З ПАГОНЯЙ У СЭРЦЫ

Сёньняспаўняецца 80 гадоў з дня нараджэньнявыдатнага беларускага мастака іпатрыёта-фронтаўца Яўгена СяргеевічаКуліка (1937-2002) аўтара эталона Дзяржаўнагагэрбу Пагоня Рэспублікі Беларусь. Усемы, хто сустрэўся зь ім, хто быў побач уфронтаўскім змаганьні, можам з гонарамсказаць: “Я ведаў Яўгена Куліка!” Ужо ў 1997 годзе, калі мы адзначалі 60-годдзеЯўгена Сяргеевіча, ён быў для наспатрыярхам беларускага нацыянальнагаадраджэньня -- для тысяч людзей, якіяабралі шлях служэньня Беларусі. Калімоладзь і старэйшыя пераломнага длянашай гісторыі 1988 года бачылі побач зЗянонам Пазьняком і Васілём Быкавымгэтага чалавека, то было зразумела –трэба далучацца да Беларускага НароднагаФронта, там сапраўдныя людзі.

ВыпускнікБеларускага тэатральна-мастацкагаінстытута (цяпер – Беларуская Акадэміямастацтваў), Яўген Кулік плённа працаваўна ніве кніжнай графікі, быў мастацкімрэдактарам беларускіх часопісаў. Алеўжо тады – у 1960-70-я гады – у ягонаймайстэрне на мансардзе ў Менску ўтварыўсяадзіны на той таталітарны час цэнтрнезалежнага, несавецкага беларускагаінтэлектуальнага і культурнага жыцьця.З гэтага кола аднадумцаў, якое атрымаланазоў “На паддашку”, выйшлі многіявыдатныя дзеячы нашай культуры і будучыякіраўнікі фронтаўскага рушаньня. Там,у дыскусіях, у радасьці вольнагабеларускага жыцьця запачаткоўваласяі крышталізавалася ідэя новаганацыянальнага адраджэньня, распачынаўсяшлях да нашай перамогі ў жніўні 1991 года.

Будучысябрам аргкамітэту БНФ, а потым сябрамСойму Народнага Фронту іКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі --БНФ, Яўген Кулік займаўся ня толькісправамі культуры і асьветы, частаменавіта ягоная пазыцыя і слова былізначнымі для вырашэньня палітычныхпраблем. Мягкі, далікатны чалавек, ёнумеў быць прынцыповым і бескампрамісным.Такіх беларусаў заўсёды баяліся акупантыі іхнія памагатыя, дагэтуль яны баяццаіхняга імя і памяці аб іх.

ТворчасьцьЯўгена Куліка – яркая старонка беларускайграфікі і нашай культуры ў цэлым. Ёнпершым у найноўшым мастацтве вярнуў укантэкст нашай гістарычнай памяціпостаці беларускай мінуўшчыны. Ужопасьля яго іншыя творцы пачалі засвойвацьгэтую тэму ў выглядзе нізак партрэтаўгістарычных асобаў, выдатных падзей іпомнікаў гісторыі Беларусі. Кулік рабіўгэта, калі ў акупаванай Айчыне панаваларэакцыя, таптала ўсё жывое русіфікацыя,а ваяўнічая абэцэдаршчына забівала ўгаловы людзей спрэпараваны ў Масквеміф пра “лапотных белоруссов, томящихсяпод гнётом польских и литовских феодалов,пока их не освободили русские братья”.Ілюстрацыі Яўгена Куліка да “Песьніпра зубра” Міколы Гусоўскага (1980) быліпершым прамянём праўды для беларусаў.Тут упершыню для пакаленьня сучасьнікаўмастак даў выяву нашай Пагоні, стварыўвобразы беларускай велічы і беларускайдрамы. А ўважлівы глядач мог наватразабрацца, што сярод сьцягоў пераможаныхворагаў ля ног Вітаўта ляжыць і маскоўскаяхаругва. Наша Вялікая Літва вярталасяў нацыянальную памяць народа. Выдатныякраявіды, мастацкія рэканструкцыізамкаў – усё, да чаго дакраналася рукаМайстра, станавілася нацыянальнайкаштоўнасьцю. Мастацкая мова Кулікаяркая, але нешматслоўная. Некалькіміжывымі штрыхамі ён умеў стварыць трапяткісьвет, выказаць пачуцьці, перадаць духэпохі. У ягоных аркушах заўсёды шматмесца застаецца белі паперы, якая набываеновую мэтафізічную сілу – становіццаўвасабленьнем чыстага сьвятла Беларусі.А ў 1991 годзе менавіта Яўген Кулік вызначыўмастацкае, геральдычнае рашэньне эталонаГэрба незалежнай Беларусі.

ЗПагоняй у сэрцы праз усё жыцьцё…

ВалерыБуйвал