназыўногапытаньня.

Актам25 сакавіка былі акрэсьленыя асноўныядэмакратычныя свабоды новай краіны ўсацыялістычным іх разуменьні. Істотнымдля нацыянальнага існаваньня дзяржавыбыло, аднак, азначэньнетэрыторыіі межаўБеларусі,адлюстраваных пазьней на мапе. Фактычнагэта мапа этнічнага разсяленьня беларусаўі гучаньня беларускай мовы, якая супадаецалкам зь межамі Вялікага КнястваЛітоўскага бяз Жмудзі і Украіны.

Аб'яўленьненезалежнасьці БНР сьцьвердзіла новуюсталіцу дзяржавы – горад Менск. Гэтабыў вымушаны крок,які вынікаў з абставінаў.З прычыны вайны і прыфрантавога становішчаМенск моцна павялічыўся, стаў цэнтрамграмадзка-палітычнага жыцьця. Вільняз 1915 года была аддзелена лініяй фронтаі апынулася ў глыбіні нямецкай акупацыі.Уплыў яе змалеў. Стаўка на Менск былаправільнай, давала магчымасьць уплывацьна падзеі і захаваць усю Беларусь.Небходна было нэўтралізаваць тут (уМенску) антыбеларускія сілы, ня даць іммагчымасьць кансалідавацца. Арганізацыя Беларускага кангрэсу ў Менску – выдатнаяў гэтым сэнсе беларуская палітычнаяперамога.

Здругога боку пакіданьне Вільні напэрыферыі беларускай палітыкі спараджалапагрозу яе страты ў будучыні. Што істалася. Гэта каласальны ўдар пабеларускай нацыі. Але тады, у 1918, неабраўшы Менск, можна было страціць яшчэбольш.

Надзвычайважным дасягненьнем акту 25 сакавікастала сьцверджаньнеі сакралізацыя дзяржаўнага гістарычнагагэрба Пагоня і Бел-Чырвона-Белагадзяржаўнага сьцяга.Прытым прыняцьцедзяржаўных сімвалаў адбылосяна высокім геральдычным узроўні. Тутэўрапейская геральдычная культура

ГэрбПагонябыў шырока вядомы і тут не ўзьнікалапытаньняў.

Лічыццашто сучасную кампазыцыю ДзяржаўнагаБел-Чырвонв-Белага Сьцяга прапанаваўКлаўдыюш Дуж-Душэўскі. Істотна ў гэтайкампазыцыі тое, што зроблена янапакласічныхправілах гэральдыкі. У Сьцягу скарыстаныяасноўныя колеры гэрба Пагоня – белы ічырвоны (як і патрабуе геральдыка). Зьіншага боку бел-чырвона-белае палатно(ціінакш – белае палатно з чырвонай паласой)–гэта мадыфікацыя сімвала сьвятога Юрыя,які звычайна пазначаеццаў вобразе чырвонага крыжа на белым фоне.Зь бел-чырвона-белай харугвай ёсьцьшмат абразоў Ісуса Хрыста, бел-чырвона-белаяапаска ўжываецца ў аблачэньні праваслаўныхівуніяцкіх епіскапаў, бел-чырвона-белыяколеры тыповыя для аўтэнтычных беларускіхнародных строяў. Усёгэта кажа пра глыбокі гістарычны кантэкстБеларускага Бел-Чырвона-Белага Сьцягасьведчыць пра геральдычную культурудзяржаўных сімвалаў БНР.

Утрэцяй устаўной грамаце сьцьверджанынайважнейшычыньнік існаваньня Беларускай нацыі –дзяржаўнасьць беларускай мовы ўБНР. Дзеячы БНР усьлед за Багушэвічамцудоўна разумелі, што Беларуская нацыя– гэта Беларуская мова. Тут асаблівасьцьзьявы. Яе, дарэчы, насёньняшні дзень выдатна ведаюць усходніяворагі Беларусі, аленяўстане зразумець некаторыя беларусы,прапушчаныя праз расейскія школы.

Аналізуючыўтварэньне Беларускай Народнай Рэспублікізьвяртаем увагу на юрыдычна бездакорнуюпрацэдуру яе арганізацыі і легітымнасьцьіснаваньня.

Ланцужоктакі. Склікаецца Беларускі кангрэс знайшырэйшым прадстаўленьнем усіхтэрыторый, партый, арганізацыяў,нацыянальных мяншыняў і групаўнасельніцтва. Каласальнае народнаепрадстаўніцтва. Перад збройным разгонамКангрэс выбірае Раду УсебеларускагаКангрэсу, якая атрымала юрыдычныяпаўнамоцтвы на далейшую пабудовубеларускай дзяржавы. Потым Рада ствараеВыканкам. Выканкам аб'яўляе сябе ўладайу краіне, стварае Ўрад, стварае БеларускуюНародную Рэспубліку, якая заяўляе прасваю незалежнасьць. Легітымнасьць РадыБНР не падважальная.

Дзеячыі заснавальнікі БНР паказалі пакаленьнямнаперад добры прыклад як трэба адстойвацьінтарэсы Беларусі. Але што характэрнагэтае слова «інтарэсы» амаль не гучыць.Усюды і па сёняшні дзень гаворыцца пра«ідэалы». Пра ідэалы, якія сьцвердзілаБеларуская Народная Рэспубліка. Гэтыяідэалы: вольнаяБеларусь, незалежнасьць, беларускаямова, дэмакратыя, непадзельнасьцьАйчыны.

Утварэньнеі аб'яўленьне незалежнасьці БНРсьцьвердзілагістарычна новую беларускую нацыю,новую беларускую дзяржаву, новую сталіцу,гімн і дзяржаўныя сімвалы, гістарычнуютэрыторыю і гістарычную пэрспэктывубеларускага народа.

Сэнсгэтай зьявы можна выкласьці ў двухславах, якія я прапаную адліць золатамі выбіць на камені,дзе напісаць: «Беларусь– навечна!»

Такбудзе і так павінна быць.

ЖывеБеларусь!

25.032018 г. ЗянонПазьняк