ГАЛАСЫ ЗАЛЮСТРОЎЯ
Нядаўнагалоўная газэта рэжыму "СоветскаяБелоруссия" надрукавала антыбеларускіліст пэнсіянеркі, напісаны на незвычайнайдля ўспрыняцьця некаторых сучасныхлюдзей мове нянавісьці. Пэнсіянеркапіша супраць стварэньня Беларускаганацыянальнага ўнівэрсітэту(бо там, маўляў, зьбяруццанацыяналісты), яна верыцьу КПСС, у Зюганава і камуністаў.Зацікаўленасьць журналістаў да гэтайкрыніцы інфармацыі выявіла зьявы,характэрныя для савецкага пэрыядуакупацыі Беларусі.
Аўтарліста -- рэальная асоба. Яепрозьвішча – Рэгіна Ластоўская. Улісьце яе думкі. Гадоў 30-40 таму такітыпаж быў даволі распаўсюджаны натэрыторыі нашай краіны. У чым жа сутнасьцьгэтай зьявы мінулага часу?
Былілюдзі, якія ў выніку камуністычнагавыхаваньня і прапаганды ўспрымалі КПСС(Камуністычную Партыю Савецкага Саюза),фактычна, як рэлігійную арганізацыю, акамунізм -- як рэлігію. КПСС, камуністыі ўсё, пра што вяшчала камуністычнаяпрапаганда, было ў іхным разуменьні"сьвятым", вяршыняй дасканаласьцічалавецтва. Ленін для іх -- гэта быўнайвялікшы геній, сьвяты і непараўнальны.Побач зь Леніным яны маглі паставіцьтолькі Ісуса Хрыста, бо Хрыстос і Ленін(у іхным разуменьні) рабілі адну справу:вялі да шчасьця чалавецтва.
Камуністычнаявера гэтых людзей, падтрыманая жахлівайнеадукаванасьцю (хоць яны мелі савецкіядыплёмы аб савецкай адукацыі) быланепадважальнай, бо трымалася наірацыянальнай аснове. Рацыянальнаядыскусія зь імі ня мела сэнсу. Яны верыліў КПСС, Леніна і "ленінскую палітыку".Ніякія злачынствы камунізмуня мелі для іх значэньня. Такія людзішчыра маглі напісаць данос у НКВД,жадаючы выправіць недахопыў грамадзтве і абараніць "палітыкупартыі" ад ворагаў народа. Іпры гэтым (як бы парадокс) некаторыязь іх (але рэдка) былінават ня супраць беларускай мовы,карысталіся ёй там, дзе тое было дазволенаі не пярэчыла палітыцы "партыі".
Івось 80-я гады. Крызіс камунізму. Зьяўляеццаантыкамуністычны Беларускі НародныФронт, які змагаецца супраць КПСС, занезалежнасьць Беларусі і дэмакратыю,за Беларускую незалежную дзяржаву,культуру і мову. У разуменьні людзейтыпу «пэнсіянеркі»Беларускі вызвольны дэмакратычнырух быў кашчунным замахам на іхнюю"рэлігію" і веру ў КПСС. Беларускаянацыянальная ідэя стала для іх злом,прычынай і повадам для выказваньнянянавісьці. Змагары за дэмакратыю інезалежнасьць былі названыя ворагамінарода ("сьвядомымі"). Беларускаямова, на якой размаўлялі апазыцыйныябеларусы і змагары за незалежнасьць,стала для іх таксама ненавіснай, босупярэчыла сталінскім гвалтоўнымрусіфікацыйным зьменам у граматыцыбеларускай мовы, абнавіла лексіку, неадпавядала "наркомаўскаму гвалту".
(Учас прэзыдэнцкай кампаніі 1994 годакамуністы раськідвалі супраць мянеўлёткі, дзе было такое: "Он пишет"газэта", "Амэрыка". Люди,будьте бдительны!").
Важнаведаць, што ўсе антыбеларускія,антыдэмакратычныя штампы, якіятрансьляваліся праз галовы актывістаўтыпу «пэнсіянеркі» рыхтаваліся ў іншыммесцы і іншымі людзьмі. «Сяўба» ярлыкоў,ідэалагем, мемаў, азначэньняў рабіласярознымі спосабамі. Калі таго ня ведаць,значыць увогуле не разумець сутнасьціі мэтадалогіі камуна-маскоўскайпрапаганды і палітыкі ў Беларусі
Дляцяперашніх маладых людзей, у якіх зпрычыны палітычных абставінаў перарваласясувязь зь беларускай вызвольнайгісторыяй, такая асоба, якая цяпер верыцьу КПСС і адначасна станоўчаўспрымае "каталіцкую веру", гаворыцьпрынцыпова па-беларуску і адначаснаненавідзіць беларускую мову"сьвядомых" (бо там не савецкаялексіка), зьяўляецца сябрам ТБМ іадначасна ненавідзіцьгэтае ТБМ, бо там сабраліся "сьвядомыяфашысты" (што вітаюцца ў манеры "зігхайль"), такая асоба падаецца шматкаму "амбівалентнай", цёмнай,неразьвітай, з кашай у галаве.
Тутістотная недакладнасьць, спрашчэньнегэтай гістарычнай катэгорыі людзей.Перад намі тыпаж мінулай эпохі з сістэмнайпа-свойму лагічнаабгрунтаванай пазыцыяй (гэтак жа,напрыклад, як заўсёды па-своймулагічна абгрунтаваныя ёсьцьразважаньні чалавека хворага нашызафрэнію).
Мы,раней за саветамі, частаназіралі такіх людзей. Іх было нямала.Яны засядалі нават у Вярхоўным Савеце.Цяпер гэта ёсьць рэлікт у чыстым выглядзе.Ён цікавы, я думаю, для псіхолагаў патэме ўплыву на асобу таталітарнайідэалёгіі і каланіяльнай прапаганды.Бальшыня людзей такога кшталту цяпермадэфікавалася ў рэтрансьлятараўпрапаганды расейскага тэлебачаньня і"русского мира". Яны ўжо крыхуіншыя. Але сутнасьць засталася.
Адносналіста пэнсіянеркі. Ён не выглядае ўсёж цалкам арыгінальным, бо паўтараевядомыя гэбоўскія антыбеларускія штампыі прыёмы. Пры камуністахтакія лісты ("голас народа")прыдумвалі адпаведныя людзі ў ворганахі рэдакцыях. Тады створаны быў цэлысавецкі эпісталярны жанр -- "лістыу рэдакцыю", са сваім стылем істандартнымі прыёмамі. Зьмест і стыльліста пэнсіянеркі цалкам адпавядаепрыёмам і стылю таго жанру. Асаблівавымоўна напісана яе "сьведчаньне",як быццам бы дэлегаты Першага зьездуТБМ (куды заслалі пэнсіянерку)воклічамі і гітлерскім падыманьнем рук("зігамі") віталі выступоўцаў іадзін аднаго (маўляў, у ТБМ фашысты).
Нагадаю,што тыповае разуменьне заідэалагізаваных«саветаў» і прамаскоўскагакамуністычнага абывацеля – усіхантыкамуністаў і нацыянальна арыентаваных(не на Маскву) людзей – называць«фашыстамі». (Гэта ўвогуле атрыбутлявацкай псіхалогіі нянавісьці. Левакіна Захадзе нават хрысьціян абзываюць«фашыстамі»).
Улісьце выяўлена ў грубай формебеларусаненавісьніцтва, імкненьнераскалоць грамадзтва па ідэйна-нацыянальнайпрыкмеце. Яно ў духу і лектуры цяперашніхантыбеларускіх допісаў на сайтахрасейскай прапаганды. Ня буду казацьпра законы ў краінах дэмакратыі, але ўлісьце груба парушана таксама цяперашняебеларускае заканадаўства. Тутпублічная зьнявага і паклёп. Няведаю ці падасьць, напрыклад, ТБМ напэнсіянеркуў суд (ня выключана,што пашкадуе ўзрост і ўлічыць ачмурэньнесьвядомасьці), але працавацьу школе такая пэнсіянерка (з такіміпраблемамі мэнтальнасьці) не павінна.
Зрэшты(тут я перакананы), калі б, напрыклад,журналісты зацікавіліся б гэтай асобайглыбей і шырэй, то выявіліся б банальныярэчы, якія патлумачылі б матывацыі гэтай«пэнсіянеркі».Канчаткова тое выявіць люстрацыя.
Усавецкія часы другім каляніяльнымпрадуктам падобнага роду была прыкметнаягрупа асобаў, якіх называлі "манкуртамі".Гэта (калі параўнаць) такая сацыяльнаяанкалёгія -- асобы, якія сьведама здрадзілісвайму народу, ягонай мове, культуры,ненавідзелі сваё і насаджалі чужое.
Аднаксамая вялікая масавая частка беларусаўсавецкага пэрыяду -- гэта былі людзі,якія сацыяльна прыстасоўваліся даабставінаў, маглі ўступаць у кампартыю,казаць нешта станоўчае пра камунізм.Але камунізм ім быў "да лямпачкі"разам з усёй КПСС. Яны клапаціліся прасвой быт і свае інтарэсы. Членства ўпартыі давала магчымасьці ўладкавацца.Потым гэтыя людзі лаяльна і прыхільнаспаткалі і падтрымалі дзяржаўнуюнезалежнасьць Беларусі. Пазьней яныпадтрымалі Аляксандра Лукашэнку і ягоантынародную антыбеларускуюпалітыку. У будучыні яны, як звычайна,падтрымаюць тых, хто будзе ва ўладзе.Такая рэальнасьць.
БеларускіНародны Фронт меў шырокую і самую вялікуюпадтрымку грамадзтва ў пачатку 90-хгадоў. Але нездабыцьцё ўлады ў 1992 годзе(здрада Шушкевіча інезаконная забарона рэфэрэндума абвыбарах) сыграла фатальнуюролю ў разьвіцьці падзей. Ініцыятывуперахапіла Масква. Эканамічны спад,карупцыя ўладнайнамэнклятуры і звышінфляцыя,справакаваная Масквой, давяршылі справу.Нэакаляніяльная палітыка прыйшлаў іншай форме.
Камуністычнаяпалітыка ў акупаванай савецкай Беларусітрымалася не на масах і нават не накампартыі, але на кіроўнай камуністычнайнамэнклятуры, на КГБ, на манкуртах дына культавых верніках КПСС.
Антыбеларускірэжым, як бачым, актыўна выкарыстоўваегэтых рэліктавых людзей (асаблівакамуністаў) у антынацыянальнай палітыцы.
Зьвяртаемувагу, што ліст ленінскай пэнсіянеркіаб забароне стварэньня Беларускаганацыянальнага ўнівэрсітэту быў дасланыў газэту год таму (звычайна такія лістыўлада сама арганізоўвае). І толькі цяперліст рашылі скарыстаць і надрукавалі.
Гэтазьвязана, на мой погляд, з надыходзячым100-годдзем БНР. Улічваючызнакавую мову рэжыму,тут выяўляецца сьведчаньнетаго, што ўлада ўсімі сродкамі будзепярэчыць сьвяткаваньню юбілейнай даты(гэтак жа, як і стварэньню Беларускаганацыянальнага ўнівэрсітэту).
Яшчэтрэба разумець, што ўсе гэтыя вывертыкаляніяльнай палітыкі рэжыму зыходзяцьз Масквы. Толькі тут Масква нічога нявыйграла, бо ўсё на што яна магласпадзявацца, перакуліласядагары нагамі. Амаль 99 адсоткаў чытачоўафіцыёзнай газэты абурана адкінулі,ганебны ліст савецкай пэнсіянеркі ўсваіх камэнтарах і не прынялі яго (наваттролі не дапамаглі). Мы бачым,што нават прынеспрыяльных палітычныхабставінах і пры шаленствепрапаганды беларусы ўжо ня тыя, штоіснавалі ў пэрыяд адыёзнага "Политическогособеседника". Вечна іх дурыць неатрымаецца. Разьбяруцца.
23студзеня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК