ЗАЦЕМКА АБ ПРАЎДЗЕ І ХЛУСЬНІ

Выйшаў«Палын-палын...». Тут жа была заказанарэцэнзія нянавісьці і нейкі маладзёняе напісаў. Як кажуць «На заходнім фронцебез перамен». Аж не. Адазваліся іпрыстойныя людзі. Віктар Шукеловічгэтак шчыра распавёў. А нядаўна нашабеларуская добрая фея Алена Гушчавыказала свае сьветлыя думкі (у сьветлыхлюдзей і думкі сьветлыя). Шаную іх усіхза сьветласьць.

НядаўнаАлесь Аркуш напісаў сваю разгорнутуюрэцэнзію на "Палын-палын..." прыстойна,хораша, без замарочак, па-беларуску.Дзякуй яму. А загаловак пачынаецца так:"Нечаканы Пазьняк..." Вось тут я іпрыціх, разумеючы вечную сілу прапагандыў падсьведамасьці добрых людзей.

Калісьціў 1988-1990 гадах Яўген Будзінас дабраахвотнавыказаўся дапамагаць Фронту сваімтранспартам ("Нівай") па ўсіхсправах. Езьдзіць яму прыходзілася ўасноўным са мной. У 90-м Будзінас заняўсявыдавецкім бізнэсам і вырашыў выдацьпра мяне кнігу, якую назваў "ЗянонПазьняк -- сапраўднае аблічча". Назва-- амаль дэтэктыў. Будзінас тлумачыў,чаму ён тое зрабіў. Ужо ў 90-м сапраўднагааблічча ў мяне не было. Працавала магутнаяманапольная камуністычная машынасродкаў масавай інфармацыі і хлусьні,увесь партыйны апарат -- ад ЦК да сельсаветаі да кожнай сельскай школы, плюс гэбоўскаяагентура ды цэлая плойма прадажныхжурналістаў (якія былі таксама агентура).

Згэтай машынай я ніколі не палемізаваўі час на іх не марнаваў. Бяссэнсоўна.Манаполія на СМІ была ў камуністаў. Япроста рабіў патрэбныя пазытыўныясправы ў змаганьні з сістэмай, а машынаіх аббрэхвала наўздагон.

Маесправы далі вынік свой, а камуністычнаяпрапаганда здабыла вынік свой. Людзіўспрымалі мае справы, а камуністы --свае. Ужо ў 90-м годзе ў выніку іхняйпрапаганды я стаў для іх "страшнымчалавекам", жорсткім і безаглядным,які рвецца да ўлады, каб расстраляцьусіх камуністаў, адрадзіць Рэч Паспалітую,вярнуць кулакоў і капіталістаў і прадацьБеларусь амэрыканскаму імпэрыялізму.У мяне, маўляў, не было нічога чалавечага,вайной я служыў у нямецкай паліцыі,расстрэльваў савецкіх патрыётаў, дзедбыў фашыстам, членам "двуйкі",катаваў савецкіх людзей, а бацька быўнямецкім паліцаем, матка была "панскогопроисхождения". Сам я быў таксаманацыяналістам "фашыстских взглядов",ярым антысемітам і "главарем еврейскоймафии", які "жаден к деньгам" і"усиленно обогощался", меў два дамыпад Баранавічамі і "бросил жену сребенком". Калі бачыў камуністаў --зьвярэў. Жорсткасьці маёй не было мяжы.Адзін (маўляў, «голас народа») так інапісаў: "Быў адзін кат Беларускаганарода -- Вільгельм Кубэ, цяпер зьявіўсядругі -- Зянон Пазьняк"

Гэтайсваёй прапагандай намэнклятура моцнасябе ўпалохала. Успамінаю такі выпадак(адзін з многіх). Дзесьці ў 1992-93 годзепрыехала наша каманда дэпутатаў АпазыцыіБНФ у горад Глыбокае. У райвыканкаменачальства ўжо чакала. Я ішоў першы,хутка адчыніў дзьверы ў прыёмную. Жанчынагадоў 45-ці, відаць, загадчыца пратакольнагааддзелу, якая там была, убачыўшы раптамнос у нос жывога страхалюда Пазьняка,зьбялела, задрыжэла і пачала заікацца,не магла вымавіць слова. Здавалася, штояна вось-вось самлее. Я яе крыху супакоіў,і мы ўсе зайшлі да начальства. Са мнойбыло яшчэ трох дэпутатаў. Памятаю толькіЮры Беленькага. У кабінэце намэнклятурымы гаварылі даволі доўга. Напалоханаяжанчына супакоілася, удзельнічала ўразмове, а калі мы выходзілі, яна гэтакзавохкала, заўсьміхалася: "Ах, ЗянонСтаніслававіч, ах, выбачайце. Мы туттакога наслухаліся." А вы, аказваецца,маўляў, неспадзявана такі ды гэтакі, дыне такі і г. д.

Такіхвыпадкаў было шмат. Прыдомак "невядомы","нечаканы", "неспадзяваны" іт. п., які замацаваўся, відаць, людзям укрыві, сьведчыць аб велізарнай і замбуючайсіле ілжы, масавай хлусьні, паўторанайшматкроць, якая дзейнічае навечна. НаватГенадзь Бураўкін, зь якім мы былі знаёмыяз 60-х гадоў, і той незаўважна для сябе,ужываў (у шчырай рэцэнзіі на "ГрёрыяПатрыя") гэтакія азначэньні, кшталту"нечаканы" ды "неспадзяваны",хоць я заўсёды быў самым сабой. Вобраз,створаны мне ворагамі чалавецтва,застаўся ў падсьведамасьці цэлагапакаленьня.

Азіраючысяна напісанае і на тое, што ёсьць, бачыш,што людзі вельмі недаацэньваюцьвелізарную сілу ілжы. Хлусьня ходзіцьна доўгіх нагах. Яна бяжыць вельмі хутка.Ёй вераць лепей, чым праўдзе. Разбуральнаясіла яе пачварная, здольная даканацьцэлыя народы. Пра тое цалкам ведае толькіМасква і д'ябал у пекле. Астатнія -- проставераць.

Дарэчы,траўля імя і прапаганда працягваюццаўвесь час з усімі мадэфікацыямі, хоцьмаштаб яе цяпер змарнеў -- тролі дыІнтэрнэт. Але яно выяўляе, хто, якаяМасква (крамлёўская ці лубянская) стаялатады за камуністычнай атакай і хтостаіць цяпер.

Штодатычыць майго імя (як толькі янозьяўляецца ў Сеціве, бесы зьлятаюцца,як зграя варон), то атака ідзе па ўсіхнакірунках, але асноўная арыентацыя --на маладасьведчаную моладзь зь невысокімузроўнем адукацыі і культуры. Для іхпрапануюцца зьдзеклівая лаянка,абзываньні, зьнявагі, прыдумкі, абніжэньнеінтэлекту асобы, сацыяльнага, адукацыйнага,палітычнага, маральнага, псіхічнагастатусу, дэманстрацыя непавагі і т. п.,-- усё абавязкова ў прымітыўнай хамскайформе (праца на падсьведамасьць).Устаноўка тут рацыянальна прадуманая:зьнішчыць памяць наперад, апрацавацьпэрспэктыву.

Эфэктад такой прапаганды невялікі. Але янаня спыніцца. Ня спыніцца таму, што маёімя зьвязалася ў іхным уяўленьнінапрасткі з найвялікшай паразай Масквыў Беларусі ў другой палове ХХ-га стагоддзя.Масква была цалкам упэўненая, што ўБеларусі ўжо "дело сделано",беларускай нацыі не існуе. Беларусыніколі не падымуцца. Гэбісты казалі пратое наўпрост. І вось уся іхняя подлаяпраца правалілася. Паўстала НезалежнаяБеларусь. Прытым тады, у пачатку 90-х,было адкрыта сказана, сцьверджана інапісана, што галоўны вораг Беларусі –гэта імпэрская Расея і рускі імпэрыялізм.І таму імпэрская сістэма на ўсходземусіць быць ліквідавана.

Той,хто разумее Расею і мэтады НКВД, тойведае, што пэрспэктыва ўлады для такой(нацыянальна арыентаванай) асобыабазначае для яе сьмерць (Чарнавіл,Чантурыя, Эльчыбей, Гамсахурдыя,Яндарбіеў, Карпенка, Ганчар, Нямцоў іінш. – усюды апэрацыя Лубянкі). Хаця ўрэальнасьці, яшчэ паглядзелі б, хтокаго. Зрэшты тут у Лубянкі таксама неатрымалася.

Цяперашнімой стан ім пакуль рэальна не пагражае.Але ілжывая прапаганда будзе працягваццаўвесь час. Нават, калі мяне ня стане.

Тое,што тут напісана, -- публіцыстыка. Зернеяе ў тым (Алесь Аркуш сваім нявіннымзагалоўкам наштурхнуў мяне на развагі),што прапаганда хлусьні мусіць быцьбольш жорстка кадэфікавана ў крымінальнымправе. Прапаганда хлусьні, дзе б ні было(а пры абцяжарваючых абставінах, -- каліў СМІ), мусіць лічыцца цяжкім крымінальнымзлачынствам. На сёньняшні дзень -- гэтаваенная тэхналёгія ў інфармацыйнайвайне. Увагу на гэта зьвярнуў ДональдТрамп, рыхтуецца адпаведны закон. Гэтакбудзе і ў вольнай Беларусі.

20студзеня 2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК