МОВА НЯНАВІСЬЦІ — МОВА ЛЕВАЙ ІДЭАЛЁГІІ
Дрэнна,што ідэалёгія нянавісьці (крыніцай ілідарам якой зьяўляецца Расея) абвальнараспаўсюдзілася зараз па ўсім сьвеце,становіцца вырашальным чыньнікам уграмадзка-палітычных ацэнках ідачыненьнях.
Гэтуюзьяву, я мяркую, трэба схематычнаакрэсьліць, бо, знаходзячыся паміжлева-лібэральным Захадам і лева-гэбоўскайРасеяй нашаму грамадзтву цяжка будзепазьбегнуць яе паталагічных праяваў.
Нянавісьцьу ідэйна-палітычных дачыненьняхнакаплівалася паступова, але раптоўнаяі ўсімі заўважаная ўспышка яе адбыласяў другой палове 2016 – пачатку 2017 г.г. Усёпрацягваецца. Нянавісьць тут – гэтарэакцыя лева-лібэральнага палітычнагаасяроддзя (якое знаходзіцца ў крызісе)на паразы ў Эўропе і Амэрыцы (Вугоршчына,Польшча, Брэкзіт, прэзыдэнцтва Трампа)
Каласальныўдар па лявацтву адбыўся ў ЗША. Амэрыка,асабліва за часы Абамы, была ўжо,практычна, у камуна-лібэральным мяшку,заставалася толькі завязаць. ПрацоўнаяАмэрыка (найбольш правінцыя), адчаяўшыся,не хадзіла нават галасаваць (што, вядома,для Амэрыкі абсурд).
Алетут знайшоўся багаты, брутальны,бесцырымонныі агрэсіўны геній, які адшукаў дарогуда амэрыканцаў і паламаў усе плянылева-глабалісцкай палітыкі, стаўпрэзыдэнтам ЗША.
Восьтут і пачалося. Расейскае “Гёбэльс-ТВ”,усе тыя “кісялёвы”, уся тая прапагандысцкая“вата” – дзіцячы сад у параўнаньні зтой нянавісьцю і з тым вар’яцкімшаленствам, якое раскруцілі левакісупраць Трампа. Гэта ня жарты. Тут акрамяідэалогіі барацьба гігантаў. За Трампамстаіць прамысловы капітал. За кланамКлінтанаў, Сораса і інш. – капіталфінансавы.
Нашчасьцегеній бізнэсу Трамп (які перажыў дзевяцьбанкруцтваў) аказаўся стойкім і агрэсіўнымпалітбайцом. Ён ня толькі ў тых умовахспраўджвае сваю праграму, ды трымаеўдар, але тут жа адказвае ўдарам наўдар, якія часта дасягаюць мэты.
Трамп,як і абяцаў, спыніў “кармушкі” за коштАмэрыкі (якія падпісаў Абама), адмовіўсяад удзелу ў так званым гандлёвым“Транс-Ціхаакіянскім Партнёрстве” іасабліва ад так званага “Парыжскагапагадненьня па клімаце”. (Там амаль заўсё плаціла Амэрыка. Кітай, напрыклад,які выдае амаль трэць забруджаньняплянэты, плаціць 24 мільёны даляраў,Расея – 18 млн, а ЗША за 13% занечышчэньня– тры мільярды).
Апошнімчасам Трамп прыняў моцнае палітычнаерашэньне, годнае стылю такіх выдатныхпрэзыдэнтаў як Г.Трумэні Р.Рэйган,– прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля.(Людзі, якія не разумеюць, што адбываеццана Блізкім усходзе, – лямантуюць. Алегэта праміне.)
Першыгод для Трампа стаў пасьпяховым.Скарацілася беспрацоўе, зьменшалаінфляцыя, павялічылася колькасьцьрабочых месцаў, прынята, што з 2019 годаперастане дзейнічаць “Абама-кэр”,істотна абніжаны падаткі. Гэта стымулюеэканоміку, працу і інвэстыцыі. За 2017 годамэрыканская біржа павялічылася на 500пунктаў. Амэрыканцы кажуць, што такогатэмпу не было яшчэ за ўсю гісторыюАмэрыкі.
Памаіх назіраньнях Дональд Трамп, калітолькі ня зробіць якой фатальнай памылкі,альбо калі (ня дай Бог!) яго не заб’юцьлевыя экстрэмісты, абяцае стаць аднымзь лепшых прэзыдэнтаў Амэрыкі.
Мнеасабліва падабаецца, што Трамп пачаўрабіць тое, што насьпела і чаго не рашаўсярабіць ніхто з амэрыканскіх прэзыдэнтаў– вычышчаць гнілое журналісцкае леваекубло. У рэальнасьці бальшыня зь іхдаўно ніякай справядлівйсвабодыслова непрытрымліваецца,служыць палітычным групам ды карпарацыямі пакланяецца мамоне. Прэзыдэнцкаякампанія Трампа тое добра паказала. 95%амэрыканскага друку травіла Трампа іхваліла Клінтан. Ну якая тут “свабодаслова” ў дэмакратычнай краіне, калісродкі масавай інфармацыі гуляюць уадны вароты, каліў выбарчай кампаніі амаль увесь друкпадтрымлівае аднаго кандыдата і нішчыцьяго апанэнта. Прычына зразумелая. Тутвыгадны лявацкі экстрэмізм. “Вы ніякіяне журналісты, – казаў Трамп ім у твар,– вы палітычная апазыцыя”.
Цяперу Амэрыцы рыхтуецца закон аб адказнасьціза хлусьню і непраўдзівую інфармацыюў СМІ. Ня думаю, што гэта добрая прапанова.Чыноўнікаў лепш не дапускаць да сродкаўмасавай інфармацыі. Але нешта ўжо трэбарабіць, каб спыніць вал нянавісьці,дэзінфармацыі, выдумак і “фэйкаў”.
Новае,што зьявілася ў лявацкай нянавісьці пасьля перамогі і посьпехаў Трампа –гэта поўная безагляднасьць і катэгарычнаенежаданьне ўступаць у любыя дыскусііі размовы з людзьмі іншых не лявацкіхпоглядаў (тых, што за Трампа). Сумняваюсяці калі нешта падобнае ў амэрыканскімграмадзтве было. Апанэнты адмаўляюццаапрыоры, па вызначэньні, ад дыялогу.Гэта скрыты стан грамадзянскай вайны.
Вышукваюццаўсё новыя сфэры і групы электаральнайапрацоўкі і прыкладаньня левай крытыкіі адмаўленьня. Ужо даўно забыліся на“бедных і прыгнечаных” (якія не апраўдалінадзей), на нелегалаў, на “вэлфаршчыкаў”і гультаёў, нават на гомасэксуалістаўзабыліся (адышлі на другі план). Ухапілісяза прыгожую палову чалавецтва – зажанчын. Тэзісы аб “прыгнёце” жаночагаполу, аб малай аплаце ўжо не спрацоўваюць.Аб згвалтаваньні – таксама (крыміналі адзінкавыя выпадкі). Прыдумалі“сэксуальныя дамаганьні” мужчын дажанчын, якія прыраўніваюцца да гвалту.Ініцыятарам, як звычайна, выступіўГалівуд.
Пачаласясапраўдная траўля мужчын. Зьявіласяшмат пакрыўджаных лёсам жанчын, якіясьведчаць, як начальнік быццам бы некалідакрануўся да яе, калена, ці да таліі,ці прапанаваў выпіць кавы разам зь іму гасьцінічным нумары і гэтую псіхалягічнуютраўму яна гадамі ня можа забыць.
Ужо“паляцелі галовы” у некаторых вядомыхлюдзей. Нехта зволіўся з працы, некагаадправілі ў адстаўку, нехта наватпакаяўся за неабдуманы чмок у аголенуюключыцу, якую яму падставілі. Усё гэтана цяперашняй стадыі крыху нагадваегістарычнае “паляваньне на ведзьмаў”.
Трэба,аднак, разумець, што ў амэрыканскімграмадзтве такія электаральныя канцэртылевакоў звыклая зьява. Бывае па два-трыў год. Зусім нядаўна левыя экстрэмістыбударажылі ўсю Амэрыку, патрабуючызьнесьці ўсе помнікіўдзельнікам Грамадзянскай вайны ў ЗШАна баку Канфэдэрацыіна той падставе, што яны абаранялірабства. Некалькі помнікаў наватразьбілі. Вэрхал і пустазвонства ўзьнялітакое, што здавалася вось-вось і ў Амэрыцыпачнецца рэвалюцыя.
Неўзабаветая пена раптам зьнікла, як і пачалася.Ужо і забыліся. Цяпер узяліся засэксуальныя інстынкты мужчын. Электаральныканцэрт у самым разгары. Як і ў прыкладзез Клінтанам і Левінскай, здаровага сэнсухапіла толькі французскім жанчынам,якія напісалі адозву сэнс яетакі: – спыніцеся, бесталковыя. Мужчынымусяць дамагацца жанчын, інакш жыцьцёспыніцца. На што, між іншым, нейкаяітальянская актрыса, што пабудаваласваю кар’еру ў выніку “сэксуальныхдамаганьняў”, адпарыравала французскімжанчынам ў фэміністычным стылі: вось,маўляў, гэтая адозва – вынік брыдкагажанчынаненавісьніцтва.
Каліна гэта глядзець сур’ёзна – тут лявацкаясацыяльная парнойя, масавае замарачэньнерозуму. Калі глянуць з гумарам – дыкпалітычная камэдыя.
Алегумару тут мала (калі ламаюцца лёсылюдзей). Трэба глядзець сур’ёзна, бовынікам гэтых лявацкіх электаральныхзамарочак ёсьць татальнае пашырэньненянавісьці ў грамадзтве і экспарт яена ўвесь сьвет.
Тутмушу спыніцца на анталагічным зьмесьцетакой зьявы. У гісторыі чалавецтвалявацтва, левыя ідэі, ёсьць асноваідэалёгіі абсалютнага зла. Яна ўзьніклапараўнальна нядаўна разам з ростамэўрапейскай народнай (такзв. «буржуазнай») дэмакратыі.Гнасеалагічныя карані гэтай ідэалёгііяк сьветапогляду бяруць пачатак адрымскага люмпэну, лёзунг якога быўсфармуляваны ў фразе: “хлеба і відовішчаў”.Гэта масавая псіхалогія пагрунтаванаяна паразітнайупэўненасьці,што іншыя людзі павінны іх утрымлівацьз-за іх беднасьці і адсутнасьці сродкаўіснаваньня. Беднасьць, адсутнасьцьмаёмасьці, заганы, і гультайстваўспрымаліся як сацыяльны статус. Гэтыстатус спараджаў зайздрасьць і нянавісьцьда пасьпяховых маёмных людзей.
Пазьнейз разьвіцьцём вытворчых дачыненьняў іжудаснай эксплуатацыі псіхалогія чэрні,беднаты, пралетарыяту («галодныхі рабоў»)была асэнсавана сацыяльнымі рамантыкамі(якія марылі аб удасканальваньнічалавецтва), як грунт справядлівагапераўтварэньня грамадзтва. У марксізмелюмпэнская псіхалогія набыла формуідэалогіі і эканамічнае абгрунтаваньне,выглядала прывабна і справядліва.
Падсумоўваючыпсіхалагічны статус і гістарычны працэсстанаўленьня левай ідэалогіі трэбаадзначыць некалькі базавых прынцыпаўлявацтва. Менавіта: у недасканаласьціграмадзтва і ў беднасьці людзей вінаватыяіншыя катэгорыі людзей. Гэта перш заўсё багатыя. Могуць быць жыды, дзяржаўныячыноўнікі і т.п. Каб удасканаліцьграмадзтва трэба адабраць усё ад багатых,жыдоў, чыноўнікаў і справядліва падзяліць.Дзяржава павінна забясьпечваць кожнагачалавека.
Тэзісымае ўтрыраваныя. Але на гэтым, фактычна,базаваліся самыя антычалавечыя левыясістэмы – расейскі камунізм і нямецкіфашызм. Асновай такой ідэалогіі, якаяабавязкова прадугледжвала вінаватых(ворагаў грамадзтва) зьяўляеццанянавісьць. Лявацтва імкнецца перарабіцьі ўдасканаліць чалавецтва, зьнішчыцьяго ворагаў свабоды, стварае рэвалюцыіі сацыяльны паразітызм. Лявацтва гуртуе,як правіла, больш нізкі, матэрыяльныўзровень людзей, звычайна бяз веры ўБога, здольных, аднак, да сацыяльнайрамантыкі, салідарнасьці і вечнагазмаганьня.
Неад’емныматрыбутам лявацтва зьяўляецца ягоактыўнасьць і агрэсіўнасьць. Гэтатрансцэндэнтнае ідэйна-сацыяльнае зло,салідарнае між сабой, здольнае дамімікрыі і самаразьвіцьця.
Калісьцізаснавальнікікамунізмунапісалі ў сваім маніфэсце: “Прывідблукае па Эўропе, прывід камунізму”. Пасьля паразы камунізму прывідмімікрыраваў у левалібэралізм і пасяліўсяў Амэрыцы, забіраючы крэпасьць закрэпасьцю, бастыён за бастыёнам.
Восьзьвесткі. Ва ўнівэрсітэтах ЗША колькасьцьлевай прафэсуры (пэдагогаў-марксістаў)у 44 разы больш, чым пэдагогаў традыцыйныхдзяржаўніцкіх і маральных поглядаў(рэспубліканцаў). Прапорцыя 44:1. Ідзеадкрытая левая індактрынацыя студэнтаўі маладога пакаленьня. Гэтая моладзьсьведама ўжо ня ў стане весьці дыялогз апанэнтамі. Мяжою стала нянавісьць. Канфлікт вакол Трампа ёсьць у пэўнайступені канфлікт пакаленьняў. І штоадзначаюць назіральнікі: новае пакаленьне,разбэшчанае левай прафэсурай, ужо нялучыць, не яднае Амэрыка, не гуртуюцьамэрыканскія ідэалы і абавязкі перадрадзімай.Пачалосягэта з 80-х гадоў. Актыўнасьць лявацтвабыла ськіравана на захоп сістэмыадукацыі, інфармацыі і маскультуры.Першым быў захоплены Галівуд, потымунівэрсітэты і ў значнай ступені сродкімасавай інфармацыі. Амэрыка зьмяняеццана вачах. І вось зьявіўся чалавек, якізаявіў, што будзе Амэрыку ратаваць. Яккажуць, дай Божа. Вельмі добрая краіна,якая стала паратункам для мільёнаўлюдзей, для цэлага ваеннага пакаленьнябеларускіх адраджэнцаў і для шмат кагояшчэ перасьледаваных і забіваных.Дзякуй, Амэрыка.
Праблемаабмежаваньня нянавісьці ("мовынянавісьці") паўстала цяпер, практычна,ва ўсім сьвеце. Яна ўжо стала прадметамабмеркаваньня сярод палітыкаў Эўразьвязу.Там занепакоены пашырэньнем зьявы.
Самапа сабе нянавісьць -- гэта фэнамэнунутранага стану чалавека. Каб праявіцца,нянавісьці патрэбны аб'ект ці канкрэтызацыяна зьяве, якая мае аб'ектную аснову.
Шматдзе ўканстытуцыях краінаў сьвету існуюцьпалажэньні аб забароне пэўных відаўнянавісьці, як правіла, расавай,нацыянальнай (расізм, ксэнафобія), часамрэлігійнай і т. п. Разбуральная дзейнасьцьлевых экстрэмістаў, якія падтрымліваюцьлюбы маргіналізм, любыя грамадзкіямяншыні і стараюцца часм навязацьбальшыні людзей іхныя сумніўныя погляды,-- гэтая дзейнасьць спараджае новыя відыграмадзкай нянавісьці, накіраваныя нараскол грамадзтва (хаця ў аснове такіхпаводзінаў левых закладзены найпершэлектаральны інтэрас).
Ужодаўно насьпела неабходнасьць (мыадлюстравалі тое ў Народнай Праграме"Вольная Беларусь") аб канстытуцыйнайі крымінальнай кадэфікацыі палавойнянавісьці, аб яе забароне і адказнасьціза яе распаўсюджаньне.
Складанасьць,аднак, у тым, што новыя зьявы ў дэмакратычнымсьвеце, -- разбуральная дзейнасьць левых,дыктат мяншыняў, маргіналізацыясьветапоглядаў, агрэсіўнасьцьпсэўданавукі, павелічэньне дэзінфармацыі,пашырэньне новых відаў нянавісьці імовы нянавісьці -- усё гэта працэс івынік сістэмнага крызісу сусьветнайдэмакратыі.
Мызь Беларусі ня зможам радыкальнапаўплываць на ход працэсу, маючы сваеневерагодна цяжкія нацыянальныя іпалітычныя праблемы. Але веданьнесітуацыі і пэрспэктывы ў сьвеце маглоб дапамагчы нам ужо сёньня зьберагчынашыя базавыя маральныя каштоўнасьціі духоўныя здабыткі людзей, бо лёс сьветуу тым ліку і ўсходняй Эўропы (гэта значыцьБеларусі і Украіны) шмат залежны адтаго, якой будзе Амэрыка. Мы бачым, штоўся гэтая лукашысцкая псэўдаапазыцыя,малалікая і няздольная, усе гэтыямалалікія і малабеларускіяквазі-дэмакратычныя СМІ перажоўваюць амэрыканскую камэдыю з падачы левыхворганаў інфармацыі, абмяркоўваюцьпаляваньне на мужчын, як нешта патрэбнаеі нават гадзяць на Трампа ў сваіхвыбарачных камэнтарах, не разумеючы,што пішуць.
Аледзякуй Богу ёсьць іншыя беларусы. Авясной паглядзім, што будзе на ўсходзе.Будзьма да ўсяго гатовыя. Слава Айчыне!Жыве Беларусь!
17.01.2018 Зянон ПАЗЬНЯК