ДА ПЫТАНЬНЯ АБ ЧАРГОВАЙ АФЁРЫ РЭЖЫМНАЙ УЛАДЫ

Ніколіб ні пісаў пра піраміды, біткоіны,блёкчэйныды так званую “крыптавалюту”, калі бу паветры ні зьявіўся чарговы дэкрэтрэжыму “Аб разьвіцьці лічбавайэканомікі”. Згодна гэтага опуса,беларусам дадуць магчымасьць стварацьбіржы так званай “крыптавалюты”,здабываць і абменьваць “крыптафантомы”на рэальныя грошы. Прытым, ня будуцьбраць за тое падаткаў.

Шкодабеларусаў, якіх зноў (у каторы раз)ашукаюць на мякіне, скарыстаўшы заганныінстынкт “халявы” і элемэнтарнаеняведаньне, што такое грошы і як яныіснуюць.

Шляхамматэматычных маніпуляцыяў (дапусьціўшыадну непрыкметную недакладнасьць)можна, напрыклад, даказаць”,што 2х2 =“5”,але ў рэальнасьці ўсёж гэтабудзе “4.

Тоеж і з грашыма, і з словаблудзцтвам пра“крыптавалюту”.Грошы як эквівалент трымаюцца на трохумовах (“трох кітах”). Гэта на эканоміцы(стварэньні матэрыяльных каштоўнасьцяў),на залатым і валютным запасах краіны.

Усялякаяідэя, прададзеная на рынку, пераходзіцьу грашовы эквівалент тады, калі янаматэрыялізуецца ў рэальную матэрыяльнуюкаштоўнасьць (тавар). Да матэрыялізацыі– гэта альбо толькі магчымасьць, альбофантом. І калі ён праплочаны, але нерэалізаваны, то будзе стратным чыньнікамбюджэтнай і эканамічнай палітыкі.

Гандальфантомамі можа быць прыстасаваны ўсістэме блёкчэйн і так званага “біткоіна»,які рэальнай валютай не зьяўляецца.Словаблудзтва, якое зараз круціццавакол дэкрэта Лукашэнкі, сьведчыць абтым, што задумана чарговая піраміда“МММ” (вельмі на гэта падобная,толькі без Маўродзі). Нехта, відаць,унушыўправіцелю, што, маўляў, выйсьце ёсьць,можна “зрубаць” мільярды, і нават уміжнародным маштабе (асаблівакалі пад працэс біткоіна падключыцьэнэргію будучай Астравецкай АЭС).Але калі ўсё абваліцца (а яно абваліцца)і самахоць абрабаваныясуайчыньнікі залемантуюць -- тады ўсёможна будзе зваліць на Трампа дына міжнародныя маніпуляцыі амэрыканскагакапіталу. Усяроўна ж ніхто з “падданых”у гэтым (і ні ў чым) не разьбіраецца.Палітычныклас зьнішчаны. Нацыянальнай эліты ўжоняма. «Крыптаэканоміка» дэкрэту – гэтаяк нехта рашыў бы разбагацець, гуляючыў казіно. Мясцовыя лібэраль-гаваруныразважаюць пра міжнародны «прарыў»,хваляць правіцеля, які раптам зьдзівіўсьвет сваім «сучасным» «мысьленьнем»і становіцца міжнародным «гульцом»(так і пішуць). Засталося толькі прайграць«народзец» у карты.

Дарэчы,нагадаю аб здольнасьці суб'екта, штовыдае дэкрэты, да самых дзікіх авантур.(Пра дэкрэт № 3 аб “дармаедах” ужо някажам.) Яшчэ ў 1997 годзе, напрыклад, даправіцелядастукаўся нейкі Віктар Лац, якіпрапанаваў праект вечнага рухавіка,што будзе забірацьэнэргію гравітацыйнага поля Зямлі.Трэбатолькі злавіць амплітуду гравітацыйныхваганьняў. Начальнікрэжыму выдзеліў 700 мільёнаў рублёў (пакурсу 1997 года) на рэвалюцыйную справу.Яго падтрымаў «інтэлектуал» Шэйман, аіншы «інтэлектуал» – Пётра Пракаповіч,які займаў тады пасаду віцэ-прэм'ераўраду, -- выдаў дэрэктыву Беларускамуэлектра-механічнаму заводу і заводуімя Казлова ажыцьцявіць праект (нягледзячы на заключэньне Акадэміі Навукаб прынцыповай немагчымасьці зрабіцьпэрпэтуум мобіле). Неўзабаве агрэгатбыў скляпаны, але энэргіі не даваў.Кажуць, што гэтая канструкцыя яшчэ іцяпер іржавее на задворках завода. (Прагэта: “БеларускіяВедамасьці”, -- 1998, №3(13), с. 13-14).

Праўда,усе гэтыя “вечныя рухавікі”,«дрэваапрацоўчыя камбінаты», “дармаеды”і т. п. – дробязі, у параўнаньні з планаміўзбагаціцца на рулетцы міжнародных крыптапірамід, пакуль угэтым яшчэніхтоне разабраўся. Потым разьбяруцца.

27сьнежня 2017 г. ЗянонПАЗЬНЯК