ВАЖНЫ ФАКТ У ПАЛІТЫЦЫ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ

Укамэнтары да разьдзелу пра "Крызісныкамітэт" у кнізе Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другі» Мікола Статкевічнапісаў наступнае: "Сяргей, нятрэба папраўляць гісторыю. Антыкрызіснаепагадненьне - гэтаініцыятыва БЗВ. Усе астатнія арганізацыіі пэрсоны былі запрошаныяда ўдзелу ў ім. Я пэрсанальназьбіраў подпісы пад ім.У тым ліку і подпіс Кебіча."

Ужолепш бы ён маўчаў, чым такое пісаць. Ніадзін міністар, ні віцэ-прэм'ер, ністаршыня КГБ, ніхто з кіруючай намэнклятурыне пайшоў бы па запрашэньні М. Статкевічаствараць "Антыкрызісны Камітэт". Хто такі быў для іх Статкевіч? Ці хтоён такі быў для Кебіча зь ведама якогапазьней ўсіх беларускіх афіцэраў БЗВразам са Статкевічам выгналі з войска(прытым, дзякуючы няправільным іправакацыйным паводзінам МіколыСтаткевіча)

Часткупрацы па агітацыі грамадзкіх і партыйныхарганізацыяў і асобаў (пасьля прыняцьцянашага, дэпутатаў ад БНФ, агульнагарашэньня аб стварэньні Антыкрызіснагакамітэта) праводзілі сябры БЗВ. Дзякуйім за гэта. Ніхто іхнай добрай працы неадмаўляе. Ідэя пра "Антыкрызісныкамітэт" таксама нарадзлася ў БЗВ.Але прышлі яны зь ёй да нас, дэпутатаўАпазыцыі Беларускага Народнага Фронтаў Вярхоўным Савеце, бо толькі мы рэальнамаглі падняць і ажыцьцявіць гэтую справуз кіраўніцтвам Краіны, якое магло з наміпрамаўляць (згодна палітычнайсубардынацыі). Мы гэтую справу іажыцьцявілі. Прытым распрацавалістратэгічна і тактычна ўсё дасканала,а я як Старшыня дэпутацкай Апазыцыі БНФкурыраваў увесь працэс і сам вёўарганізацыйны сход утварэньня. Гэтабыло немалаважна, ад старшыні сходушмат залежыла.

Добра,што Сяргей Навумчык узяўся апісацьпадзеі, якія бачыў, пра якія шмат ведае,у якіх разьбіраўся і ў якіх прымаў удзел,бо інакш эгацэнтрысты "ўсіхмасьцяў", накруціліб больш за камуністаў. Такая, нажаль,падрэжымная рэальнасьць.

16кастрычнік 2017 г. Зянон Пазьняк