ЛЕПШАЕ НАПЕРАДЗЕ
(Вытрымказ выступуна лістападаўскім Сойме КХП-БНФ
іБНФ “Адраджэньне”)
(...)У гэтымгодзе было некалькі вызваньняў длянашага грамадзтва і Партыі. Галоўныя –гэта вясеннія пратэсты супраць дэкрэта№ 3 пра “дармаедаў” і летне-асеньніятрывожныя чаканьні пуцінскай авантурысупраць Беларусі ў сувязі з расейскімівайсковымі вучэньнямі “Захад 2017”.
Мысурёзна рыхтаваліся да гэтых падзей іў цэлым наша праца была не дарэмная. Мыправялі Асамблею патрыятычных сілаў,некалькі лакальных мітынгаў супрацьакупацыйных планаў Масквы і ў цэлымспрыялі пастаяннаму абмеркаваньнюрасейскай пагрозы ў нашым грамадзтве.Нашыя заклікі да супраціўленьня акупантаму выпадку адкрытай агрэсіі Масквы быліпачутыя ўсюды.
Угэты перыяд мы стварылі Народную Праграму“Вольная Беларусь” і вызначылірацыянальныя падыходы ў нашай партыйнайпалітыцы. Сутнасьць гэтых падыходаў –адраджэньне станоўчага вобразу Партыіі палітыка накіраваная на гуртаваньнепатрыятычных сіл перад небясьпекайрасейскай гібрыднай акупацыі.
Мушуадзначыць, што часткова гэта нам удалосяі становішча Партыі ў грамадзтвепадвысілася, стала на добрым шляху.Гэтаму спрыяла таксама наша выніковаядзкйнасьць у Курапатах, асаблівастварэньне Грамадзкай дырэкцыі НароднагаМэмарыялу Курапаты, устаноўка папэрымэтру помніка 60 высокіх мэталёвыхкрыжоў,устаноўка тэматычных, падпісныхшасьцімэтровых крыжоў на КурапацкайКальварыі і асабліва добрае правядзеньнеДзядоў на годным і салідным узроўні.
Яшчэвясной былі вызначаныя жорсткія прынцыпы,накірунак на перацягненьне актыўныхлюдзей на бок нашай патрыятычнай пазыцыі,забесьпячэньне лаяльных адносін з бокунедалучаных асобаў і стварэньне прыяцеляўПартыі. Мы скарысталі стрыманыіндывідуальны падыход так, як некалі ўВярхоўным Савеце, дзе мы былі абсалютнаймяншыняй, але здолелі дамагацца свайго.
Мушуасабліва адзначыць, што ў становішчыпалітычнай меншасьці, ці ў станестворанага прапагандай нэгатыўнагавобразу вельмі важнай для палітычнайарганізацыі ёсьць задача прымусіцьпраціўніка паважаць гэтую арганізацыю.Менавіта так было ў Вярхоўным Савеце.Камуністы нас ненавідзелі і міжволіпаважалі.
Павіненсказаць, што сур’ёзная пазыцыя іпаводзіны нашай Партыі (асабліва нафоне псэўдаапазыцыйных прадстаўнікоў)апошнім часам дае плён. Яно выявіласяў тым, што ў гэтым годзе ўпершынюбюракратыя адчыніла нам (тройчы) Кіеўскісквер для правядзеньня мітынгаў; неўзьнікла праблем з памяшканьнем падАсамблею патрыятычных сілаў, з дазволаміна Дзяды, а падступныя задумка рэжымупранікнуць у Курапаты пад выглядамдабрадзеяў і разваліць Народна Мэмарыял,фактычна, ўжо правалілася. Абстаноўкавакол Партыі ў грамадзтве стала лепшай,трольная прапаганда страціла імпэт.Наша задача цяпер ствараць прыхільнікаў.Яны стануць запасам, рэзэрвам партыйнайпэрспэктывы. (...)
12лістапад 2017 г. ЗянонПазьняк