ЗАЦЕМКІ ПРА МАРШ НЯНАВІСЬЦІ Ў ПОЛЬШЧЫ
Мнепатэлефанаваўдобры знаёмы габрэй з Канады і кажа:
--Ну, вось, вы, спадар Пазьняк, увесь часабараняеце палякаў. Дык паглядзіцецяпер, як польскі фашызм танцуе ў Гайнаўцына беларускіх касьцях. У Сеціве паглядзіце,ваша "Свабодка" паказвае.
Паглядзеў.Фашызму я там не знайшоў, але відовішчасумнае. Я б сказаў, што для ХХІ-га стагоддзяі для краіны Эўразьвязу яно надзвычайнае.Справа йдзе аб маршы польскіх шавіністаўу памяць польскага спраўцы генацыдунад беларускім насельніцтвам Беласточчыныкіраўніка аддзелу АКАРамуальда Райса (клічка "Буры"),якога яны выстаўляюць як героя і змагараз камунізмам. Па загаду Райса ў 1946 годзеакаўцы палілі на Беласточчыне беларускіявёскі разам зь людзьмі. Забівалі немаўлят,крычэлі, каб беларусы выбіраліся заБуг, расстрэльвалі па нацыянальнай іверавызнаўчай прыкмеце. ІнстытутНацыянальнай ПамяціПольшчы кваліфікаваў гэта як людабойстваз прыкметамі генацыду.
Маршнянавісьці ў Гайнаўцы -- падзея шакуючаясваім цынізмам і амаральнасьцю. Знайшлісялюдзі, якія за дэвіз паводзінаў узялізьмест крымінальнага выслоўя -- "наплявацьна чужое гора" -- і пайшлі услаўляцьзабойцу туды, дзе пахаваныяахвяры генацыду, дзе ўсе тое памятаюцьі жывуць відавочцы падзей.
Такіяпаводзіны глыбока амаральныя і правакуючыянянавісьць. У дэмакратычнай краінесупраць арганізатараў такога маршунянавісьці мусіла б быць узбуджанасудовая справа. Тым часам улады маўчаць.Гэта факт, які прымушае задумацца.
Гонарпалякаў уратавалі ў нейкайступені сябры арганізацыі "ГрамадзянеРП". Яны стварылі прачулы разумнывідэакліп на беларускай мове і прыехаліў Гайнаўку падтрымаць пацярпелых людзей.І што ж мы бачым? Паліцыя акружае іадцясьняе нешматлікіх сяброў, штопрыехалі падтрымаць беларусаў, каб дацьдарогу шавіністам. Але самае характэрнаесталася потым, калі ўжо прамаршыравалакалёна "ражаных" у вайсковую формушавіністаў. Тады паліцыя бяздай-прычыны пачала хапаць людзей зпрысутных супраць маршу і валачы ў сваеаўтобусы (аўтазакі). Прытым, у асноўнымжанчын. Усё гэта мне так нагадалалукашысцкі рэжым.
Неўзьнікае ніякага сумненьня, на чыімбаку ўлада (якая, між іншым, магла бпроста забараніць марш нянавісьці). Ітым ня менш, кроў людзкая -- не вада. Тое,што адбылося, мае трывожнае значэньнедля ўсіх беларусаў і патрабуе тлумачэньняўз боку польскай улады.
Беларускіяжурналісты задавалі пытаньне некаторымпольскім інтэлектуалам на тэму ўсхваленьнягенацыду Райса. Адказы іх былі шакуючыя.Складваецца ўражаньне, што ў іх нямаадукацыі, яны ня ведаюць элемэнтарныхнормаў юрыдычнага права, бо казалі, штоРайс змагаўся з камунізмам і ў яго быліня толькі дрэнныя, але й добрыя ўчынкі.Вось вам і ХХІ-е стагоддзе. Шавінізматупляе.
Злачынцусудзяць за злачынства. Ніякія добрыяўчынкі тут не прымаюцца пад увагу. ІГітлер змагаўся з камунізмам. І таленавітырэжысёр, што стварыў творы мастацтва,судзімы будзе за тое, што гвалціўмалалетак. Ніякія заслугі не пазбаўляюцьад адказнасьці за злачынства перадЗаконам. Тым больш за злачынствы супрацьчалавецтва.
Апошнімчасам Польшча ўскладніла дачыненьні зусімі суседзямі, і нават з Эўразьвязам.Добрыя дачыненьні засталіся зьБеларусяй, той Беларусяй, якаяальтэрнатыўная рэжыму Лукашэнкі. Маршынянавісьці пакліканыя, відаць, кабпазбавіцца і гэтага сябра на ўсходзе.І тады рэальна сябрам застаецца толькіРасея. Гэта выглядае парадоксам, але ўгісторыі было шмат парадоксаў.
Аўвогуле, адзіны шлях, каб пазбавіцца адзлачынства ў нянавісьці супрацьчалавецтва -- гэта пакаяцца. Пакаяцца іпадвесьці рысу. Адзіны народ у гісторыі,які тое зрабіў, -- гэта немцы, краіна якіхбыла спляжана, разбурана, прыніжана,пасьля вайны справядліва абкладзенакаласальнымі рэпарацыямі на цэлыяпакаленьні. І гляньма ўсе, колькі ім Богза тое шчырае пакаяньне даў.
ЗянонПАЗЬНЯК
СтаршыняКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі --БНФ і
БеларускагаНароднага Фронту "Адраджэньне",
Старшыняпарляманцкай Апазыцыі БеларускагаНароднага Фронту
ўВярхоўным Савеце ХІІ скліканьняРэспублікі Беларусь
26лютага 2018 г.