ТАКТЫКА РЭЖЫМУ: УЗМАЦНЕНЬНЕ РУСІФІКАЦЫІ І ШЛЮЗЫ ДЛЯ АКТЫЎНЫХ ЛЮДЗЕЙ

(СоймКХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне»;14 студзеня2018 г.)

Унядзелю 14-га студзеня 2018 года адбыўсячарговы Сойм КХП – БНФ (Партыі БНФ) іБНФ «Адраджэньне». Старшыня ПартыіЗянон Пазьняк прадставіў разгорнутывыступ “НЕПУСКАНЬНЕПРЫВІДАЎ ЗЛА” (публікуецца).Выступілі намесьнікі Старшыні ЮрыБеленькі, Сяргей Папкоў, сябры Сойму.

СтаршыняПартыі ў сваім выступе асьвятліўтэмывыкарыстаньня рэжымам прыкладаўзаходняга заканадаўства ў сваіх інтарэсахяк прылады разбурэньня нацыянальнагабеларускага грвмадзтва. Таксама быліабазначаны характэрныя прыёмы маскоўскайпрапаганды з мэтай прыпыніць разьвіцьцёнацыянальнага станаўленьня Беларусі.Вялікая ўвага была нададзена тэмесусьветнага пашырэньня нянавісьці якмэтаду палітычных дачыненьняў, становішчуў ЗША і ўплыву гэтых зьяваў на Беларусь.

Намесьнікстаршыні Партыі Юры Беленькі падтрымаўпрапановы Старшыні Партыі аб сьвяточнымадзначэньні юбілейнай даты, стогоддзяабвяшчэньня Беларускай НароднайРэспублікі. Выказаўся супраць удзелуу акцыях, якія плануюцца пад кіраўніцтвамскампраментаваўшыхсябе асобаў. У сваім выступе зьвярнуўувагу на пранікненьне лева лібэральныхамаральных паводзінаў у беларускіямаладзёвыя рухі (прыклад, падзея зудзелам чатырох беларусаў і АдамаБяляцкага ў амаральным учынку калябрамы Асвэнцыму), пра спробы прынізіцьгераічныя акцыі Мірона і Сяргея Каваленкі,прыраўняўшы іх да нізкапробных флэшмобаў( арт. Іны Студзінскай 10 студзеня наhttps://www.svaboda.org/a/28967428.html).Гэтыя зьявы дысктэдытуюць беларускірух.

СябрыСоймуі зьвярнулі ўвагу на тактыкурэжымных уладаў у пытаньнізамацаваньня русіфікацыі беларускагаграмадзтва. Рэжым пачаў улічвацьстыхійнае пашырэньне зацікаўленасьцілюдзей беларускай культурай, роднаймовай і дазваляе абмежаванае кола“шлюзаў” для рэалізацыі некаторыхкультурных інтарэсаў сьвядомым беларусам.У той жа час замацоўвае татальную русіфікацыю ўсёй Беларусі, асабліва ўсфэры адукацыі і выхаваньні дзяцей імоладзі. Такую тактыку таксама ўжываліакупанты ў савецкай Беларусі (БССР).Радыё і тэлебачаньне запаланіларасейская інфармацыя і расейская“папса”.

СябрыСойму заслухалі інфармацыю пра экалагічныяпраблемы, якія праявіліся ў сувязі збудаўніцтвам шкодных вытворчасьцяўкаля Берасьця (акумулятарны завод) іСьветлагорску (вытворчасьць цэлюлозы).Сойм вырашыў больш дэталёва разгледзіцьпытаньне па экалагічных пытаньнях наадным з бліжэйшых паседжаньняў, у тымліку дзейнасьць улады ў сувязі з працягампашырэньня выкарыстаньня забруджаныхрадыёнуклідамі земляў для сельскагаспадарчайвытворчасьці.

Соймабмеркаваў пытаньні сьвяткаваньня стогоддзя абвяшчэньня незалежнасьціБеларускай Народнай Рэспублікі і даручыўПаліткамітэту правесьці неабходнуюпрацу з гарадзкімі ўладамі длязабеспячэньня правядзеньня сьвяточных акцый і мерапрыемстваў.

Соймзьвярнуў увагу на неабходнасьць працягураспаўсюджваньня інфармацыі аб Народнайпраграме “Вольная Беларусь”.

15-01-2018 Інфармацыйнаякамісія КХП-БНФ