РУСКАМОЎНЫ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ТЭРОР

Фэноменмысьленьня і паводзінаў настаўніцыгісторыі Рэгіны Ластоўскай, якая ня такдаўно напісала ліст рэдактару газэты“Советская Белоруссия” Паўлу Якубовічуаб непатрэбнасьці ствараць нацыянальныбеларускі ўнівэрсітэт, яскрава дэманструедзейнасьць інфармацыйных вірусаў умазгах чалавека. Тут маецца выпадакдзейнасьці ідэалягічных таксічныхмэмаў-вірусаў. Аналіз гэтага фэномэнападрабязна і ўсебакова зрабіў ЗянонПазьняк у артыкуле “Галасы залюстроўя”.

Угэтай канкрэтнай сытуацыі йдзецца абтаксічным уздзеяньні вірусныхмэмаў-паразітаў на мазгі людзей, штопрыводзіць, ў крайнім выпадку, дасамаадмаўленьня (падобнага да суіцыдальнайзьявы). Даводзіцца, напрыклад, чуцьвыказваньне ад беларуса (галасавы апаратадназначна яго ідэнтыфікуе): - “Як яненавіжу гэты беларускій язык”.

Біолагамвядома такая ланцуговая зьява. У мазгімураша пранікае паразіт - двухвусткаланцавідная. Яна блакуе мазгавыя функцыімураша і пачынае кіраваць яго паводзінамі– той лезе на вяршыню травінкі (што ямузусім не патрэбна) – яно патрэбна гэтайдвухвустцы, каб разам з травой мурашбыў зьедзены жывёлінай (каровай, ціавечкай, ці іншай). Такім чынам двухвусткадасягае сваёй мэты. Трапляе ў целажывёлы, дзе яна множыцца. А мураш іжывёліна становяца ахвярамі не па сваёйволі.

Нэйрапсыхолагівыкарыстоўваюць гэтую схэму длятлумачэньня дзейнасьці мэмаў, якіяпранікаюць у мазгі людзей. (Мэмам лічыццалюбая ідэя, завершаная слоўная канструкцыя,якая здольная множыцца і распаўсюджваццаад чалавека да чалавека, і перадаваццарознымі спосабамі)

Галоўныяатрутныя, паразітныя мэмы-вірусы, якіяразбураюць моўную, культурную іінтэлектуальную прастору беларусаў:

1.“Русский язык великий и могучий”. Таму,каб набыць лепшыя веды і быць адукаванымчалавекам, трэба карыстацца “русскимязыком”.

2.“Родным языком для человека являетсятот, который он овладел в детстве”.

3.“Какая разница на каком языке говорить”.

4.“Умственные способности от языка независят”. І г.д.

Усучасных умовах асноўнымі рассаднікаміі распаўсюднікамі таксічных мэмаў-вірусаўзьяўляюцца пэдагагіччныя навучальныяўстановы. Гэтыя ўстановы ў працэсенавучаньня пасьпяхова інфіцыруюцьмазгі шматтысячнай арміі пэдагогаў івыхавацеляў, якія разносяць патагенныямэмы ў беларускім грамадзтве.

Беларускаяпэдагагічная навука, як тая карова,бяздумна пасецца на палях расейскайімпэрскай пэдагогікі і псыхалогіі,глытае мэмы-паразіты, множыць, распаўсюджваеі нават “навукова” абгрунтоўвае.

Беларускаямова абвяшчаецца ня роднай мовай, аэтнамовай. Выхаваньне і адукацыяпа-беларуску – этнапэдагогікай.

Адсюльмасавае адмаўленьне свайго, сваёйспадчыны, сваіх бацькоў, сваёй бацькаўшчыны,сваёй зямлі, дэзарыентацыя ў сьвеце,разумовая дэградацыя.

СяргейПапкоў

9лютага 2018 г.