ІСТОТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ, ЯКАЯ ДАТЫЧЫЦЬ ІНТЭРНЭТ-СТАРОНКІ “НАРОДНАЯ ПЕРАМОГА”
Старонка"Народная Перамога" створана шчырымпрыхільнікам нацыянальнага АдраджэньняБеларусі. Гэты ворган таксама ўжонекалькі гадоў вядзе, рыхтуе і пішаінфармацыйныя матэрыялы сябра КХП --БНФ. Рэсурс зьяўляецца прыватнайініцыятывай гэтых асоб. На ім былозьмешчана (і зьмяшчаецца) шмат арыгінальныхартыкулаў, паведамленьняў і перадруковакдобрага кшталту. Пастаянна перадрукоўвалісяматар'ялы КХП -- БНФ з партыйных старонак"Народная Партыя" і "БеларускаяСалідарнасьць". Гэты рэсурс вядомысярод нацыянальна арыентаванай сур'ёзнаймоладзі і людзей, якія цікавяццабеларускай палітыкай.
Побачз пазітыўным зьместам бальшыні матар'ялаўрэсурс характарызуецца рэгулярнымідопісамі і ацэнкамі, напісанымі нанедапушчальным узроўні этыкі ў дачыненьніда асобаў іншых поглядаў іпаводзін. Спробы кіраўніцтва КХП-- БНФ паўплываць на выпраўленьне этычныхпарушэньняў ў тэкстах гэтага ворганувынікаў не далі.
Гэтатым больш нядобра, што шмат якіянеабазнаныя людзі думаюць, што рэсурс"Народная Перамога" ёсьцьінфармацыйным ворганам КХП -- БНФ. Часамтакое памылковае меркаваньнеспэцыяльна ствараецца непрыхільнікамінароднай партыі (КХП -- БНФ), кабабвінавачваць яе ў неіснуючых правінах.
Улічваючыабставіны, мы, спэцыяльна падкрэсьліваем,што "Народная Перамога" не зьяўляеццаворганам КХП -- БНФ. Рэсурс ёсьць вольнымінтэрнэт-выданьнем. Тым часам Партыяня можа заставацца па-за межамі этычныхацэнак дзейнасьці ў друкусваіх партыйных сяброў. Гэтаепаведамленьне ёсьць вынікам такогападыходу, сур“ёзных захадаўі накіраванае на паляпшэньнестановішча.
14лістапад 2017 г. Зянон Пазьняк
СтаршыняКансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі– БНФ (Партыі БНФ) іБНФ «Адраджэньне»