НЕКАЛЬКІ ЗАЦЕМАК ПА ГРАФІЦЫ І ГРАМАТЫЦЫ

(Зцыклу «Зацемкі для добрых сяброў»)

У2005 годзе разам са спробай мадэрнізацыі клясычнага правапісу групайфілолагаў-энтузіястаў было прпапанавана адлюстраваць наглядна ў граматыцы іграфіцы беларускага шрыфту (альфабэту)ўзрыўны гук «Г». Практычна, тутнічога ня трэба было прыдумваць, алевярнуцца да старабеларускага «КГ».

Філолагі,аднак, для абазначэньня цьвёрдага ўзрыўнога «Г» прапанавалі крэскаванае«Ґ» (як ва ўкраінскімальфабэце). Такіх слоў з узрыўным «Г»ня шмат. Можа быць і прапанаваны варыянт.Графічна літара выглядаепрыймальна.

Магчыма,варта графічна адлюстраваць ётаванае«і» пасьляразьдзяляльных знакаў (напрыклад, условах «вераб'і»,«Ільінскі»і інш.), а таксама пасьля галосных літара, о, у, ы,э, е, я– напрыклад «заіка»,«воі»,«Уільям,Уімблдонскі»(турнір), «Марыінская»(гімназія), (у) «Карэі»,«завеі»(на «асамблеі»),(рака) «Яік»,«каляіны»і т. п.). Дыякрытычны надрадкоўны знак(калі зыходзіць з правілаў палеаграфіі)тут найлепш падыходзіць «трэма» ці«умляут» (двукропак) альбо (што графічнапрыгажэй) – верхняе «колца», як ў чэшскім,славацкім, скандынаўскіх альфабэтах. Тонкасьці фанэтыкі пажадана адлюстроўвацьу альфабэце. Графічнае выяўленьне мовыпавінна быць жывым, адпаведным, літары«сьпяваць».

Убеларускім кірылічным шрыфце ёсьцьнекалькі графічна не дасканалых літар.Але выяўленчыя праблемы зь імі ўсё жвырашальныя, акрамя адной. Гэта вялікая(загалоўная) літара «Д» (складанасьцьдля мастакоў у афармленьні тэкстаў).Гэтая грувасткая (вялікая) літарамодульна выбіваецца ў бальшыніраспаўсюджаных кірылічных шрыфтоў.Гарманізаваць яе з астатнімі літарамівыяўленчага раду (загалоўку) – часампраблема для мастака.

Як на мой погляд, увесь вялікі шэраглітар – «маюскул» – у кірылічнымальфабэце недасканала дапасаваны імодульна кепска стыкуецца.

Тымчасам у пісьмовым (прапісным) варыянцеўсё згарманізавана. Літара пішацца так:«D,Д, Д,Д».Праблему можнавырашыць, увёўшы ў друкаваны шрыфт (увялікі шэраг) прапіснуюформу літары,мадэрнізаваўшы яепад друкаваны варыянт.Калізаменім загалоўную (вялікую) літару «Д»на вялікуюадаптавануюпрапісную «D»,тадымодульнаякарціна шрыфту палепшыцца.Гэта,якраз арганічны ілёгкі для ўспрыняцьця падыход,бозьмена не кардынальная, літара пазнавальная(янаёсьць ў курсыве альфабэту).Прытыміснуючую вялікую літару «Д»выкідацьз шрыфту ня трэба. Два друкаваныя варыянты«Д»і«D»могуцьіснаваць побач, бо дваварыянты напісаньнялітары зрознымі выноснымі элемэнтамііснуюць таксамаў прапісным пісьмед»і «g »).

Укнізе паэзіі іфатаграфіі «Dарога»(2007 г.) я так і зрабіў, надрукаваўшызагаловак з адаптаванайпрапісной «D».І што цікава, гэтайакалічнасьці,фактычна, ніхтоне заўважыў. Хаця,з майго боку – тутсамавольныфакультатыў ўграфіку беларускага шрыфта. Самаіснатакога як бы нельгаірабіць (але можаза адзін раз мне прабачаць).Выходзіць, аднак,што мадэрнізаванаяпрапісная «D»і графічна, і псіхалагічна лёгкаўжываецца ў друкаваныбеларускі «вялікі»шрыфт.

Вядома,гэта справа адказная і вымагае адпаведнайзгоды і высокага рашэньня. Яна таксамабыццам бы і не першачарговая. Жывебеларускі альфабэт у сваёй сістэме, ідзякуй Богу. Усё там проста і рацыянальна.Тым часам, варта задумацца аб графічнайдасканаласьці нашага беларускагакірылічнага шрыфта, і дзе магчыма –выявіць яе, нічога ў прынцыпе неразбураючы. Мяркую, што пасьля ліквідвцыіантыбеларускага рэжыму ўсё так істанецца.

29верасьня 2017 г. ЗянонПАЗЬНЯК