МЭМАРЫЯЛЬНЫЯ ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ НА ДЗЯДЫ Ў МЕНСКУ

5лістапада ў Менску на заклікКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ людзі сабраліся ў калону і прайшлішэсьцем доўгі шлях па вуліцах сталіцы.Некалькі сот ўдзельнікаў несьлінацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягіі транспаранты з патрыятычнымі лёзунгамі,сьпявалі беларускія гімны, гукалі “ЖывеБеларусь!”

Калікалона ступіла ў Народны мэмарыял уКурапатах загучэла песьня “Авэ Марыя”на словы Зянона Пазьняка. Людзі прайшліна пагорак Кальварыя, дзе адбыўсямэмарыяльны мітынг. Быў заслуханы зваротСтаршыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФсп. Зянона Пазьняка – “Памяць продкаўяднае нацыю”. Выступілі сп. СяргейПапкоў, намесьнік старшыні Фронту іПартыі, сп. Юры Беленькі, выканаўцаабавязкаў старшыні Фронту і Партыі ўБеларусі, сп. Алесь Чахольскі, адказнысакратар Фронту і Партыі, і сп. УладзімерЮхо, сябра Сойму Фронту і Партыі. Яныказалі пра неўміручую памяць аб нашайнароднай трагедыі і мільёнах бязьвінныхахвяраў расейскага тэрору на нашайзямлі. Памяць вучыць чалавечнасьці,дапамагае не дапусьціць паўтарэньнячужынскага захопу Радзімы і бараніццаад новага расейскага тэрору.

Беларускіяпатрыёты разумеюць і бачаць, што Маскваі яе крамлёўска-лубянская ўлада засталісятым жа самым скопішчам зла, якое зьнішчаелюдзей і народы, захоплівае чужыятэрыторыі і рабуе плён працы народаў.Пра гэта сьведчаць, сярод іншага, ітрагедыі ў Беларускай арміі, дзе гінуцьбеларускія жаўнеры, пануе русіфікацыяі прышчэпліваецца вернасьць чужойдзяржаве – Расеі, дзе камандуюць насланыявырадкі – расейскія афіцэры і генэралы,якія навязваюць крымінал ічалавеканенавісьніцтва, бо так здаўнапрынята ў расейскай арміі.

Ваўсіх беларускіх дзяржаўных структурахпавінна дамінаваць родная беларускаямова, працаваць адданыя Беларусі людзі,а не чужаніцы. Наша мова, культура,нацыянальная дзяржава зьяўляюццалепшымі гарантыямі нашай незалежнасьці,цывілізаванага разьвіцьця і годнагачалавечага жыцьця. Размаўляць па-беларуску,жыць у сваёй культуры – значыцьсупраціўляцца расейскай акупацыі,супрацьстаяць паняволеньню ірусіфікатарскаму ажлабленьню. Выступоўцыпадзячылі ўдзельнікаў за тое, што яныдалучыліся да сьвятой справы памяці.

Напрыканца мітынга грамада прасьпяваланацыянальны гімн “Магутны Божа”.Сьвятары Беларускай АўтакэфальнайПраваслаўнай Царквы асьвяцілі крыжы,якія моладзь пранесла на плячах падчасшэсьця. Людзі запалілі зьнічкі і сьвечкіпад крыжамі, усклалі кветкі на магілахпакутнікаў, зьбіралі ахвяраваньні навыраб новых крыжоў у Народным мэмарыялеў Курапатах.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

5лістапада 2017 г.