НОВЫЯ МАНУМЭНТАЛЬНЫЯ КРЫЖЫ Ў КУРАПАТАХ

4лістапада сябры Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ правялі талаку на тэрыторыіНароднага мэмарыялу ў Курапатах. Патрыётыўсталявалі ў дадатак да чатырох існуючыхвялікіх крыжоў яшчэ чатыры новыяманумэнтальныя Крыжы ў цэнтры мэмарыялу– на пагорку Кальварыя. Крыжы маюцьвыяву нашай нацыянальнай сымволікі інадпісы ў памяць нашых пакутнікаў:“Беларускія рабочыя”, “Беларускіяпісьменьнікі”, “Беларуская інтэлігенцыя”,“Беларускія службоўцы”. СямімэтровыяКрыжы выкананы з дуба.

Затымфронтаўцы ўсталявалі на пачатку Народнагамэмарыяла, на пляцоўцы, што насупрацьКрыжа Пакутаў, два сямімэтровыяКрыжы-помнікі памяці выдатных дзеячаў,расстраляных расейскімі захопнікамі.Да Крыжа, прысьвечанага выдатнаму паэтуТодару Кляшторнаму прышлі ягоныянашчадкі: дачка Мая Тодараўна, праўнучкаХрысьціна з мужам Ільлёй і прапраўнукМарат. Мая Тодараўна прысьвяціла ўсёсваё жыцьцё ўшанаваньню памяцірасстралянага маскоўскімі акупантамібацькі і іншых ахвяраў тэрору, уклалаі ўкладае шмат сілаў у стварэньнеНароднага мэмарыялу ў Курапатах. Падчасцырымоніі адкрыцьця помнікаў янападзякавала ўсім, хто працуе ў Курапатах,хто стварае Народны мэмарыял. Сп. ВалерыБуйвал прачытаў верш Тодара Кляшторнага,які прагучаў як запавет народу:

Назары

Назары іскрыцца снег сыпучы,

Імароз пушысцей на зары...

Каліпройдзены абрывістыя кручы,

Перайдзёмдрымучыя бары.

Назары і радасць пунсавее,

Весялеескрыпак пераліў...

Маладосцьу казачныя шлеі

Запрагаесонечныя дні...

Перайдзёмзастыўшыя даліны,

Перастанемверыць міражам,

Будземзнаць сапраўдныя пуціны

Кдарагім далёкім маякам.

Застанеццатой за рубяжамі,

Хтоў глухіх аснежаных палёх

Вечнажыў сляпымі міражамі

Іблудзіў заўсёды без дарог.

Назары іскрыцца снег сыпучы,

Імароз пушысцей на зары...

Каліпройдзены абрывістыя кручы,

Перайдзёмдрымучыя бары.

Назары паблёкшыя начніцы

Скрыжавалівострыя мячы,

Аленаша ранне серабрыцца,

Нашымзоркам граюць скрыпачы.

Назары і радасць пунсавее,

Весялеескрыпак пераліў...

Маладосцьу казачныя шлеі

Запрагаесонечныя дні.

1926

ПерадКрыжом у памяць кіраўніка Беларускайхрысьціянскай дэмакратыі Яна Пазьнякавыступіў сп. Юры Беленькі, выканаўцаабавязкаў у Беларусі старшыні БНФ“Адраджэньне” і КХП-БНФ. Ён казаў прасамаахвярнасьць вялікага нацыянальнагадзеяча, які усе сілы, сваю майёмасьцьаддаваў справе Беларускага нацыянальнагаадраджэньня. Гэта быў сапраўдны лідэрнароднага рушаньня ў той драматычнычас. І адраджэнская дзейнасьць ЯнаПазьняка, і творчасьць Тодара Кляшторнаганазаўжды застаюцца з намі ў дзейнасьціі творчасьці новых беларускіх пакаленьняў.Душу гэтых людзей ворагам не ўдалосязабіць.

Сп.Валеры Буйвал нагадаў словы ЗянонаПазьняка пра свайго дзеда: “Ён узначальваўня толькі кірунак, ня толькі арганізацыю,але і цэлую плынь у беларускім руху,якая аказалася найбольш жыцьцястойкай.Быў чалавек нешматслоўны, добразычлівыі пазбаўлены славалюбства. Працу ёнцягнуў, як вол, быў добрым арганізатарам,тактыкам і прадбачлівым палітыкам”.

Людзізапалілі зьнічкі і сьвечкі, усклалікветкі да Крыжоў.

Назавяршэньне грамада засьпявала беларускінацыянальны духоўны гімн “МагутныБожа”.

АлесьХадасевіч