ДЗЯДЫ Ў ЛОШЫЦЫ. НАЦЫЯ ЖЫВЕ, ПАКУЛЬ ПАМЯТАЕ ПРА СВАІХ ПРОДКАЎ

11лістапада 2017 г. у працяг восеньскіхДзядоў адбылося ўшанаваньне памяціахвяраў расейска-нкавэдзісцкіх рэпрэсійу Лошыцкім яры.

Назапрашэньне Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ каля Палацу Культуры“Лошыцкі” сабралася некалькі дзясяткаўлюдзей. У 12.30 яны сшыхтаваліся ў калонуі рушылі да Лошыцкага яру. Калона прайшлапад беларускімі нацыянальныміБел-Чырвона-Белымі Сьцягамі.

Мітынгкаля Лошыцкага Крыжа адкрыў адказны замерапрыемства намесьнік старшыні ПартыіСяргей Папкоў. Ён зачытаў выступ старшыніПартыі Зянона Пазьняка (публікуеццаасобна). Выступілі таксама намесьнікстаршыні Партыі Юры Беленькі і адказнысакратар Управы Партыі Алесь Чахольскі.

Намесьнікстаршыні Партыі Юры Беленькі падзякаваўпрысутных за іх ўдзел у мерапрыемстве.Ён адзначыў, што расейскія акупантымэтанакіравана і сістэмна праводзіліпалітыку фізічнага вынішчэньня беларускайнацыі. Калі б у іх была магчымасьць, яныб і сёньня стралялі беларусаў. Аб гэтымсьведчыць іхняя сёньняшняя прапагандаі палітыка. Гэта—ухваленьне Сталінаі ягонага рэжыму, усталяваньне помнікаўдыктатару і ягоным хаўруснікам. Сёньня,маючы на вышэйшай дзяржаўнай пасадзеў Беларусі сваго стаўленьніка А.Лукашэнку, яны праводзяць у Беларусіпалітыку русіфікацыі, знішчэньнябеларускай адукацыі; эканамічнаяпалітыка, знешнія дачыненьні, ваеннаяпалітыка і г.д. падпарадкаваныя Масквеі не адпавядаюць нацыянальным інтарэсамБеларусі і яе народу.

«Восьпрыклад,-- адзначыў палітык,-- мы знаходзімсякаля растрэльнага Лошыцкага Яру, дзерасейскі НКВД забіваў беларусаў. Нагэтым месцы на касьцях нявінных ахвяраўусталяваныя гаражы. Калі б сёньняшніпалітычны рэжым у Беларусі быў беларускім,нават больш скажу— нармальны чалавечы, такога б не было».

Нацыяжыве, пакуль памятае пра сваіх продкаў,ушаноўвае папярэднія пакаленьні і дбаепра будучыню: выхоўвае маладыя пакаленьніў павазе да сваёй гісторыі, мовы, культурыі вучыць адрозніваць дабро ад зла. Длямаладых беларусаў важна ведаць адкульідзе небясьпека, важна разумець, шторасейская імпэрыя не адмовілася адсваёй імпэрскай ідэалёгіі і імпэрскайпалітыкі. Таму, каб жыць на сваёй зямлігодна і свабодна трэба трымацца свайгоі ўмець даваць адпор злу.

Адказнысакратар Партыі Алесь Чахольскі звярнуўувагу на тое, што і сёньня гінуць беларусыад маскоўскіх імпэрцаў. Беларусы едуцьна працу ў Расею, а там іх “кідаюць”,гэта значыць не плацяць грошы за працуі нават забіваюць. Прамаскоўскі рэжыму Беларусі сьведама стварыў у краінетакую сітуацыю, каб найбольш актыўныябеларусы зьязджалі з краіны, адзначыўпалітык.

Чахольскізьвярнуўся таксама і да людзей зь міліцыіі спэцслужбаў, якія знаходзілісянепадалёк і пільна сачылі за мерапрыемствам.“Вы сёньня служыце не народу, а рэжыму.А хто вам будзе плаціць пэнсію, калізьедзе з краіны актыўная частка беларусаў?Можа вы спадзяваецеся на маскоўскуюімпэрыю? Дык калі ў Беларусь уварвеццамаскоўскае арда, вым тут месца ня будзе.Паедзеце на Далёкі Усход ці на Каўказ.А маскоўскую імпэрыю чакае чарговыпэрыяд распаду”,-- адзначыў спадарЧахольскі.

Назавяршэньне мітынгу людзі прасьпявалідухоўны гімн “Магтны Божа”

Інфармацыйнаякамісія КХП-БНФ

11.11.2017