АБ НЕДЭМАКРАТЫЧНЫМ ЗАКАНАДАЎСТВЕ

(РэзалюцыяСойму КХП-БНФ)

1.Сойм канстатуе: палітычнае кіраўніцтваРэспублікі Беларусь праводзіцьэканамічную, сацыяльную, знешнююпалітыку, якая не адпавядае жыцьцёвымінтарэсам беларускага народа. Выглядаетакім чынам, што людзі, якія знаходзяццана вяршыне ўлады, ў першую чаргу дбаюцьпра інтарэсы Расейскай Федэрацыі а ненашай краіны. Найперш забясьпечваюццаінтарэсы Расеі ў ваеннай, знешнепалітычнай,эканамічнай сфэрах а таксама інтарэсыкіруючай у Беларусі групоўкі. У вынікутакой палітыкі эканоміка Беларусізнаходзіцца ў цяжкім стане. Як сьледства– бальшыня працоўных атрымліваезаработную плату, якая не забяспечнаепаўнавартаснага існаваньня працоўныхі іхных сем’яў; насельніцтва незабясьпечанае у дастатковай неабходнасьці працоўнымі месцамі, вялікія памеры набыло схаванае беспрацоўе; у шэрагувёсак, мястэчак, гарадоў людзі практычнаня могуць знасьці аніякай працы.

Угэтай сітуацыі кіруючы рэжым, заместтаго, каб разьвіваць эканоміку краіны,наладжваць трывалыя эканамічныя сувязіз тэхналягічна разьвітымі краінамі,ствараць новыя працоўныя месцы задпаведным ўзроўнем заработнай платы,паслядоўна праводзіць антыканстытуцыйнуюпалітыку перакладваньня эканамічнагацяжару неэфектыўнай эканомікі на людзей,якія ня маюць працы, ці па прычыне іншыхжыцьцёвых абставінаў не працуюць.

2-гакрасавіка 2015 г. рэжымам прыняты “ Декрет Президента Республики Беларусь “Опредупреждении социального иждивенчества”,у адпаведнасьці зь якім людзі, што нямаюць працы, павінны былі плаціцьдзяржаве “Збор на фінансаваньнедзяржаўных выдаткаў”.

Увыніку пратэстаў людзей рэжым вымушыныбыў адмяніць гэты абсурдны дэкрэт.Узамен 25 студзеня 2018 г. прыняты ня меньшабсурдны “Декрет Президента РеспубликиБеларусь «Об изменении Декрета ПрезидентаРеспублики Беларусь “О предупреждениисоциального иждивенчества”, уадпаведнасьці зь якім людзі што ня маюцьпрацы будуць абавязаныя “ аплочвацьпаслугі, вызначаныя Саветам МіністраўРэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах),якія забясьпечваюць поўнае вяртаньнеэканамічна абгрунтаваных выдаткаў паіх аказаньню”. Гэта значыць, беспрацоўныяпавінны будуць плаціць за паслугіістотна болей (нават ў разы болей) упараўнаньні з тымі, каму пашчасьціламець працу і заробок.

Прыўсёй сваёй абсурднасьці, гэтыя дзеяньнірэжыму маюць сваю стратэгічную логіку.Разбурыўшы па ўказаньні Масквы беларускуюэканоміку, прамаскоўскі рэжым праводзіцьпалітыку выштурхоўваньня беларусаў сасваёй зямлі. Бо ў такой сытуацыі беларусыўсё болей і болей вымушаныя зьязджацьз краіны. Робіцца “зачыстка” Беларусіад беларусаў перад плануемай Масквойадкрытай акупацыяй Беларусі.

Кабпазьбегнуць такога сцэнару разьвіцьцяпадзеяў у краіне беларусам неабходназамяніць прамаскоўскае кіраўніцтва ўдзяржаве на беларускае.


2. Польскі Сейм падрыхтаваў папраўку ўзакон аб Інстытуце Нацыянальнай Памяці(ІНП), дзе прадугледжана крымінальнаяадказнасьць за прыпісваньне палякамзлачынстваў гітлераўскай ваеншчыны іўлады за часы 2-й сусьветнай вайны.Адказнасьць распаўсюджваецца награмадянаў Польшчы і на замежныхграмадзянаў усіх краін.

Гэтаепалажэньне выклікала шмат крытыкі ўПольшчы і за мяжой з прычыны свайгонеідэальнага юрыдычнага і палітычнагасфармуляваньня. Але тым ня менш янобазуецца на высновах Нюрнбэргскагасуда і міжнародных законаў.

Большуюкрытыку выклікае запіс аб тым, штокрымінальнаму пакараньню падлягаекожны, хто аспрэчвае “дзеяньні ўчыненыяўкраінскімі нацыяналістамі ў 1925 – 1950гадах, пагрунтаваныя на выкарыстаньнігвалту, тэрору альбо іншых формаўпарушэньня правоў чалавека супрацьасобаў альбо групаў людзей”.

Такізапіс, аднак, нестасуецца з асноўнымпрынцыпам дэмакратыі – свабодай слова,зачыняе магчымасьці дыскусіі і дыялогупа пытаньнях палітыкі і гісторыі.

Ускоснапапраўкі ў закон аб ІНП могуць быцьвыкарыстаны для вывядзеньня з-пададказнасьці тых грамадзн Польшчы, якіяў гады вайны і пазьней сапраўды мелідачыненьні да злачынстваў супрацьасобы і групаў людзей.

Прыняцьцене да канца прадуманай папраўкі ў законвб ІНП не палепшыць міжнароднага прэстыжупольскай палітыкі.

СоймКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ

Менск.11 лютага 2018 г.