ВЫЗВАНЬНІ МІНУЛАСЬЦІ

(Выступна сьнежаньскім Сойме КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)

Мінае2017 год -- год містычных надзей івыпрабаваньняў. Мы (наша Партыя) пражылігэты год не найгорш, з годнасьцю і звыніковай працай, асабліва, калі ўлічыцьвыпрабаваньні вясны і восені, зьвязаныяз пагрозамі з усходу. Мы прамінулі вельмінебясьпечны палітычны крызіс у нашайчасцы Эўропы, калі навокал ужо голаснагаварылі пра небясьпеку вайны і акупацыіБеларусі. Зацішак, які ўсталяваўся, маечасовую прыроду. Падзеі (адкрытыя ісхаваныя) сьведчыць пра глыбокіяперамены, якія зрушыліся ў пасьляялцінскайрэчаіснасьці.

Гэтыятэндэнцыі падкрэсьліваюць няпэўнасьцьстановішча Беларусі, з прычыны адсутнасьціяе самастойнай замежнай палітыкі іўнутранага палітычнага паралічуграмадзтва, няздольнага прымаць выклікіакаляючага прапагандысцка-інфармацыйнагасьвету.

Ялцінскіпадзел сьвету трымаўся на непарушнасьцімежаў. Гэтая асноўная пазыцыя мірнагасуіснаваньня была падмацаваная ЗаключнымАктам Гэльсінскіх пагадненьняў 1975 года.Нават поўраспад Савецкага Саюза непарушыў гэты парадак, паколькі непадважваў асноўных прынцыпаў.

Пераменыі дэстабілізацыю ялцінскага парадкупачала Расея. Захоп Крыма, акупацыяДанбаса і гібрыдная вайна супрацьУкраіны, павольна ўжо адчыніла скрынкуПандоры і пачвары распаўзаюцца пад громфашысцкай рыторыкі “русского мира” івэрсальскагалёзунга “ўставаньня з каленяў”. Нядаўнатакі лёзунг зьявіўся ў Польшчы, прамаячыўу Венгрыі, адбіўся ў Сэрбіі. Нават заляцеўу Турцыю, хоць Турцыя ніколі на каленяхне стаяла. У Польшчы зьявілася літаратура,якая стала называць гістарычную Польшчу“Польскай імпэрыяй”, хоць імпэрыяйПольшча ніколі не была. Наадварот, «РэчПасспалітая» (значыць «рэспубліка»)можа лічыцца гістарычным гонарампалякаў.

“Уставаньнез каленяў” – тыповы лёзунг шавінізма.Ім ніколі не карыстаўся нацыянальна-вызвольнырух, які змагаецца за свабоду, дэмакратыюі незалежнасьць. “Уставаць з каленяў”пачынаюць палітычныя сілы, арганізаваныяў сістэму дзяржавы, калі ў грамадзкайсьвядомасьці ўзьнікае бацыла дамінацыі,гістарычнай абдзеленасьці і рэваншу.Чым гэта можа закончыцца, мы ведаем.

Дэманы30-х, загнаныя пад зямлю, пасьля катастрофы2-й Сусьветнай вайны, гатовыя выскачыць на паверхню. Каталізатарам распадупасьляваеннага парадку зьяўляеццарасейская агрэсія і вайна на Украіне.Усе кінуліся вырашаць свае новыя ізастарэлыя праблемы, якія сталіпершаснымі, а вайна ва Украіне –другаснай. Хоць у рэальнасьці першаснымпытаньнем ёсьць якраз вайна на Украіне.

Тымня менш мы назіраем, што Амэрыка робіцьстаўку не на Украіну, а на Польшчу і наяе кансэрватыўны ўрад (уведзены значныкантынгент амэрыканскага войска ўПольшчу, пачалася пастаўка амэрыканскагазвадкаванага газу, падпісаны велізарныкантракт на пастаўку найноўшай мадыфікацыіракетных комплексаў “Пэтрыёт” і інш.).Пытаньне аб дапамозе зброяй Украіне павісла ў паветры. Некаторыя польскіядзеячы ў стане эйфарыі голасна мараць,што да 2030 года Польшча будзе мецьчатырохсоттысячнае войска найлепшаеў сьвеце, якое ня толькі можа супроцьстаяцьРасеі, але і перамагчы яе.

УРасеі, практычна, не рэагуюць на польскуюрыторыку і рэчаіснасьць. І гэта зразумела.Галоўнае – Украіна. Расейская дыпляматыя,якая мае стоадсоткавае станоўчае сальдаў дачыненьнях з польскай палітыкай,выдатна ўсьведамляе, што амэрыканскаястаўка на Польшчу (асабліва пры дапамозерускай агентуры) прывядзе калі не даразвалу, дык да глыбокага крызісуЭўразьвязу, што апраўдае і вельмідапаможа агрэсіўным прэтэнзіям Расеінанова падзяліць пасьляялцінскі сьвет.

Зьявы,пра якія я тут кажу, існуюць і пасьлядоўнарухаюцца. Усё гэта ніяк не абмінеБеларусь, хоць, фактычна, яна цяпер нібызбоку і знаходзіцца ў палітычнайпрастрацыі, але ў рэальнасьці існуе ўгеаграфічным цэнтры чужых падспудныхінтарэсаў, якія ўжо амаль вырваліся напаверхню.

Рэальнаў Польшчывідаць зьмены да лепшага, разьвіваеццапрадпрымальніцтва, стабілізаваласясацыяльная сфэра, неяк ўсё паспакайнела,зьявілася больш нармальнасьці, сталаменш бессаромнасьці у тэлебачаньні,ідзе жорсткая і эфэктыўная барацьба зкарупцыяй, абаронена польская сям“я(не дазволена адбіраць дзяцей за правіныбацькоў – гэтая пляга левалібэральнагарэпрэсіяніэму), павялічылася сацыяльнаяпадтрымка, малазабясьпечаных людзей,ёсьцьажыўленьне ў прамысловасьці і інш.

Непрыхільнасьцьлевага Брусэля дапольскай палітыкі і,галоўнае,пагроза міру з боку Расеі спарадзілітым часам у польскім жыцьці ня толькіпатрыятычныя рушаньні, але скрайніяшавіністычныя тэндэнцыі і выступы, якіябыццам бы спалі ў новай рэчаіснасьці.

Дачыненьнібеларускага грамадзтва з Польшчай цяперналепшыя ў гісторыі (маюна ўвазе грамадзтва, але не рэжымЛукашэнкі).Адносіныістаноўчыя з абодвух бакоў. Тым часам,калі польскае грамадзтва ня здолеекантраляваць шавіністычную рэанімацыюбылой паражэнскай палітыкі (якую лічацьмаргіналізмам), вынік будзе такі ж, які ў 30-х гадах, -- беларускае грамадзтвазноў стане азірацца на Маскву. Што гэтабудзе азначаць для Беларусі і дляПольшчы, можна нават не казаць.

Утвараюццахарытатыўныя групы і арганізацыідабраахвотнікаў уПольшчы,каб дапамагаць «касьцёлуна Ўсходзе» ды старымлюдзям і хворым католікам у Беларусі.Добрыя высакародныя сацыяльныяініцыятывы. Слухаю па радыё пра іхнююдапамаговую хрысьціянскую дзейнасьць.Шмат пачуцьцяў. «Якія гэта «крэсы»! --гучаць галасы дабраахвотніц. -- Там былаПольшча. Там павінна быць Польшча!» « Іякраз дзеля гэтага трэба працаваць наўсходзе», -- чуецца барытон валанцёра.

Накаталіцкім радыё ў гэты час выявіліпрадказальніцу-манашку, якая яшчэ 200гадоў таму прадказала веліч Польшчы,якая аб“яднае ўсе народы і будзе кіравацьусёй Эўропай. Людзі з усяго сьвету будуцьлічыць за шчасьце супрацоўнічаць зПольшчай, каб навучыцца культуры. (Несказана толькі пра лішнюю храмасому,ды «скрэпы», а так усё, як там, вядомадзе.)

Такоеўражаньне, што ўзьнікла нейкае спажыўнаеасяроддзе, ў якім маргінальныя дэманымінуласьці заварушыліся. Яны ўжоўмудрыліся дзе-нідзе папсаваць дачыненьні.Але ніхто не ўспрымае тое ўсур“ёз.


Вельмібалюча непакоіць нас становішча ваУкраіне. Уражаньне, што ўкраінскі народтрапіў у палон алігархату, карумпаванайбюракратыі і расейскай агентуры.Палітычная сцэна Украіны беспэрспэктыўнаяі стракатая. Улічваючы становішча імэнтальнасьць грамадзтва, вывесьцікраіну з балота мог бы хіба што МіхэілСаакашвілі, які дзейнічае на мяжыавантурызму, але лагічна, рэальна іграматна ў той сітуацыі і ў тым асяроддзі.Саакашвілі выключная асоба і самы яркі, станоўчы і выніковы палітык 21-гастагоддзя. Калі ўкраінцы падтрымаюцьяго, там можа зьявіцца сьвятло ў канцытунэля. Калі не падтрымаюць, Саакашвіліможа чакаць лёс Гамсахурдыі, Чантурыіды Чарнавола. Ягоныя ворагі – гэтаазлобленыя няўдачамі пачвары рэжымутрох краінаў, якія валодаюць магутнымірэсурсамі і здольныя на ўсё. Нашабеларуская будучыня і становішча Эўропышмат у чым залежыць ад таго ці пераможаУкраїна ў вайне з Расеяй, ці ўладкуесваю дзяржаву, ці верне Крым і Данбас.


Цяпераб нашых партыйных пытаньнях і задачах.Вельмі важнай лічу тэматыку нацыянальнайадукацыі ў рэчышчы Народнай праграмы“Вольная Беларусь”. Канкрэтна гэтымужо займаецца адзін з распрацоўшчыкаўпраграмы Сяргей Пятровіч Папкоў. Мяркую,што сюды будуць падключаны новыя людзі.Вельмі важна, каб хутчэй запрацавалаінтэрнэт-старонка “Вольная Беларусь”.Яшчэ раз зьвяртаю на гэта ўвагу. Нягледзячына цяжкі стан грамадзтва, трэба будзепрацаваць над стварэньнем групаўпадтрымкі “Вольная Беларусь”. Акрамянашай Партыі, арганізаваць гэтуюініцыятыву няма каму. Мусім брацца.

У2018 годзе спаўняецца 100 гадоў аб’яўленьнянезалежнасьці Беларускай НароднайРэспублікі. Будзе сьвяткавацца як “100гадоў БНР”. Некалі, у пачатку нулявыхгадоў, мы рэгулярна праводзіліграмадзка-навуковыя канфэрэнцыі,прысьвечаныя стварэньню БеларускайНароднай Рэспублікі. На сярэдзінусакавіка 2018 года нам пажадана падрыхтавацьі правесьці канфэрэнцыю “100 гадоў БНР”.Гэта ў нашых сілах. Варта прыняць рашэньнена Сойме і адразу прыступіць да падрыхтоўкі(даклады, удзельнікі, сродкі, месцаправядзеньня і г.д.)

Другая,мая прапанова будзе залежыць ня толькіад нас. Але трэба пачаць дзейнічаць.Справа ідзе аб устаноўцы памятнагазнака (каменя з надпісам) у памяцьстагоддзя БНР. Гэта мусіць быць вячыстызнак і вечны напамін. Па гэтым пытаньнія разам са старшынём БеларускайНацыяналльнай Памяці Анатолем Міхнаўцомўжо ездзіў у Беласток з прапановайустанавіць такі знак у Беластоку. Тамужо існуе аргкамітэт і пытаньне будзевырашацца. Таксама я зьвязваўся зьВільняй (з ТБК), каб гэтую ідэю ажыцьцявіцьтам. Пытаньне складанае, але магчымасьцьёсьць.

Штодатычыць Менска, то галоўная праблемабудзе ў тым, каб атрымаць згодуМінгарвыканкама і Мінкультуры. Толькітады можна будзе рэальна працаваць.Гарадзкога месца нам рэжым ня дасьць.Адна з магчымасьцяў – цьвінтар ЧырвонагаКасьцёла (вельмі харошае і прэстыжнаемесца). Але ўсяроўна мусіць быць дазволуладаў. Інакш ні ксёндз Завальнюк, нібіскуп Кандрусевіч не адважацца.

Напершы погляд гэтая справа здаецца вельміцяжкай і некаторыя сябры Партыізасумняваліся ці варта брацца. Мяркую,што варта. Самае складанае – гэтаатрымаць згоду ўладаў. Калі згода будзе,тады робіцца добрая інфармацыя і вядуццаперамовы з прадпрыймальнікамі-фундатарамі(тут невялікая сума – пару тысячаўдаляраў). Заказаць каменны знак можнаў адпаведнай фірме. Яна за грошы ўсёзробіць. У прынцыпе гэта справа УправыСойму. Але ў сувязі зь вялікім юбілеемпрасіў бы сябраў Сойму падтрымаць гэтыяпляны. Будзе добра і ганарова, калі мытое зробім.

ЖывеБеларусь!

ЗянонПАЗЬНЯК

10сьнежань 2017