СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН 2017
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзіць 26 лістапада 2017 года на тэрыторыі Менскай вобласьці мерапрыемтвы, прысьвечаныя ўшанаваньню герояў Слуцкага збройнага чыну 1920г..
Плануецца наступны парадак мерапрыемства:
- прыезд з г. Менску аўтобусам ў вёску Грозаў Капыльскага раёна ў 11-00 . Правядзеньне мітынга ў гонар герояў Слуцкага збройнага чыну каля крыжа, ўстаноўленага ў гонар герояў, з 11-00 да 12-00;
- правядзеньне мітынга ў вёсцы Семежава з 12-00 да 13-00 каля крыжа, ўстаноўленага ў гонар герояў;
- прыезд у мястэчка Чырвоная Слабада (Вызна) Салігорскага раёна ў 13-30,
правядзеньне шэсьця ад стаянкі аўтобуса да месца, дзе быў устаноўлены крыж у гонар герояў, правядзеньне мітынга ў гонар герояў з 13-30 да 14-30;
- прыезд у г. Слуцк, шэсьце ад стаянкі каля гарадзкога стадыёна, вул.Віленская 14, да пляцоўкі ў Гарадзкім парку культуры з 15-00 да 16-00.
Маецца дазвол Мінаблвыканкаму.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
21.11.2017