РЭАНІМАЦЫЯ АФЁРЫ ПАД КУРАПАТАМІ

(Зцыклу «Зацемкі для добрых сяброў»)

Даволіасабліва складваюцца справы ваколзьняважлівай маскоўскай афёры ляКурапатаў. Гаворка ідзе пра вядомаекашчунства супраць сакральнай памяцібеларусаў, так званы "Бульбаш-хол"– рэстаран з "інтымнымі пакоямі"ў ахоўнай зоне Народнага МэмарыялуКурапаты, разьмешчаны тамнезаконна.

Гэтынедабудаваны гадзюшнікпустуе тутўжо амаль шэсьць гадоў істаў цалкам засакрэчаным аб'ектам. Рэжымабараніў яго ад закону. Да гэтага часупабудова ня зьнесена. Парушальнікізакону не пакараныя. Увесь час тамвядуцца нейкія таемныя працы. Але ніхтонічога ня ведае. Папаўзьлі чуткі, шторэстаран будуць неўзабаве адчыняць,рыхтуюцца да танцаў, вярбуюць рэстараннуюпубліку і прастытутак з Масквы (бобеларусы туды ня пойдуць).

Нядаўнажурналісты і цікаўнікі паспрабавалі ўкаторы раз высьветліць, што там усё жадбываецца за плотам ў сьмярдзючыммесцы. Але, як і ўвесь час, ніхто, ніводнаяінстанцыя, ні ўлада, ні ўласьнік, ніякаякантора, ні заказчык, ні наваат ахова-- ніхто "нічога ня ведае", ня хочаказаць і ня хоча гаварыць. Усе разьбягаюцца,кідаюць слухаўкі, маўчаць. Хацяназіральнікі бачаць, што ўвесь час тамідзе нейкая падрыхтоўка і пагалоскі невыпадковыя.

Ведаючыхарактар маскоўскай "ваты" іхалуйскі нораў рэжыму, мяркую, шторыхтуецца правакацыя, каб адцягнуцьувагу ад вялікага нацыянальнага сьвята-- 100 год БНР. Таму рэжымныя ўлады і ўсярэстаранная камарыльля паводзяць сябетак дзіўна -- адкрыта нахабна і правакацыйна. Яны ведаюць праграмадзкую напружанасьць вакол гэтайафёры і тым ня менш стараюцца тойзлаякасны рэстаран цяпер раскруціць.Такое ўражаньне, што яны выпрабоўваюцьцярпеньне людзей і хочуць выклікацьграмадзкія пратэсты, а мо' нават і пагромсвайго "бардэля", калі б раззлаванымлюдзям ад зьневажэньняпусьцілі нэрвы.

Наконтпагрома -- ня ведаю (не тыпова), але штопратэсты ўзьнікнуць -- можна не сумнявацца.І яшчэ невядома што тут выйграе антынароднырэжым. Здаецца, што ўладыўжо чмурэюць адняўпэўненасьці, бачачы,як запалоханыяімі людзі ўсё больш ібольш адварочваюцца ад рэжыму.У выніку янынічога ня могуць прыдумаць як толькіправакаваць і душыць.Канцовая дарожка ўсялякай незаконнайулады.

23-01-2018. ЗянонПазьняк