СЯРГЕЙ НАВУМЧЫК: МУШУ АБВЕРГНУЦЬ
Мушуабвергнуць словы былога міністра МЗСПятра Краўчанкі, сказаныя на канфэрэнцыі“Менскага дыялёгу” – “"Помню, каквставали депутаты БНФ и кричали: «Восьнам трэба ядзерная зброя, каб інакшразмаўляць наконт Вільні». Пришлосьостужать эти горячие головы" (цытуюпа публікацыі TUT.BY). Гэта – няпраўда.Такога ніколі не было.
Краўчанкапавінен памятаць, што калі вясной 1990Прэзыдыюм ВС БССР заявіў прэтэнзіі наВільню ў выпадку выхаду Літвы з СССР(як потым прызнаўся Дземянцей, заявабыла напісаная ў ЦК КПСС) -- менавіта БНФвыступіў з асуджэньнем гэтых прэтэнзіяў.Ён павінен памятаць, што у студзені1991, калі ў Вільню былі ўведзеныя танкіі загінулі мірныя жыхары, менавітадэпутаты Апазыцыі БНФ дамагліся прыняцьцязаявы салідарнасьці зь Літвой – іВярхоўны Савет БССР быў адзінымпарлямэнтам на тэрыторыі былога СССР(за выключэньнем краінаў Балтыі), якіасудзіў маскоўскую агрэсію. МЗС на чалез Краўчанкам, між іншым, тады змаўчаў.
Адноснабяз’ядзернасьці, Краўчанка павіненпамятаць, што БНФ першым ўзняў тэмуЧарнобыля як найвялікшай небясьпекідля нацыі, праводзіў стотысячныя мітынгі,арганізоўваў дапамогу з-за мяжы (чаговарта адна толькі дзейнасьць дэпутатаАпазыцыі БНФ Генадзя Грушавога), дамогсяпрыняцьця пакету адпаведных законаў.Як дэпутат ВС-12 да прызначэньня на пасадуміністра, Краўчанка таксама ведае, штоў першы ж дзень сэсіі ў маі 1990 менавітадэпутат БНФ Баршчэўскі выступіў зініцыятывай стварэньня камісіі паЧарнобылю, што дэпутат БНФ Навумчык быўініцыятарам уключэньня ў Дэклярацыюаб сувэрэнітэце палажэньня аб бязьядзернымстатусе Беларусі. Што і было прынятанават дэпутатамі-камуністамі.
ДэпутатыБНФ падтрымлівалі вывад ядзернай зброіі галасавалі за гэта. Іншая справа, штовывад адбываўся на невыгодных дляБеларусі ўмовах, што, між іншым, пацьвярджаеі сам Краўчанка ў сваёй кнізе “Беларусьна раздарожжы”, калі піша, што наперамовах у Алма-Аце 21 сьнежня 1991,пагадзіўшыся з прапановай Ельцына“прызнаць Расею правапераемніцайСавецкага Саюза ў Радзе Бясьпекі ААН іўласньніцай ядзернай зброі”, “Шушкевічнас проста здаў. Здаў нацыянальныяінтарэсы Беларусі, якая адным махампазбаўлялася галоўных козыраў наперамовах з Расеяй… Памятаю, як янакінуўся на сьпікера, спрабуючыпатлумачыць яму, што ён нарабіў, алеШушкевіч у адказ толькі мямліў нештаняўцямнае… Другім чалавекам у нашайдэлегацыі, які цалкам усьвядоміў усюдраматычнасьць таго, што адбывалася,быў мой даўні палітычны апанэнт ЗянонПазьняк. Ён хмурна назіраў за нашайсваркай і, уздыхнуўшы са скрухай, вымавіўтакую фразу: “Шушкевіч не клапоціццааб дзяржаўных інтарэсах Бацькаўшчыны!”З таго дня нашыя адносіны зь лідэрампарлямэнцкай апазыцыі зрабіліся нашматболей паважнымі і канструктыўнымі”(Пётр Кравченко, «Беларусь на распутье»,Москва, «Время», 2006, с. 185-186).
Дыкдзе Пётра Кузьміч шчыры – у кнізе ці наканфэрэнцыі?
(Удужках заўважу, што на месца сталагачлена Рады Бясьпекі ААН прэтэндавалаЯпонія. Як галасавала б Японія панайважнейшых пытаньнях – можна толькіўявіць, як галасуе Расея – добра вядома).
Сёньняможна па-рознаму ацэньваць вывад ядзернайзброі з тэрыторыі Беларусі, Украіны іКазахстану, як і вартасьць “гарантыяў”,дадзеных гэтым дзяржавам ЗША,Вялікабрытаніяй і Расеяй паводлеБудапэшцкага Мэмарандуму. Але фактзастаецца фактам: у пачатку 1990-ых менавітадэпутаты БНФ былі ініцыятарамбез’ядзернасьці Беларусі (і, дадам –вайсковага нейтралітэту) і галасаваліза вывад ядзернай зброі.
Усказаным на канфэрэнцыі чуецца голасня першага міністра замежных спраўнезалежнай Беларусі Краўчанкі, якіспрыяў адкрыцьцю помнікаў і мэмарыяльныхшыльдаў Скарыну ў Празе і ў Падуі – асакратара Менскага гаркаму КПБ Краўчанкі,пры якім разганялі Дзяды-88 у Курапатах.
Некалькіслоў адносна выказваньняў на канфэрэнцыііншага былога міністра – Івана Антановіча.Ён чарговы раз прыгадаў нібыта прапанавануюБНФ “беларусізацыю ў радыкальнымварыянце”, не прывёўшы ніводнага фактуі забыўшыся, што Закон аб мовах быўпрыняты яшчэ ВС-11, у якім Апазыцыі БНФне было.
Дзіўнаесьцьвярджэньне Антановіча і пра тое,што ў БНФ была “ў асноўным моладзь –асьпіранты пэдагагічнага інстытута імалодшыя навуковыя супрацоўнікі Акадэміінавук”. Ніколі ня думаў, што ступеньпалітычнай сьвядомасьці вызначаеццанавуковай ступеньню. У БНФ былі людзірозных узростаў і розных прафэсій. Сяродтысяч актывістаў Народнага Фронту былі.напэўна, і малодшыя навуковыя супрацоўнікіАН. Але членам Ценевага кабінету АпазыцыіБНФ зьяўляліся віцэ-прэзыдэнт АН,акадэмік Радзім Гарэцкі, член-карэспандэнтАН прафэсар Іван Нікітчанка, доктарэканаміічных навук Уладзімер Кулажанкаі намесьнік дырэктара іністытутуэканомікі АН доктар эканамічных навукУладзімер Тарасаў, доктаргеолага-мінэралягічных навук ВітальМасквіч. У БНФ былі таксама доктарфізіка-матэматычных навук Юрась Хадыка,доктар філасофскіх навук МікалайКрукоўскі, доктар гістарычных навукАнатоль Грыцкевіч. Мушу, аднак, прызнаць,што Зянон Пазьняк, Лявон Баршчэўскі,Валянцін Голубеў, Уладзімер Заболоцкі,Алег Трусаў, Пятро Садоўскі мелі большсьціплыя ступені - кандыдатаў навук. Азаснавальнікі БНФ і члены Сойму ВасільБыкаў і Рыгор Барадулін ня мелі іх зусім– што, трэба думаць, у вачах былогаміністра робіць іх ня вартымі павагі.
Аўвогуле сумна, што на мерапрыемстве,прысьвечаным 25-годзьдзю самастойнайміжнароднай дзейнасьці краіны, льеццабруд ў бок дэпутатаў БНФ, якія дамаглісянезалежнасьці Беларусі ў жніўні 91-га,калі будучыя міністры замежных спраўальбо ставілі саму ідэю незалежнасьціпад сумнеў, альбо і пальцам дзеля яерэалізацыі не паварухнулі.
2017г.
СяргейНавумчык