РЭЖЫМ АКУПАЦЫІ ПЕРАД ДЗЯДАМІ
3лістапада ў Менску член УправыКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ сп-ня Ала Гуцава распаўсюджвалазапрашэньні на шэсьце і мітынг, якіяадбудуцца 5 лістапада і будуць прысьвечаныДню Памяці Дзяды. Арганізатарымерапрыемства атрымалі дазвол адМенскага гарвыканкама і Менскагааблвыканкама. Міліцэйскі патруль(міліцыянты Кірыенка і Данілюк) затрымалісп-ню Гуцаву. Яна паказала ім копіюафіцыйнага дазволу і спасылалася наЗакон аб масавых мерапрыемствах. Алеміліцыянты склалі на яе пратакол,канфіскавалі запрашэньні і забараніліраспаўсюджваць інфармацыю прамерапрыемства. Цяпер трэба чакацьакупацыйнага суду і прыклейваньняякога-небудзь адміністрацыйнагапакараньня сябру нашай Партыі. Такімчынам, прадстаўнікі антыбеларускайулады ў парушэньне іхняга ж заканадаўствазьдзяйсьняюць рэпрэсіі супраць грамадзян,зрываюць афіцыйна дазволенае мерапрыемстваі перашкаджаюць вольнаму распаўсюдуінфармацыі.
Апошнімчасам у Беларусі і па-за яе межамі гучыцьшмат галасоў агентуры пра “”лукашэнкаўскуюадлігу”, “лібэралізацыю” і “паваротрэжыма на Захад, да дэмакратычныхкаштоўнасьцяў”. Шмат рэжымнай рыторыкігучыць таксама на мерапрыемствах,зьвязаных з праграмай “Усходнягапартнёрства”, Euronest’aі г.д. Практыка ўвесь час паказвае, штопрырода антыбеларускага, аўтарытарнага,антыдэмакратычнага рэжыму ніякім чынамне зьмянілася, рыторыка на тэму “адлігі”і “лібэралізацыі” зьяўляецца нічымне абгрунтаванай выдумкай прапагандыстаў.Беларусы чакаюць ад дэмакратычнагасьвету адэкватных ацэнак становішча ўнашай краіне і сапраўднай дапамогіграмадзянскай супольнасьці ў яе змаганьніза дэмакратыю, нацыянальную культуру,мову і дастойнае чалавечае існаваньне.Але палітыка лібэралаў Захаду нам добразразумелая.
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ
3лістапада 2017 г.