“СБ” ПРА ЭКАНАМІЧНУЮ КАНЦЭПЦЫЮ АПАЗЫЦЫІ БНФ: “ШМАТПЛЯНАВАЯ І ДЭТАЛЁВА ПРАПРАЦАВАНАЯ”
У«Бібліятэцы Свабоды. XXI стагодзьдзе»выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяностадругі». Прапануем фрагмэнты з кнігі.
Нятое каб часта, але рэгулярна старшыняСавету міністраў Вячаслаў Кебіч укулуарахВярхоўнага Савету вымаўляў, што «хоцьсёньня» мог бы прапанаваць ЮрыюБеленькаму пасаду міністра фінансаў,а Ўладзімеру Заблоцкаму — увогулекрэсла свайго намесьніка. ВыказваўсяВячаслаў Францавіч як пра высокакваліфікаваныхэканамістаў і пра некаторых іншыхдэпутатаў парлямэнцкай АпазыцыіБНФ.
Але— толькі выказваўся. Ніякіх канкрэтныхпрапаноў ні Беленькаму, ні ЗаблоцкамуКебіч не рабіў. Думаю, што нават калі бпаспрабаваў зрабіць — яму не дазволілаб гэта атачэньне, дзе ішла жорсткаябарацьба за кожнае крэсла, паколькімесцы ва ўрадзе і вакол ураду ў 1992 годзеўжо дазвалялі ўзбагачацца асабіста.
Ішто цікава, хоць такія высокія ацэнкічулі многія дэпутаты, у публічныхвыступах або ў інтэрвію Кебіч ад іхустрымліваўся.
Практычнанічога не пісалі пра эканамічныязаконапраекты Апазыцыі БНФ і саўмінаўскіягазэты (якія мелі вялікі супольнынаклад).
Угэтым сэнсе публікацыю ў газэце «СоветскаяБелоруссия» 8 ліпеня 1992 году можна лічыцьунікальнай.
«Гэтыдакумэнт прываблівае канкрэтнасьцюпастаноўкі праблемаў і іх вырашэньня.Канцэпцыя шматплянавая і дэталёвапрапрацаваная, ахоплівае практычна ўсебакі дзяржаўна-гаспадарчага жыцьця».
Гэта— ацэнка эканамічнай канцэпцыі, дадзенаядоктарам эканамічных навук. І тычыццагэта праграмы, распрацаванай не Саветамміністраў, а Апазыцыяй БНФ у ВярхоўнымСавеце.
Такаяацэнка кантрастуе зь мітам пра тое, штоБНФ нібыта «дбае толькі пра мову ікультуру» і ігнаруе эканоміку. Мітам,які ў 1992-м афіцыйны друк распаўсюджваўз гэткай самай настойлівасьцю, як ёнрабіў гэта ў часы панаваньня кампартыіі як потым будзе рабіць лукашэнкаўскаяпрэса. Здавалася б, разумнаму чалавекудастаткова было ўключыць тэлевізар цірадыёпрыёмнік з трансьляцыямі сэсііпарлямэнту, каб пачуць, як дэпутатыНароднага Фронту адстойваюць сваезаконапраекты і прапановы ў галінесельскай гаспадаркі, бюджэтна-фінансавайсфэры, каб аднойчы і назаўсёды пераканаццаў фальшывасьці сьцьвярджэньня, што «БНФтолькі за мову». Але ж на пэўную часткунасельніцтва прапаганда спрацавала,асабліва з улікам таго, што пасьля 1995году Народны Фронт ня меў прадстаўнікоўу парлямэнце і быў цалкам адрэзаны адэлектронных сродкаў масавай інфармацыі.
Выглядае,што аўтар публікацыі, якую я вышэйпрацытаваў (доктар эканамічных навукВасіль Гаўрылюк), не пажадаў псавацьсваю рэпутацыю і апускацца дапрапагандысцкіх клішэ.
Ліпень1992: Беларусь вінная Расеі 40 мільярдаў,Расея Беларусі – 120 мільярдаў
Беларусьуступіла ў 1992 год у найцяжэйшай за ўсюсваю найноўшую гісторыю эканамічнайсытуацыі, якая вызначалася трымаасноўнымі адметнасьцямі: адсутнасьцюэканамічных рынкавых рэформаў (паўтарыгоды эканамічныязаканадаўчыя прапановы Апазыцыі БНФадкідаліся), няздольнасьцю прызначанагаяшчэ ў камуністычныя часы ўраду адэкватнаўспрымаць сытуацыю і правільна на яерэагаваць і, нарэшце, вялікай залежнасьцюад Расеі.
Апошніфактар складаўся, у сваю чаргу, заб’ектыўных і суб’ектыўных прычынаў.Да першых можна аднесьці залежнасьцьБеларусі ад расейскіх энэрганосьбітаўі сыравіны, якую пераадолець у кароткітэрмін было, канешне, немагчыма. Дадругіх — тое, што ў Маскве каманда ЯгораГайдара пачала рэформы ўключна зпрыватызацыяй і лібэралізацыяй цэнаў,і беларускі ўрад, ня маючы ўласнайканцэпцыі рэфармаваньня эканомікі,здольны быў толькі рэагаваць на тое,што ішло з Масквы.
Дапрыкладу, ужо ў першыя дні 1992-га зьБеларусі ў Расею пачалі масава вывозіцьпрадукты і тавары — бо цэны ў расейскіхгарадах узрасьлі ў дзясяткі разоў. Прамяжу з Расеяй урад Беларусі, вядома, ічуць не жадаў. У краіне з разьвітойэканомікай такога можна было б толькіжадаць — кожная дзяржава зацікаўленаяў росьце экспарту, але ў Беларусі пачатку1992 году не хапала самых элемэнтарныхпаўсядзённых тавараў.
Іпры гэтым на травень 1992 году Беларусьбыла вінная Расеі 7 мільярдаў рублёў, аРасея Беларусі — амаль у чатыры разыболей, 27 мільярдаў. Аднак урад Гайдараадмаўляўся расплачвацца за расейскіяпрадпрыемствы, матывуючы гэта неўмяшаньнемдзяржавы ў дзейнасьць суб’ектаўгаспадараньня ў новых рынкавых адносінахі ўмовамі ўступленьня ў Міжнароднывалютны фонд.
Уліпені 1992-га дысбалянс павялічыўся:Беларусь была вінная Расеі 40 мільярдаў,Расея Беларусі — 120 мільярдаў.
Падобнаебыло ў адносінах зь іншымі былымісавецкімі рэспублікамі: на ліпень1992-га яны былі вінныя нам болей, чым мыім.
Дарэчы,гэта цалкам абвяргала папулярны яшчэз часоў існаваньня СССР міт пра тое, штонібыта «Беларусі без Расеі не пражыць».
Шушкевічсупраць нацыянальнай валюты: «Зраблюўсё, каб да гэтага не дайшло»
Увогуле,у фінансавай сфэры сытуацыя склаласядраматычная: у Расеі пачалася гіпэрінфляцыя,а іншай грашовай адзінкі, акрамярасейскага рубля, у Беларусі не было —Вярхоўны Савет ігнараваў нашы прапановыаб увядзеньні ўласнай валюты.
«Вырашэньнеэканамічных праблем уБеларусі магчымае зараз толькі палітычнымісродкамі», — заявіў у лютым Пазьнякагенцтву БелаПАН, маючы на ўвазе абраньнепарлямэнту, якому будзе давяраць народ.«Па эканамічнай канцэпцыі разьвіцьцяБеларусі, падрыхтаванай БНФ, длястабілізацыі будзе патрэбна прыблізнагод пасьля таго, як гэтая канцэпцыяпачне працаваць», — патлумачыў Пазьняксупрацоўніку агенцтва Віталю Цыганкову.
Яшчэў лютым у інтэрв'ю францускай Le Monde напытаньне, ці зьбіраецца Беларусь уводзіцьсваю грашовую адзінку, Станіслаў Шушкевічадказаў: «Гэта яшчэ адна рыса, якаярозьніць нас з Украінай. Я асабістазраблю ўсё, каб да гэтага не дайшло».
Ісапраўды, рабіў усё, што ад яго залежала.
Пасьлязаявы Ўкраіны аб выхадзе з рублёвайзоны, 27 і 28 сакавіка адбылося закрытаепаседжаньне Вярхоўнага Савету, якоеразглядала сытуацыю ў фінансавай сфэры.Мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ, настойваліна ўвядзеньні нацыянальнай валюты,аднак не атрымалі падтрымкі ад СтаніславаШушкевіча. Як і варта было чакаць, гэтамусупраціўлялася і парлямэнцкая большасьць.
«Ствараеццаўражаньне, што абрабаваныя і абкрадзеныя,яны, абураючыся рабаўніцтвам, у адданымрвеньні, на каленях, ныючы і скуголячы,гатовыя паўзьці ў пашчу галоднай Расеіі загінуць разам зь ёй пад рэшткаміімпэрскай турмы», — пракамэнтаваўсытуацыю Зянон Пазьняк газэце «Знамяюности» (8 красавіка 1992).
КанцэпцыяАпазыыцыі БНФ: і макра- , і мікра- эканоміка
16красавіка 1992 году ў «Народнай газэце»была апублікаваная Канцэпцыя эканамічнайрэформы, падрыхтаваная дэпутацкайАпазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце. Тэкстзаняў асобную ўкладку на дзьве паласы.Наклад газэты ў той дзень быў 393 400экзэмпляраў.
Намбыло важна паказаць людзям, што НародныФронт прапануе ня проста зьмену ўладыпраз новыя выбары, а канкрэтную праграмуў тым ліку і эканамічных рэформаў.
Гэтаўжо была другая зь ліку эканамічнаяпраграма Апазыцыі БНФ (першая былараспрацаваная ўвосень 1990 году разам зпакетам законапраектаў — натуральна,парлямэнцкай большасьцю заблякаваных.Праўда, некаторыя нашы прынцыповыяпалажэньні нам усё ж удалося правесьці).
Канцэпцыіпапярэднічаў разьдзел «Уводзіны»(напісаны Пазьняком), які дае ляканічнуюі дакладную ацэнку эканамічнай сытуацыіпачатку 1992 году праз прызму палітычнайсытуацыі.
Уім было засьведчана, што «прынцыпыпераходу эканомікі Беларусі да рынкавыхузаемадачыненьняў і шэраг законапраектаў,прапанаваных дэпутацкай АпазыцыяйБеларускага Народнага Фронту ў 1990 годзе,былі адкінутыя камуністычна-намэнклятурнайбольшасьцю Вярхоўнага Савету. Былазробленая стаўка на стабілізацыюэканомікі загадна-адміністрацыйнымімэтадамі пры захаваньні дзяржаўнайуласнасьці на сродкі вытворчасьці іманапалізму дзяржаўных уладна-эканамічныхструктураў. Рыначная рэформа неправодзілася, заканатворчасьць насілабессыстэмны, хаатычны характар; прынятыязаконы не выконваліся альбо сабатавалісястарымі выканаўчымі органамі ўлады.Рыначныя структуры не разьвівалісяналежным чынам. У выніку зьявілісяценявыя прадпрымальніцтва і гандаль,вырасла крымінальная сыстэма эканомікіна аснове спалучэньня камандна-адміністрацыйнайулады, дзяржаўнай уласнасьці, рынкавыхутварэньняў і карумпаванай заканатворчасьці.Пачалася прыхаваная, незаконная, «дзікая»прыватызацыя, перапампоўваньне дзяржаўныхфондаў і рэсурсаў у прыватную ўласнасьцьдзяржаўнай бюракратыі і мафіёзныхструктураў, перавод безнаяўных грошайу наяўныя, усталяваньне двайных цэнаў(дзяржаўных і ценявых). Усё гэта паскорылаінфляцыю, зьнікненьне тавараў, ростбеспрацоўя, зьбядненьне людзей і агульнаезьніжэньне жыцьцёвага ўзроўню насельніцтваБеларусі».
Пазьнякканстатаваў таксама «залежнасьцьэканомікі Беларусі ад хворай эканомікінекаторых суседніх дзяржаваў» ікапітулянцтва (мелася на ўвазе найпершзалежнасьць ад Расеі, калі «шокаваятэрапія» Гайдара, гэтак ухваленаярасейскімі дэмакратамі, у Беларусіадбілася імгненным зьбядненьнембеларускага народу «ў сувязі з навязанайнам так званай лібэралізацыяй цэнаў(фактычна іх падвышэньнем)». Усё гэтазакрывала «свабодныя пэрспэктывыразьвіцьця Беларусі як вольнай эўрапейскайдзяржавы».
Канцэпцыябыла распрацаваная эканамічнай групайАпазыцыі БНФ з удзелам УладзімераЗаблоцкага (агульная канцэпцыя), ЮрасяБеленькага (грашовая сыстэма), ЛявонціяЗданевіча (зямельнае пытаньне), СяргеяПапкова (праграма стабілізацыі).
СамаКанцэпцыя складалася з шаснаццаціразьдзелаў, якія вызначалі прынцыпы імэты рэформы, яе пэрыядызацыю, асаблівасьціў розных галінах эканомікі, у тым лікуі ў аграпрамысловым комплексе. Асобныяразьдзелы былі прысьвечаныя правядзеньнювалютнай рэформы і стварэньню фінансавайсыстэмы з увядзеньнем нацыянальнайграшовай адзінкі.
Гэтабыла праграма і на макраэканамічным, іна мікраэканамічным узроўні.
Бeзумоўна,пераказваць яе ўсю няма магчымасьці,але з адным разьдзелам я хацеў быпазнаёміць чытача больш-менш падрабязна,паколькі ён дае добрае ўяўленьне прасамыя надзённыя (як яны нам бачыліся1992-м) крокі ў выпадку прыняцьця Канцэпцыі.
Апошнім— паводле парадку ў публікацыі, аленеадкладным у рэалізацыі — быў разьдзел,прысьвечаны праграме захадаў пастабілізацыі эканомікі.
Ёнмеў на мэце «ўвядзеньне ў поўнай мерырынкавых мэханізмаў урэгуляваньня зулікам зьнешніх і ўнутраных эканамічныхпрацэсаў і варункаў)» і падзяляўся напяць этапаў.
Першыпрадугледжваў актуальныя для 1992-газахады, такія, як стабілізацыя спажывецкагарынку (напаўненьне крамаў прадуктаміі таварамі), комплекс захадаў па сацыяльнайабароне насельніцтва, рэарганізацыюгуртавога гандлю. Прапаноўваласяліквідаваць Міністэрства гандлю іадпаведныя ўпраўленьні ў аблвыканкамах,якія ў той час ператварыліся ў карупцыйныяразьмеркавальнікі. Важным момантамбыла ліквідацыя манаполіі кіраўнікоўдзяржаўных прадпрыемстваў на распараджэньнемаёмасьцю (якую дырэктарскі корпуспачынаў пераводзіць сабе ва ўласнасьць).Таваравытворцы павінны былі атрымацьмаёмасьць ва ўласнасьць альбо ў арэндупраз адкрытыя аўкцыёны. Нарэшце, павінныбылі быць уведзеныя «ўласныя грашовыязнакі» (своеасаблівая «перадвалюта»).На гэта адводзіліся два месяцы з момантуфармаваньня новага ўраду.
Надругім этапе прадугледжвалася пашырэньнеколькасьці таваравытворцаў, рэарганізацыякрэдытна-банкаўскай дзейнасьці, актыўнаяінвэстыцыйная палітыка ў паліўна-энэргетычнайі сыравіннай галіне (што было важна зулікам энэргетычнай залежнасьці адРасеі і нафтавага шантажу Крамля).Прымалася праграма прыватызацыі ўсіхвідаў дзяржаўнай маёмасьці, стваралісяспрыяльныя ўмовы для разьвіцьця бізнэсуі стварэньня новых працоўных месцаў, афіналам гэтага этапу, разьлічанага напяць месяцаў, мелася быць увядзеньнеўласных грошай.
Натрэцім этапе меркавалася стварэньнеантыманапольных варункаў, стварэньнеў прамысловасьці — да 150 юрыдычныхасобаў, а ў сельскай гаспадарцы — да 30тысяч вытворцаў (як прыватных, гэтак ікалектыўных гаспадарак). Апошняе ўпартаігнаравалі тыя, хто абвінавачваў БНФ уімкненьні «неадкладна разагнацькалгасы». Істотным уяўляўся пераход наструктуру і прапорцыі сусьветных цэнаў,а таксама запуск праграмы прыватызацыі.Тэрмін вызначаўся да ўсталяваньняантыманапольных адносінаў у прамысловасьці,аграсэктары і ў гандлі.
Прыватызацыяі поўны пераход на рынкавыя мэханізмырэгуляваньня эканомікі былі адметнасьцючацьвёртага этапу, ён прадугледжваўпрыватызацыю 60% дзяржаўнай маёмасьціі быў разьлічаны на два гады.
Напятым этапе ставілася ўжо глябальнаямэта — цягам пяці гадоў Беларусь павіннабыла ўвайсьці ў сусьветную эканомікуў якасьці актыўнага суб’екта.
Аднакгэтая нашая эканамічная праграма былаадкінутая.
Увышэй цытаванай публікацыі ў «СоветскойБелоруссии» аўтар папракнуў распрацоўнікаўэканамічнай Канцэпцыі БНФ, што яныхочуць забраць «агульнанароднуюўласнасьць» і перадаць яе ў прыватныярукі (тады як насамрэч мы прапаноўваліякраз «народную прыватызацыю», пры якойкожны грамадзянін меў бы права на долюўласнасьці).
Неўзабаве«народная ўласнасьць» усё ж апынеццаў прыватных руках — пераважна, тыхсамых, якія будуць кіраваць краінай безусякай адказнасьці перад народам.
СяргейНавумчык