ВІНШАВАНЬНЕ З НОВЫМ ГОДАМ

Дарагіяземлякі, адраджэнцы, паважаныя беларусы,

віншуюўсіх з надыходзячым новым 2018 годам іспадзяюся, што ён будзе лепшы, чым мінулы2017-ы, калі мы перажылі рэальную пагрозудля дзяржаўнай незалежнасьці нашайкраіны. Гэтая пагроза, аднак, існуе ўжоўсе 23 гады рэжыму нашаганацыянальнага няшчасьця і вялікіхстрат. Але ёсьць надзея на лепшае.Практычна, дзеля гэтага патрэбна аднагалоўная ўмова -- шанаваньне і гучаньненашай вялікай Беларускай мовы. У ёй,дасканалай і прыгожай, аснова нашайнацыі, нашага інтэлектуальнага разьвіцьцяасобы, дзяржавы і культуры. Рэжым зьнішчаенашу мову і адукацыю, але жыцьцё яе ібудучыня краіны залежыць ад беларусаў.Будзьма годныя нашых слаўных продкаўкрывічоў, ліцьвінаў, беларускіхадраджэнцаў ХХ-га стагоддзя, што адрадзілідзяржаву і Незалежнасьць краіны.

Унадыходзячым 2018 годзе якраз будуцьзнакавыя ўгодкі вялікіх падзей, якіязьмянілі Беларусь і хаду нашай гісторыі.Гэта: сто гадоў аб'яўленьняНезалежнасьці Беларускай НароднайРэспублікі, трыццаць гадоў адкрыцьцюКурапатаў, трыццаць гадоў ад стварэньняБеларускага Народнага Фронту "Адраджэньне"і дваццаць сем гадоў НезалежнасьціРэспублікі Беларусь. Гэта ёсьць ужосакральныя зьявы нашай нацыі. Шануймагэтыя падзеі, памятаем, успамінаем,ганарымся. Яны яднаюць і славяць нашнарод. З надыходзячым Новым годам!Здароўя і шчасьця ўсім.

31сьнежня 2017 г. Зянон Пазьняк