СЯРГЕЙ НАВУМЧЫК: ДЗЕНЬ, КАЛІ КЕБІЧ ПАДТРЫМАЎ ПАЗЬНЯКА. АЛЕ МАЎКЛІВА

ДЗЕВЯНОСТАДРУГІ

Яшчэў канцы жніўня 1991-га, адразу пасьляабвяшчэньня незалежнасьці Ўкраінай іБеларусяй, Крэмль вуснаміпрэзыдэнцкага прэсавага сакратаразаявіў пра магчымасьць тэрытарыяльныхпрэтэнзій да новаўтвораных дзяржаваў.Да падзелу земляў не дайшло, але напачатак 1992 году Масква ўжо выкарыстоўвалашырокі арсэнал ціску — палітычнага,вайсковага, але найперш эканамічнага.

Важным(і небясьпечным) фактарам была наяўнасьцьна тэрыторыі Беларусі вялікай (большза 140 тысяч) вайсковай групоўкі, якаяпакуль фармальна падпарадкоўваласяМаскве.

ВярхоўныСавет, які ўвосень 1991-га адкінуўпрапанаваныя Апазыцыяй БНФ распрацаваныяразам зь Беларускім згуртаваньнемвайскоўцаў законапраекты аб войску, зпачатку 1992-га ўсё ж пачаў прымаць пэўныярашэньні, але вельмі неахвотна і марудна.

Увыпадку, калі б Масква пажадала рэалізавацьлеташнія жнівеньскія пагрозы і захапіцьчастку тэрыторыі Беларусі (альбо наватусю Беларусь), яна магла гэта зрабіцьбез асаблівых клопатаў. Прычым Ельцынзнайшоў бы тлумачэньне, якое збольшагазадаволіла б Захад — кантроль надразьмешчанай на тэрыторыі Беларусіядзернай зброяй (яшчэ некалькі месяцаўперад тым Захад і чуць не жадаў ні праякую незалежнасьць былых савецкіхрэспублік, акрамя Балтыі, а пасьляраспаду СССР яго найперш цікавіў лёсядзерных боегаловак). Масква магла баддаць загад камандаваньню Беларускайвайсковай акругі (якое ўсё яшчэ непрымала прысягу на вернасьць Беларусі),і пры патрэбе захапіцькіраўніцтва краіны альбо парлямант,даслаўшы некалькі самалётаў з дэсантам(што праз два дзесяцігодзьдзі будзезроблена ў Крыме).

Менавітатаму ўзьнікла неабходнасьць пагадненьняпаміж кіраўніцтвам краіны і суб’ектаміграмадзянскай супольнасьці на выпадакпагрозы Незалежнасьці.

«Быловельмі важным у часе, калі будаўніцтвабеларускага войска толькі пачыналася,як мага гучней заявіць волю беларускагаграмадзтва мець і абараняць сваюдзяржаву», — патлумачыў у 2017 годзепадпісаньне Антыкрызіснага пагадненьняадзін зь ягоных ініцыятараў, тагачасныстаршыня Беларускага згуртаваньнявайскоўцаў Мікола Статкевіч (архіўаўтара).

Пагадненьненазывалася «Аб супольных дзеяньнях прыўзьнікненьні пагрозы сувэрэнітэтуРэспублікі Беларусь» і было падпісанаеў канфэрэнц-залі Дому літаратара 14сакавіка 1992 году. Арганізацыю падпісаньняі пасяджэньня ўзялі на сябе дэпутатыАпазыцыі БНФ. Перад гэтым Пазьнякасабіста запрасіў прыйсьці кіраўнікаўраду Вячаслава Кебіча («Мы падтрымаем»,— паабяцаў прэм’ер Пазьняку), ягонаганамесьніка Міхаіла Дземчука і старшынюКДБ Эдуарда Шыркоўскага.

Вёўпасяджэньне Пазьняк. Яно было прадстаўнічым— з удзелам Станіслава Шушкевіча,старшыні КДБ, лідэраў дэмакратычныхпартый і арганізацый. Сярод апошніхбылі БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычнаяграмада, БЗВ, Сялянская партыя, Саюзпрадпрымальнікаў. Пагадненьне таксамападпісалі Ліга жанчынаў, Аб’яднаньнеяўрэйскіх арганізацый, Саюз палякаў,Аб’яднаньне татараў-мусульманаў.

Галоўнымбыло тое, што падпісанты дамовілісяаб’яднаць намаганьні дзяржаўных уладныхорганаў, палітычных партыяў і грамадзкіхарганізацый у выпадку рэальнай пагрозыагрэсіі супраць Беларусі.

СтаніслаўШушкевіч у кароткай уступнай прамовесказаў, што пагроза сувэрэнітэтусыходзіць, найперш, ад ініцыятараўаднаўленьня Зьезду народных дэпутатаўСССР (яны не прызнавалі сувэрэнітэтубылых савецкіх рэспублік).

ВыступПазьняка журналісты назвалі «самымнечаканым». Гэтая нечаканасьць для іхвыявілася ў тым, што, пацьвердзіўшы курсна датэрміновыя выбары ВярхоўнагаСавету і адстаўку ўраду, лідэр БНФ заявіўпра гатовасьць, у выпадку неабходнасьці,супольна выступіць у абарону дзяржавы.

Аднакнечаканым можна назваць якраз успрыманьнежурналістаў: нягледзячы на жорсткаесупрацьстаяньне ў парлямэнце паміжапазыцыяй і намэнклятурай, Пазьняк, дыйусе дэпутаты Апазыцыі БНФ заўсёдызаклікалі сваіх палітычных апанэнтаўда супольнай працы на глебе ўмацаваньняНезалежнасьці. Іншая справа, што нашыянамаганьні звычайна не сустракалі тойрэакцыі, на якую мы разьлічвалі.

Тут,між іншым, характэрная асаблівасьцьуспрыманьня ў тыя дні падзеяў наваттымі, хто, здавалася, няблага ў іхарыентаваўся (журналістамі): Фронт (увыніку антыфронтаўскай камуністычнайпрапаганды і сапраўднай інфармацыйнайвайны супраць БНФ, галоўнымі нападнікаміў якой былі якраз пракамуністычныяжурналісты) па-ранейшаму ўспрымаўся яксіла, галоўнай мэтай якой былосупрацьстаяньне, а не стваральная праца(і гэта нягледзячы на наяўнасьць пакетуна той момант ужо дзясятку законапраектаў).Большасьць журналістаў (нават дэмакратычнайарыентацыі) ігнаравалі або проста незаўважалі стваральных ідэй Фронту, жылінядаўнімі стэрэатыпамі і ацэнкамі,сфармаванымі намэнклятурай, і гэтаадыграла даволі нэгатыўную ролю ўфармаваньні іміджу БНФ і ўвогуледэмакратычнай апазыцыі ў грамадзкайсьвядомасьці.

Наступнаязаява Пазьняка была яшчэ больш нечаканая:ён прапанаваў абраць старшынёмАнтыкрызіснага камітэту кіраўнікаўраду Вячаслава Кебіча.

Празьнекалькі тыдняў у інтэрв'ю Пазьняк даўтакое тлумачэньне сваёй прапанове:«Антыкрызісны камітэт, калі падыходзіцьда яго сур’ёзна, павінен быў узначаліцьтой, хто мае дзяржаўныя магчымасьці,гэта значыць уладу альбо частку ўлады.Гэта натуральна. С. Шушкевіч адмовіўся.В. Кебіч пагадзіўся, не раздумваючы,зразумеўшы адразу сэнс гэтага акту»(«Знамя юности», 8 красавіка 1992).

Аднактут былі свае «падводныя камяні», праякія ў той час казаць не выпадала (дыйдалёка ня ўсе яны былі нам бачныя).

Прапанова,зробленая Кебічу Пазьняком, была тонкімі шматплянавым ходам. Пад заявай прастварэньне Камітэтупаставілі подпісы падначаленыя старшыніСаўміну — кіраўнікі міністэрстваўунутраных справаў і абароны. Падпісаўпагадненьне старшыня КДБ ЭдуардШыркоўскі, які падпарадкоўваўсяВярхоўнаму Савету, тым самым цалкамдапаўняючы “сілавы блёк”.

Вышэйя казаў, што Кебіч паабяцаў Пазьнякупадтрымку. Але сам прэм’ер на пасяджэньнеў Дом літаратара не прыйшоў.

Якіміб прычынамі гэта ні тлумачылася,адсутнасьць выпадковай не была. Нароўніз Шушкевічам і сілавымі міністрамі (прытым, што Міністэрства абароны пакульдалёка ня ў поўнай ступені кантралявалавойскі на тэрыторыі краіны) Кебіч быўключавой фігурай у арэапагу асобаў,якія адказвалі за абароназдольнасьцьБеларусі. А фактычна, нават першай — зулікам рэальнай канцэнтрацыі ўлады.

Прамерапрыемства было вядома загадзя, ёнмог скарэктаваць свае пляны, і яперакананы, што калі б Кебіч ясна выказаўжаданьне ўзяць удзел — арганізатары,пры патрэбе, зьмянілі б час пасяджэньня,і гэта было б з разуменьнем і бяз крыўдаўуспрынята іншымі ўдзельнікамі (усё ж,кіраўнік ураду, паводле вызначэньня —самы заняты дзяржаўны чыноўнік).

Напачатак 1992 году Кебіч яшчэ не рабіўзаяваў пра «памылковасьць Белавескіхпагадненьняў», як ён тоескажа праз год, тым больш не казаў праіх злачыннасьць (як у часы Лукашэнкі) —але ніякай незалежніцкай рыторыкі ўягоных выступах не было. Горш за тое,што ў сваіх дзеяньнях ён не выяўляўсяактыўным абаронцам сувэрэнітэту —ягоныя ўчынкі хутчэй можна ацаніць яквымушаныя крокі ўсьлед за сытуацыяй.

Алесёньня, калі прыгадаць афіцыйныямерапрыемствы 1992-1993 гадоў, якія ўспрымаюццасымбалямі нацыянальнага трыюмфу (у тымліку сьвяткаваньне 75-х угодкаў БНР убудынку філярмоніі, Першы зьезд беларусаўсьвету ў Опэрным тэатры) — дык выяўляеццазаканамернасьць: кіраўнік ураду на іхадсутнічаў. Маю на ўвазе не арганізаваныяНародным Фронтам акцыі, а менавітаафіцыйныя, з прадстаўніцтвам іншыхкіраўнікоў краіны. На іх быў старшыняВярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч,віцэ-прэм’ер Міхаіл Дзямчук, міністарзамежных справаў Пятро Краўчанка,міністар інфармацыі Анатоль Бутэвіч,іншыя ўрадоўцы — але Кебіча не было.

Прысутнасьцьвіцэ-прэм’ераў і міністраў апрыёрыздымала якія б то ні было папрокі Кебічуў «заігрываньні з апазыцыяй» — ён сьмеламог браць удзел у такіх мерапрыемствах,не баючыся за сваё рэнамэ нават сяроднамэнклятуры.

Алене прыходзіў. Нібыта нехта шторазадгаворваў яго, нібыта нейкая нябачная,невядомая нам сіла стрымлівала Кебічазьяўляцца там, дзе прысутнасьць кіраўнікаўраду магла надаць сходу нацыянальнай,адраджэнскай накіраванасьці важкасьцьі значны грамадзкі розгалас.

Гэтакі на падпісаньні Антыкрызіснагапагадненьня быў нават старшыня КДБЭдуард Шыркоўскі, але Кебіч не прыйшоў.

У2008 годзе Кебіч апублікаваў кнігуўспамінаў «Спакуса ўладай», дзе заявіў,што зьяўляецца афіцэрам «выведкі».Праўда, не канкрэтызаваў — ці то ГРУ,ці вайсковай контравыведкі КДБ. Затоена некалькіх старонках расьпісаў, якяго вэрбавалі, як ён вучыўся, як выконваўдаручэньні (нават на пасадзе другогасакратара абкаму). Падрабязны аналізгэтых шчырых прызнаньняў я зрабіў укнізе «Дзевяноста першы», цікаўныхадсылаю да яе. Выхад кнігі Кебічасуправаджалі інтэрвію ў СМІ, у тым лікуі ў незалежных, але, як ні дзіўна, ніхтоне папрасіў аўтара ўдакладніць абопатлумачыць ягоныя сэнсацыйныяпрызнаньні. А яны сапраўды важныя, бопрымушаюць пад пэўным ракурсам ацэньвацьдзейнасьць Кебіча ў вызначальныя длястанаўленьня новай дзяржавы гады.Зрэшты, і бязьдзейнасьць — таксама.

Укожным разе, у адрозьненьне ад Шушкевіча,Кебіч не прыйшоў на ўстаноўчае пасяджэньнеАнтыкрызіснага камітэту. І гэтая ягонаяадсутнасьць і ў сродках масавай інфармацыіі, што больш важна, у колах намэнклятурыі, нарэшце, у Маскве — магла трактаваццаяк наўпроставае ігнараваньне тэмыабароны сувэрэнітэту.

Тады,у сакавіку 1992-га, мы ў апазыцыі станоўчаўспрынялі прапанову Пазьняка, кабАнтыкрызісны камітэт узначаліў Кебіч,але толькі пазьней, праз адлегласьцьчасу, я здолеў у пэўнай ступені ацаніцьусю стратэгічную слушнасьць такогарашэньня.

Загэтую прапанову Пазьняка прагаласаваліаднагалосна — ясна, што іншага і быцьне магло, на гэта Пазьняк і разьлічваў.Пра рашэньне паведамілі (хай і вельміскарочана) дзяржаўныя СМІ (мерапрыемстваз прысутнасьцю хаця б толькі старшыніВярхоўнага Савету яны не маглі ігнараваць).Факт, такім чынам, адбыўся.

Іў такой сытуацыі Кебіч ня мог адмовіццаад новай сваёй функцыі (хай сабе іфармальнай) — гэта выклікала б скандал,яшчэ большае абвастрэньне адносінаў зБНФ, нарэшце, непаразуменьні з Шушкевічам,Шыркоўскім і іншымі сілавымі міністрамі.

Кебічувыгодней было маўкліва пагадзіцца.

Дляінтарэсаў Беларусі, канешне,было блепей, каб Кебіч пасьлядоўна выконваўтое, пра што было дамоўлена і што былопадпісана ўдзельнікамі пасяджэньня ўДоме літаратара. Але і з самога фактустаршынёўства Кебіча, як потым зрабіласязразумелым (і што, пэўна, прадбачыўПазьняк), мы мелі выгоду.

Карысьцьпалягала ў тым, што намэнклятура (ваўсякім разе, у рэгіёнах, дзе яна ня ведалапэрыпэтыяў сталічных палітычныхузаемаадносінаў) успрыняла старшынёўстваКебіча ў Антыкрызісным камітэце якягоную станоўчую пазыцыю адноснасувэрэнітэту і, што таксама істотна. Аапазыцыя ўспрымалася як паўнавартасны,сур’ёзны хай і апанэнт, але партнэр.

Далейшаеразьвіцьцё падзеяў пацьвердзілаактуальнасьць падпісанага ў Домелітаратара пагадненьня. У Масквепраімпэрскія настроі чым далей, тымменей хаваліся. «Для мяне бясспрэчна,што Расея ёсьць нешта большае, чымРасейская Фэдэрацыя ў яе цяперашніхмежах. Таму і геапалітычныя інтарэсытрэба разглядаць куды шырэй, чым гэтазафіксавана сёньня на мапах», — заявіўу красавіку 1992-га старшыня Камітэту паміжнародных справах ВС Расеі ЯўгенАмбарцумаў.

Тымня менш, Антыкрызіснае пагадненьне былодля Масквы важным сігналам.Праз чвэрць стагодзьдзя, адказваючы намаё пытаньне пра ролю Антыкрызіснагапагадненьня, Пазьняк напіша:

«Вартасказаць, што на 14 сакавіка Антыкрызіснаепагадненьне падпісалі 30 арганізацыяў,а потым падпісалі яшчэ генэрал ЯўгенБачароў (памежныя войскі), УладзімерГанчарык (Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі),Мечыслаў Грыб (Камісія па нацыянальнайбясьпецы Вярхоўнага Савету), мітрапалітФіларэт (Беларускі Экзархат РПЦ) і іншыя.Для Масквы гэта быў удар пад дых, асаблівафінт з Кебічам і Філарэтам, зь якім яасабіста размаўляў і прасіў «багаславіць»(а ён, бачыце, нават падпісаў). Я думаю,што арганізацыя Антыкрызіснага камітэтузатармазіла тады нейкі вельмі авантурныплян Лубянкі і Крамля, пра які ўжо ведаліі Шыркоўскі, і Кебіч, і, магчыма, Дзямчук,але ніхто зь іх ня мог (ці быў няздольны)нешта супрацьпаставіць плянам Масквыці нешта зрабіць. А тут якраз дэпутатыФронту выступілі з ініцыятывайАнтыкрызіснага Камітэту і аб'яднаньнянамераў. Вось улада і падключыліся,быццам бы стала пад сьцягі АпазыцыіБНФ. І фігу Маскве паказалі, і адносіныз Масквой захавалі (маўляў, «А мы — што?Гэта яны»). А Кебіч дык яшчэ і на паседжаньнене прыйшоў. Такія вось хітруны. На гэтайшахматнай дошцы нічога мяне не зьдзіўлялаз такімі гульцамі, акрамя нечаканыхпаводзінаў мітрапаліта Філарэта. Нядумаю, што Філарэт узгадняў свой подпісз патрыярхам Алексіем».

Ацэньваючыпадзею ў гістарычнай рэтраспэктыве,Пазьняк заўважыў, што «Антыкрызіснаепагадненьне напалохала Маскву. Працягупагадненьне ня мела, але стала ў нейкайступені стрымліваючым чыньнікам дляКрамля. Там убачылі, што пры пэўныхабставінах улада і апазыцыя ў Беларусімогуць паразумецца супраць агрэсііМасквы. Цяпер такое пагадненьне ўпрынцыпе немагчымае, бо рэжым Лукашэнкіпастаўлены Масквой, кантраляваны Масквойі праводзіць антыбеларускую палітыкуў маскоўскіх інтарэсах. Гэта антынацыянальнырэжым» (травень 2017, архіў аўтара).

Іўсё ж гісторыя з Антыкрызісным пагадненьнемпакідае адчуваньне недавершанасьці істрачаных магчымасьцяў — і выключназь віны тых, хто стаяў ля стырна дзяржавы.Упершыню (і на момант, калі пішуцца гэтыярадкі, апошні раз) за круглым сталомсабраліся прадстаўнікі ўлады і апазыцыіў першых асобах. Сабраліся ў імя самайгалоўнай для існаваньня дзяржавы мэты— яе абароны. І менавіта ўлада павіннабыла клапаціцца пра абарону сувэрэнітэту,гэта яе галоўная місія ва ўсе часы. Аднактакога не адбылося — паралельна састварэньнем уласных узброеных сілаўпачаўся працэс уцягваньня Беларусі ўвайсковую арбіту Расеі, што завяршыласяпадпісаньнем Ташкенцкай дамовы абдалучэньні да сістэмыКалектыўнай абароны СНД. І найбольшуюролю ў гэтым небясьпечным для Беларусіпрацэсе адыгралі Савет міністраў іпрадстаўнікі парлямэнцкай большасьці,якія ў пачатку 1992-га ўтварылі групу«Беларусь».

Маючынепераадольныя ідэйныя разыходжаньніз камуністамі, Народны Фронт няспыннаімкнуўся далучыць намэнклятуру дабудаўніцтва незалежнай дзяржавы. Ужніўні 1991-га, пасьля правалу путчу,спыненьня дзейнасьці КПБ-КПСС іабвяшчэньня Незалежнасьці, мы, дэпутатыАпазыцыі БНФ, выступілі з заклікам дабылых камуністаў уключыцца «ў дэмакратычныпрацэс, у рух адраджэньня вольнайсувэрэннай Беларусі». Праз паўгода, усакавіку 1992-га дэмакратычныя партыі іграмадзкія арганізацыі зрабілі яшчэадзін крок насустрач — зноў жа, у імя,здавалася б, агульнай мэты — умацаваньнядзяржаўнасьці.

Алепрацягнутая рука была непрынятая.

СяргейНавумчык