1992 ГОД. ПРА КАМУНА-МАСКОЎСКУЮ ПРАПАГАНДУ СУПРАЦЬ РЭФЭРЭНДУМУ АБ ЗЬМЕНЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ

Выйшла кнігаСяргея Навумчыка «Дзевяноста другі».Ніжэй фрагмэнты з кнігі.

«Падціскам БНФ прынялі Незалежнасьць, і вось мы ля разьбітага карыта»

Старт антырэфэрэндумнайпрапагандзе быў дадзены публікацыяй угазэце «Советская Белоруссия» артыкулуВольгі Абрамавай — як яна падпісалася,«кандыдата філасофскіх навук».

Вольга Абрамаваставіць пад сумнеў Незалежнасьць істатус беларускай мовы

Аўтар не абцяжарвалачытача філасофскімі матэрыямі, а зсамага пачатку выказалася без эўфэмізмаў:

«...у выпадкустаноўчых вынікаў рэфэрэндуму ёсьцьварыянт атрымаць у далейшым новыпарлямэнт, сфармаваны з абаронцаўпалітыкі ізаляцыянізму — палітыкі,непрымальнай для рынкавых адносінаў.Бо як Сойм БНФ матываваў сваю ідэю прападрыхтоўку адстаўкі таго самага ўраду?Маўляў, гэты ўрад ня ў стане стварыцьнацыянальную гвардыю, ўласную мытнуюслужбу, увесьці нацыянальную валюту.Тут праглядаецца болей клопат праатрыбутыку сувэрэнітэту рэспублікі,чым пра неадкладныя патрэбы эканомікі,а значыць, і грамадзтва».

Гэтыя словы даюцьчытачам адэкватнае ўяўленьне пра тое,як частка інтэлігенцыі, якая не ўспрыняланацыянальнае Адраджэньне, успрымаласамо існаваньне беларускай дзяржаўнасьці.Тое, на чым трымаецца кожная дзяржава— войска, уласная грашовая сыстэма,мытня — адсоўваюцца на нейкае другое-трэцяемесца перад «неадкладнымі патрэбаміэканомікі». Тое, што менавіта парлямэнцкаяАпазыцыя БНФ (у тым ліку і ў канцы 1991-га,і ў пачатку 1992-га) уносіла ў ВярхоўныСавет законапраекты і дзясяткі прапановаў,якія тычыліся менавіта эканомікі —Вольга Абрамава абмінула. Хоць яеабазнанасьць у праграмных палажэньняхБНФ выключае магчымасьць, што ня ведала.Пэўна ж, ведала. Але гэта ня ўпісваласяў прапагандысцкую канцэпцыю, якая гучалаўжо пару гадоў і будзе гучацьдзесяцігодзьдзі: «БНФ — толькі мова дысьцягі, а эканоміка ім нецікавая».

Далей Абрамаваперасьцерагае, што «пры адначасовайзьмене ўсяго складу ўраду магчымыпалітычны крызіс, выкліканы вакуўмамвыканаўчай улады ў надзвычай важным яезьвяне. Бо ў складзе БНФ і палітычныхпартый, якія яго падтрымалі, ня бачнаяскравых эканамістаў — асобаў накшталтЯўлінскага, Шаталіна, Петракова».

Тут «палітолаг»(пазьней менавіта так Абрамава будзепрадстаўляцца ў СМІ) выявіла элемэнтарнаеняведаньне палітычных рэаліяў шматякіх дэмакратычных краінаў, у якіх увыніку выбараў вельмі часта ўрадзьмяняецца адначасна і ў поўным складзе.Пры тым што прадстаўнікі НароднагаФронту пастаянна заяўлялі: кваліфікаваныяслужбоўцы захаваюць свае пасады ўсыстэме дзяржаўнага кіраваньня, у тымліку і ва ўрадзе.

Канешне, і ўскладзе Ценявога кабінэту АпазыцыіБНФ, і сярод экспэртаў, былі яркіяэканамісты — але іх наяўнасьць ужо няўкладвалася ў іншую канцэпцыю, сутнасьцьякой — «усё лепшае — у Маскве».

«Парлямантпавінен складацца не з "полузнаек"(пакіну гэтае слова аўтара безь перакладу— С.Н.), якіх «абраў час», якія спрытнаспэкулююць на кансэрватыўных аборадыкальных лёзунгах, а са спэцыялістаў,перш за ўсё эканамістаў і юрыстаў, як іў кожным рацыянальна арганізаванымграмадзтве».

Гэтая сумнеўнаятэза потым будзе актыўна ўбівацца ўсьвядомасьць людзей: у парляманцепавінны быць эканамісты і юрысты. Уадрозьненьне ад кандыдатаў БНФ, у якіх,як сьцьвярджала прапаганда, эканамістаўі юрыстаў нібыта няма. Пры гэтымзамоўчвалася, што парлямэнтарый павіненбыць найперш палітыкам. Пазьней Абрамавабудзе ўключана адміністрацыяй Лукашэнкіў склад некалькіх «скліканьняў» такзванай «палаты прадстаўнікоў», дзеабсалютную большасьць складуць людзіменавіта зь юрыдычнай ды эканамічнайадукацыяй (выпускнікі Акадэміі прыпрэзыдэнце, супрацоўнікі сілавыхструктураў, кіраўнікі прадпрыемстваў).Але ніхто зь іх ня будзе палітыкам (ваўсякім разе, у часе свайго дэпутацтва),бо ніхто і ніколі не паставіць пад сумнеўніякія дзеяньні таго, хто прывёў іх уАвальную залю — Лукашэнкі.

Але гэта будзепазьней, а пакуль Вольга Абрамававыказалася не пра эканоміку, а пра яшчэадзін «атрыбут»:

«Нагадаем, калібеларускі парлямантпрымаў вядомае рашэньне (чытаецца як«сумнавядомае» — С.Н.) пра наданьнестатусу дзяржаўнай беларускай мове,меркаваньнем грамадзкасьці ня вельміўжо цікавіліся. У другім выпадку парлямэнтувогуле не палічыўся з народнымволевыяўленьнем, выказаным на сакавіцкімрэфэрэндуме 1991 году. Больш за тое, наўсе прапановы не сьпяшацца з рашэньнемгэтых важных праблемаў, правесьці паіх плебісцыт, лідэры парлямэнцкайапазыцыі пярэчылі, што, маўляў, наш народяшчэ палітычна не дарос да самастойнагавырашэньня гэткіх пытаньняў. А паводлеякіх крытэрыяў кіраўніцтва БНФ сёньняздолела вызначыць, што мы ўжо сасьпеліда таго, каб прыбраць старую і паставіцьнад сабой новую ўладу?»

Апошнія словыпаказальныя — аўтар не аспрэчвае, штоў Беларусі засталася ранейшая, яшчэ зчасоў СССР улада.

Што да прыгаданагарашэньня аб дзяржаўным статусе беларускаймовы, дык тут Абрамава сказіла ісьціну:ягонаму прыняцьцю ў студзені 1990 годуВярхоўным Саветам яшчэ XI скліканьняякраз папярэднічала шырокая дыскусіяў друку, а дэбаты ў Вярхоўным Савеце(напэўна, упершыню ў гісторыі) трансьлявалісяпа тэлебачаньні.

Ну і, канешне,ніколі лідэры БНФ не сьцьвярджалі, штонарод «не дарос» да вырашэньня пытаньняаб Незалежнасьці — іншая справа, штова ўмовах абсалютнага панаваньнякамуністычнай улады і кантролю западлікам галасоў вынік такога рэфэрэндумубыў бы, хутчэй за ўсё, адмоўным, і мы бпа-просту страцілі час. Рэфэрэндум жааб датэрміновых выбарах БНФ ініцыяваў,калі камуністычная сыстэма абрынулася,а намэнклятура яшчэ не пасьпелакансалідавацца настолькі, каб кантралявацьвынікі галасаваньня ў той ступені, якгэта яна рабіла да краху КПСС.

Далей у сваімартыкуле Абрамава прапануе ўраду паслугіэканамічных экспэртаў «Руху задэмакратычныя рэформы ў Беларусі»(арганізацыі, якая адразу пасьляабвяшчэньня Незалежнасьці ў жніўні1991-га паставіла пад сумнеў слушнасьцьгэтага акту Вярхоўнага Савету) і вяртаеццада тэмы рэфэрэндуму.

І вось тут ваўрадавым выданьні зь вялікім накладампрагучала прапанова, якая праз тры гадыбудзе рэалізаваная Лукашэнкам.

«Калі нам сёньняі неабходны рэфэрэндум, дык па найбольшспрэчных пытаньнях будучай КанстытуцыіРэспублікі Беларусь», — піша Абрамаваі засяроджвае ўвагу на дзяржаўнасьцібеларускай мовы.

«Упэўненая, статусдзяржаўнай мовы павінны атрымацьабедзьве агульнаўжываныя у рэспубліцымовы — і беларуская, і расейская. Уадваротным выпадку грамадзянскай згодынам не дасягнуць».

У далейшым ВольгаАбрамава будзе сыстэматычна казаць пранеабходнасьць наданьня расейскай мовестатусу дзяржаўнай, нароўні зь беларускай— аж пакуль у выніку так званагарэфэрэндуму 1995 году гэтага не адбудзецца.Але лёс беларускай мовы, якая пасьляпрапанаванага ёй рэфэрэндуму будзезагнаная ў гета, ня выкліча зацікаўленьняў дэпутаткі палаты прадстаўнікоўнекалькіх скліканьняў Абрамавай. Ваўсякім разе, мне невядома ніводнагавыпадку, калі б яна — клапоцячыся прастатус расейскай мовы — на дзяржаўнымузроўні выказала занепакоенасьць лёсаммовы беларускай.

Вынікам ініцыятывыВольгі Абрамавай, выказанай ёй у гэтымартыкуле ў пачатку 1992 году, было тое,што ў «парлямэнце», дэпутатам якога янабыла ў канцы 1990-пачатку 2000-х, беларускаямова амаль не гучала.

«…турбуеактывізацыя ў нашай рэспубліцынацыянальна-радыкальных настрояў»

Пакуль жа артыкулАбрамавай выканаў функцыю прапагандысцкагастарту, за якім пайшлі няспынныяпублікацыі ў падкантрольных урадугазэтах пра немэтазгоднасьць і наватшкоднасьць ініцыяванага НароднымФронтам рэфэрэндуму.

Але гэта, пераважна,ужо былі не развагі кандыдатаў навук(хоць зьяўляліся і яны), а лісты чытачоў.

Раптоўна ў чытачоўпадкантрольных Саўміну газэтаў, асабліва«Советской Белоруссии», выявілася любоўда эпісталярнага жанру — прычым, якправіла, патас лістоў быў зусім не накарысьць рэфэрэндуму.

Цяпер я шкадую,што тады, займаючы пасаду сакратараКамісіі Вярхоўнага Савету ў пытаньняхгалоснасьці, сродкаў масавай інфармацыіі правоў чалавека, не папрасіў у рэдакцыітой самай «Советской Белоруссии»арыгіналы лістоў — ну проста для таго,каб пераканацца ў адпаведнасьцінадрукаванага арыгіналам. Альбо нават— у іх фізычнай наяўнасьці. Але такаяідэя ў 1992 годзе мне нават не маглапрыйсьці ў галаву, бо гэта імгненна былоб успрынята як спроба дэпутата, ды яшчэаднаго з кіраўнікоў парлямэнцкай камісііпа СМІ, умешвацца ў рэдакцыйныя справы(няспыннае кіраўніцтва з боку чыноўнікаўСаўміну ў рэдактараў пярэчаньняў невыклікала).

І паколькі фактадсутнасьці гэтых лістоў не даказаны— застаецца лічыць, што лісты супрацьрэфэрэндуму ішлі ў рэдакцыю няспыннымпатокам. І зьдзіўляцца, што сярод сотняўтысяч чытачоў газэты не было тых, хто бвыступаў за рэфэрэндум аб датэрміновыхвыбарах. Хоць лісты публікаваліся падрубрыкай «Рэфэрэндум: на перакрыжаваньнідумак», думка выказвалася адна: рэфэрэндумаб датэрміновых выбарах непатрэбны.

Але загалоўкіапублікаваных лістоў, бясспрэчна,прыдумлялі супрацоўнікі рэдакцыі.

Вось некаторыя:«Не да часу і не да месца», «З нашых жакішэняў», «Усё тыя самыя твары», «Пазьбегчыб крайнасьцяў», «Хай плаціць той, хтозамаўляе музыку» — і гэтак увесь часда кастрычніка, калі Вярхоўны Саветразгледзеў пытаньне аб рэфэрэндуме.Чытач мог і ня траціць час на самі лісты— пазыцыя навязвалася загалоўкамі.

І ўсё ж што-ніштоз публікацый «Советской Белоруссии»,варта працытаваць.

«Чытаю рэспубліканскіягазэты, і робіцца ніякавата: Беларусьзноў паглынаецца хваляй палітычныхстрасьцей, выкліканай гэтым разамрэфэрэндумам па датэрміновым роспускувышэйшых органаў улады.

Так, крытыкапарлямэнту і ўраду шмат у чым абгрунтаваная.Людзі стаміліся ад росту цэнаў, сацыяльнайнестабільнасьці, шмат каму пагражаебеспрацоўе. Але разам з тым давайцепадумаем, ці можа адстаўка парлямэнтуі ўраду радыкальна зьмяніць становішчаў народнай гаспадарцы, надаць дынамізмягонаму разьвіцьцю? Мяркую, што не.Надзея лідэраў БНФ на магчымасьць здапамогай рэфэрэндуму вырашыць грамадзкіяпраблемы выглядаюць, як найменш, утапічна.Перакананы, што рэфэрэндум у такінадзвычай цяжкі час не зьяўляеццанайлепшым варыянтам.

І яшчэ пра аднохацелася б сказаць. Вельмі турбуеактывізацыя ў нашай рэспубліцынацыянальна-радыкальных настрояў, якаяясна прасочваецца ў праекце закону «Абвыбарах», падрыхтаваным Апазыцыяй БНФ.Думаю, што палітыка, якая супрацьстаіцьстварэньню агульнай эканамічнайпрасторы, непазьбежна прывядзе данепапраўнага. Сёньня мы ўсе — у аднойлодцы. Чарняк, прадпрымальнік».

«Рэфэрэндум будзекаштаваць немалых сродкаў. Адкуль янывозьмуцца? З поўнай падставай можнасказаць — з нашых жа кішэняў. Дык ціварта? В. Папковіч, Жлобін».

«Я не баюсяцяжкасьцяў. Я просты чалавек. Адзінае,чаго баюся — паўтору Нагорнага Карабахуў Беларусі. Б. Радзько, Мазыр».

«Апазыцыя БНФсёньня набілі руку ў нагнятаньні жарсьцівакол ураду, у ашальмоўваньні рашэньняўі дзеяньняў органаў улады. Але вартатолькі падумаць — а што істотнагапрапанавала сама апазыцыя для народу,што ёю зроблена для паляпшэньняжыцьцезабесьпячэньня грамадзянаўрэспублікі, як адразу ж прыгадваюццасловы аднаго казачнага пэрсанажа: «Акароль жа голы? Юры Сьмірноў, кандыдатюрыдычных навук».

«Здаецца, нядаўнабыў усесаюзны рэфэрэндум, на якім народпрагаласаваў за адзінства Саюзу.Парлямэнт Беларусі пад ціскам БНФпраігнараваў волевыяўленьне народу. Івось мы — ля разьбітага карыта, адзінна адзін з Чарнобылем, з разбуранайэканомікай. Нас ізноў заклікаюць дарэфэрэндуму. А што абяцаюць? Ды нічога.Мяркую пра гэта хаця б па адным толькізаконе — законе аб мовах у Беларусі. Я— беларуска. Ганаруся, што вырасла нарасейскай культуры, якая, бясспрэчна,зьяўляецца найвышэйшым дасягненьнемсусьветнай цывілізацыі. Апазыцыя БНФу Вярхоўным Савеце выганяе зь Беларусірасейскую культуру, супраць волі народунасаджае беларускамоўнасьць, заместтаго, каб у рэчышчы сапраўднагадэмакратызму абвясьціць дзяржаўнымідзьве мовы — беларускую і расейскую,ці нават тры — плюс польскую. Штучнаразьядноўваюцца ня самі народы — насразьядноўваюць нашыя ж уладары. Шкада,што не надрукуеце маю думку. Тамара Чыж,Мінск».

Дарэчы, падобныялісты незадаволеных здабыцьцём Беларусьсюнезалежнасьці («пад ціскам БНФ») газэтыСавету міністраў у пачатку 1990-ыхпублікавалі няспынна.

«Дзеля чагопатрэбны рэфэрэндум? Мяркуючы папрапановах дэпутацкай апазыцыі — кабзьмяніць склад Вярхоўнага Савету іўраду, сфармаваць сваю ўладу, прывесьціда кіраўніцтва парлямэнтам новыхлідэраў. За гэтымі акцыямі, калі яныадбудуцца, непазьбежна прыйдзепераарыентацыя Беларусі ў рэчышчывузканацыянальных ідэяў БНФ, канчатковыадрыў ад Расеі, ад народаў былога Саюзу.Ня трэба быць прарокам, каб убачыцьнаступствы гэтых крокаў: рэспубліказадыхнецца ў нацыянальнай шкарлупіне.Ягораў, горад Мінск».

«Ва ўмовахнайвастрэйшага сацыяльнага і эканамічнагакрызісу пакінуць рэспубліку безкіраўніцтва на працяглы тэрмін — значыцьузмацніць цяжкасьці, прывесьці эканомікуда поўнага развалу… Пасьля рэфэрэндумувыканаўчая ўлада будзе паралізаваная,асабліва на сярэднім узроўні, у чаканьні«новай мяцёлкі». Ніхто і ніколі ня будзевырашаць простыя пытаньні, ня кажучыўжо пра больш складаныя. Гэтага вартачакаць і на ўзроўні ўраду. Наўрад цібудзе плённа працаваць той, хто ня ведаесваёй будучыні... Усе расходы паправядзеньні рэфэрэндуму лягуць набюджэт рэспублікі, а значыць — на плечыпростых людзей. Ужо калі і праводзіцьрэфэрэндум, дык за сродкі тых палітычныхпартыяў, рухаў і грамадзянаў, якія ягопадтрымоўваюць. Адначасна са зборамподпісаў трэба было б і зьбіраць грошына правядзеньне гэтай акцыі. Гэта няпозна зрабіць і цяпер. Старая ісьцінасьцьвярджае: хто плаціць, той і замаўляемузыку. Лепяшчынская, вэтэран працы,карэнная мінчанка».

Усе гэтыя аргумэнты,выказаныя нібыта чытачамі, лёгка іпроста разьбіваліся (ну вось хоць бы запошняга ліста, наконт «паралічу ўлады»ў выніку выбараў — у дэмакратычныхкраінах выбары праводзяцца рэгулярна,гэтак сама часта мяняецца ўлада, адзінпрэм’ер саступае месца іншаму,міністэрскія крэслы займаюць тыя, хтоўчора быў у апазыцыі, а празь нейкі чассыходзяць і яны — і пры гэтым стабільнапрацуюць дзяржаўныя ўстановы, жыцьцёне спыняецца. Яно якраз таму не спыняецца,што рэгулярная зьмена выканаўчай уладыпраз свабодныя выбары — адна з гарантыяўэфэктыўнага функцыянаваньня дзяржаўнагаапарату.

Гэта — арытмэтыка,якую ў пачатку 1990-ых трэба было патлумачыцьлюдзям, якія дзесяцігодзьдзямі жылі ваўмовах аўтарытарызму. Але саўмінаўскаяпрэса, наадварот, заблытвала людзей. Апрадстаўнікі БНФ, іншых дэмакратычныхарганізацый доступу да палосаў тойсамай «Советской Белоруссии» ня мелі.

СяргейНавумчык

Крыніца:https://www.svaboda.org/a/28841653.html