ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ПРОДКАЎ ЯДНАЕ НАЦЫЮ

Паважаныяземлякі, паважаныя беларусы!

Сёньня,тут, мы знаходзімся ў сакральным месцынашай гісторыі. Гэта Курапаты – самывялікі на сьвеце магільнік савецкагагенацыду.

З1937 года па 23 чэрвеня 1941-га дзень і ночкаманды расейскіх энкавэдзістаў тутрасстрэльвалі людзей. За што расстрэльвалі?За тое, што былі добрымі людзьмі і жыліна гэтай зямлі. Вынішчалі насельніцтваБеларусі.

Людзейзабівалі па плану Масквы. План быўспушчаны на ўсю Беларусь, на кожнуювобласьць, раён і сельсавет; на год, наквартал, на месяц і на дзень. Прысудыбылі фармальнасьцю. Як правіла,пазасудовымі ворганамі-“тройкамі”.

Кожныдзень у 9 гадзін раніцы прызначаныэнкавэдзіст у Менску званіў па тэлефонеў Маскву на Лубянку і перадаваўзашыфраваныя зьвесткі пра колькасьцьрасстраляных людзей у Беларусі.Невыкананьне плану пагражала расстрэламвыканаўцам. План выконваўся з апераджэньнемграфіка.

Кожнуюноч па вёсках і гарадах Беларусі езьдзілімашыны НКВД – “чорныя хапуны” і хапалілюдзей па сьпісах. Але часта і бяз сьпісудзеля выкананьня плану. Супраціўленьнягэтым арыштам і хапаньням не зафіксавана.Людзі са зламанай воляй моўчкі ішлі наўбой. І толькі на краі расстрэльнай ямыў Курапатах задавалі патыньне “зашто?!” Народ ня ведаў і не разумеў, чамузабіваюць. З расстрэльнага лесу пастаянначуваць былі стрэлы, лямант і плач жанчынперад сьмерцю.

Увыніку даследваньня забойстваў уКурапатах, я зафіксаваў толькі адзінвыпадак, калі чалавек захацеў уцячыз-пад расстрэлу, пераскочыў празчатырохмэтровы плот і ўцёк.

Настраляўшыпоўную яму людзей, энкавэдзісты давалірыдлёўкі двум астатнім і загадвалізакапваць. Потым забівалі іх. Незафіксавана ніводнага выпадку, кабнехта паспрабаваў пашчапаць рыдлёўкайгаловы забойцам.

Каліб не 2-я Сусьветная вайна, Масква магларасстраляць усю Беларускую нацыю. Гэтыянамеры татальна выконваліся перадвайной. Аналіз статыстыкі насельніцтвапаказвае, што з 1921 па 1941 год у Беларусізьнікла каля 2-х мільёнаў чалавек. Вынікіархеалагічных дасьледваньняў у Курапатах,зробленыя мной у 1988 годзе, паказваюць,што рэальна ў Курапатах расстраляна ад200 да 250 тысячаў людзей. А такіх “курапатаў”,вялікіх і малых, сотні на беларускайзямлі. Маскоўскі вораг быў самы страшныі самы крывавы.

Дасьледваньніпаказваюць, што ў час генацыду (якіправодзіцца, трэба ўлічыць, супрацьмірнага насельніцтва) людзі трацяцьважныя чалавечыя якасьці, найперш волюда супраціву і грамадзкую калектыўнуюсалідарнасьць. Зьнішчаюць масы людзей,але кожны адчувае толькі самога сябе.Таму ахвяры такія велізарныя.

Сёньняпрацягваюцца восеньскія Дзяды. Убеларусаў гэта сьветлае сьвята памяціпродкаў. Апранаюцца ў белае. Але нашанародная гісторыя апошніх 200 гадоўзрабіла яго адначасна і сьвятам маркоты,жалобы і грамадзкай жальбы па нявінназабітых людзях, неадпомшчаных, непахаваных,а для некаторых сучасных – нават забытых.

Забывацьнельга. У канцы 80-х праўда пра Курапатыстала крыніцай беларускага народнагаўздыму супраць камунізму, штуршком дасупраціву савецкай акупцыі і стымуламновага Беларускага Адраджэньня. Курапатывыклікалі скруху, прагу людзей дасправядлівасьці і аб’ядналі ў супольнаерушэньне – Беларускі Народны Фронт.

Чамутое адбылося? Таму што сьмерць раўняеўсіх. І ўсіх яднае перад сваім абліччамнезалежна ад паходжаньня, узросту,палітычных поглядаў, рэлігіі і веры.Курапаты – гэта тое жалобнае месца,якое яднае нацыю, бо кожны ўсьведамляе,што там пад соснамі ляжыць расстралянынарод, толькі за тое, што быў народам.Там ляжаць такія ж людзі, як кожны з нас.І калі ня будзе праўды, калі ня станепамяці, тады ўсё можа вярнуцца і ўсёможа паўтарыцца. Паглядзіце, хто хлусіць,хто ілжэ, хто ненавідзіць Курапаты – іўсё зразумееце.

Восьгэтак нашыя Дзяды і ў сіле і ў слабасьці,і тыя, што былі нявінна забітыя, і тыя,што загінулі ў барацьбе, -- усе янытрымаюць сьведамасьць нас жывых урэчышчы нашай гісторыі. Памятаючы прагэта, будзем мацнейшымі, будзем супольнымі,дзеля праўды і справядлівасьці, дзелясьветлай будучыні і шчасьця Беларусі.

СлаваАйчыне! Памятайма нашых Дзядоў!

5лістапада 2017 года ЗянонПазьняк