ЗАЦЕМКІ ДЛЯ ДОБРЫХ СЯБРОЎ
Асаблівасьцьталенту такая дзівосная, што, практычна,няма мяжы ягонай творчасьці і свабоды.Я цалкам веру і ведаю, што былі такіявыпадкі, калі камічны актор будзе чытацьрэстараннае меню, а гледачы пакатваюццаад сьмеху. І наадварот, геніяльны трагікгэтае меню можа прачытаць так (і такоебыло), што ўсе будуць плакаць.
Утэатры бывае вельмі часта, калі нікчэмнуюп'есу з прыдуманымі пэрсанажамі акторымогуць сыграць так, што спэктакль станезьявай, і глядач ня стоміцца на ягохадзіць. Тэатр -- гэта актор.
Прыкладаўшмат. Бадай што тыповы для нашайрэчаіснасьці -- гэта спэктакаль "Лявоніхана арбіце" мала знанага цяпер драматургасавецкага часу А. Макаёнка. Данепрыстойнасьці каньюнктурная п'еса(напісаная ў часы кукурузнага гаспадараньняМ. Хрушчова) з прыдуманымі нежыцьцёвымісхемамі, пэрсанажамі і дурнаватымсюжэтам.
Тымчасам бліскучы акторскі ансамбаль(асабліва Г. Макарава, Б. Платонаў, З.Стома, А. Бараноўскі, М. Зінкевіч і інш.)зрабілі з гэтага капусьніка сапраўдныкамэдыйны шэдэўр, які доўга не сыходзіўса сцэны, нягледзячы на сюжэтны абсурд,фальш і ідэалагічна-савецкую прыдуманасьцьп'есы.
Найцяжэйбывае са стэрыатыпамі і шаблонамі, дзенават таленту не прабіцца. Ды й браццаўжо ніхто ня хоча. Ёсьць, напрыклад,такая, вядомая яшчэ з часоў ДругойСусьветнай вайны песьня пра каханьне"Бэсамэ муча" (Bésame Mucho). Хто толькіяе ні сьпяваў -- сотні вядомых выканаўцаўва ўсім сьвеце. А ўжо ў рэстаранах засаветамі (дзе граў аркестар і былі танцы)гэтую мэлёдыю зацягалі так, што яна ўжостала банальнай
Просьценькіясловы (якія мала хто разумеў) пра жаночаекаханьне і галоўнае, вельмі характэрнаяпазнавальная мэлёдыя. Яна і зрабілатрыюмф гэтай песьні. У 60-х гадах я любіўпаслухаць на кружэлцы, як яе выконваўансамбаль "Лос-Панчос". Весела.Можна было падпяваць, падтанцоўваць.Адным словам, лёгкая музыка.
Заразіншыя магчымасьці. У Сеціве можнапраслухаць некалькі дзясяткаў выканаўцаўгэтай песьні. Ніхтоне ўражвае. Прытым дрэннага густу --напалову
Івось,пасьля ўсіх набіўшых аскомінушаблонаў, мне здарылася паслухаць, якяе выконвае Лаўра Энгель -- сьпявачказнакамітага аркестра Андрэ Р'ё. Тое, штоя быў уражаны -- ня тое слова. Ашаломлены,як з банальшчыны можна зрабіць вакальнышэдэўр, прачулы і эмацыйны, як опэрнаяарыя. Вось ізноў жа, прыклад, што такоеталент. Ён нам у звычайным сьвеце можаадчыніць такое, пра што мы ніколі нездагадваліся. Дарэчы, тут падаю лінк сасьпяваньнем Лаўры Энгель. Калі хто зсяброў ня ведаў, не зьбіраўся слухаць,думаю, таксама будзе зьдзіўлены.
https://www.youtube.com/watch?v=gNCxzbW9mtY
Тымчасам зьвяртаю ўвагу на талент самогаАндрэ Р'ё. Ягоны аркестар быў створанынайперш для выкананьня музыкі Штрауса,каб адрадзіць у Эўропе традыцыі музычнайВены. Потым з гэтага зрабіўся вялікікалектыў з вакалам і індывідуальнымівыканаўцамі. Іграюць класіку і лёгкуюклясычную музыку. Выступаюць на плошчахэўрапейскіх гарадоў, настадыёнах, зьбіраюць дзясяткі тысячгледачоў, прыхільнікаў і слухачоў. Раюпаслухаць, напрыклад, як яны выконваюць"Алелюя" Леанарда Коэна (і ўвесьнарод сьпявае разам). Вось адрас:https://www.youtube.com/watch?v=NZb-SVm7eLE
Зацемкамая пра аркестар Р'ё ў тым, каб зьвярнуцьувагу на саму зьяву ў культуры, на тысячыпрачулых гледачоў. Трэба ўгледзіцца ўіх прасьветленыя абліччы, убачыць, якяны па-людзку радуюцца прыгожай музыцы,як шчыра плачуць ад узрушэньня, абымаюццаад радасьці мастацтва, як слухаюцьзаварожана і падпяваюць на ўсіх мовах.Іх так шмат. Вось гэта тая культурная,сапраўдная Эўропа, якую мы трацім і ўжоамаль ня бачым за вэрхалам і паскудзтвамлявацкага пустазвонства і сурагатнаймузыкі, пабудаванай на антыэстэтыцы іштучным фанатызме. Вось гэта тая Эўропакультурных людзей, якая стварыла іДантэ, і Штрауса, і Парсіваля. Яна яшчэжыве, плача і сьмяецца. Вось тая Эўропа,якую варта паважаць і цаніць і якая, якмне здаецца, у загоне і паняверцы. Цяжкатое ўсё разумець. Але лепшае жыве.
4лютага 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК