ТРАМП ДАЕ ЗДАЧЫ
Уражаньнетакое, што за год прэзыдэнцтва Трампапавялічыўся аптымізмамэрыканцаў, палепшыўся настрой. Прагэта кажуць. Магчыма, так і ёсьць, бокалі глянуць на сябе, дык у мяне туттаксама палепшыўся настрой. Чаму --цяжка сказаць. Можа, атмасфэра перамянілася.
Левыяаж трасуцца ад нянавісьці, ніяк неўдаецца ўтапіць Трампа ў лыжцы вады.Нядаўна ўзьнялі лямант (як некалі праРэйгана), што Трамп хворы і мае праблемыз псіхікай і інтэлектам. Трамп дабраахвотнапрайшоў медыцынскае абсьледваньне ітэсты на памяць і інтэлект. Высьветлілася,што ён здаровы, мае выдатную памяць ідобры розум. Пасьля гэтага ў левых,відаць, насталі траурныя дні.
Мненайбольш імпануе, што Трамп узяўсяграміць ілгуноў у журналістыцы, гэтыхпрадажных піраньяў цяперашнягаграмадзтва, што вылузнуліся з-пад закону.
Трампаб'явіў конкурс на самага ілжывага("фейкавага") журналіста. Сабраласяадзінаццаць арыгіналаў. Першае месцазаняў журналіст, у мінулым лаўрыятНобелеўскай прэміі па эканоміцы. Годтаму лаўрыят апавясьціў, што пры Трампеэканоміка ніколі не падымецца, разваліццаі настане крах. Можа трэба разумець, штоэканоміка ёсьць фантазія і не зьяўляеццадакладнай навукай? Але справа ўсё ж утым, хто займаецца гэтай "эканомікай".Якая асоба -- такая і "эканоміка".Тым часам у Амэрыцы назіраюццастаноўчыя зрухі ў эканоміцы па ўсіхгалоўных парамэтрах.
Найбольшграндыёзная містыка, якая плавае ўінфармацыі, гэта тое, што ў выбарчайкампаніі на баку Трампа схаванаўдзельнічала Расея. "Шпіёнскайсправай" ужо больш года займаеццаЮрыдычны камітэт амэрыканскагапарляманту. Становішча паступовапраясьняецца. Зьявілісяпершыя "ўкіды", якія сцьвярджаюць,што "расейская справа" была прыдуманаў Нацыянальным камітэце Дэмакратычнайпартыі. У выніку гэтай прыдумкі ЦРУажыцьцяўляла кантроль над Трампам.Цяпер жа пачынаюць высьвятляццасапраўдныя прычыны пагалосак. Нявыключаны вялікі скандал. Ізноў "палятуцьгаловы" чыноўнікаў. Такая вось ідзе"класавая барацьба", у выніку якойпавялічваецца рацыя Трампа і малеюцьпазыцыі дэмакратаў і левых экстрэмістаў.
22.01.2018. Зянон Пазьняк.