ПАДЗЕІ: КАСЬЦЮШКА, КАТАЛЁНІЯ
Сёньня,21 кастрычніка, адбыліся дзьве падзеі,якія, як любяць казаць палякі, "будзяцькантравэрсіі". Першая -- гэта адчыненьнепомніка Андрэю-Тадэвушу Касьцюшку ўШвайцарыі. Тут, праўда, падзея ўрачыстая,важная для беларусаў, прабівалася зцяжкасьцямі, характарызуецца прыватнайахвярнай ініцыятывай беларускіхэнтузіястаў (найперш сп. АляксандраСапегі) і таму сёньня (у дзень адкрыцьця)ня час і ня месца для крытыкі (якая былаб патрэбнай, але пазьней). Віншуюшвайцарскіх беларусаў з давядзеньнемдобрай справы да заканчэньня.
Другаяпадзея -- доўгі каталёнскі "выхад"з Іспаніі, які ад пачатку выглядае"пшыкам". Гэтая зьява нас, беларусаў,можа зацікавіць, як прыклад таго, чагонельга рабіць у змаганьні за волю (іўвогуле ў змаганьні).
Каталёнцыправялі рэфэрэндум аб незалежнасьціад Іспаніі, прынялі дэклярацыю абНезалежнасьці і на гэтым спыніліся.Прапанавалі Мадрыду перамовіцца. Ато,маўляў, калі Мадрыд не захоча перамаўляцца,то аб'явім незалежнасьць. З гледзішчаэўрапейскай палітбюракратыі гэта такаяразумная дэмакратычная дыпляматыя. Янытак думаюць. Але Мадрыд ад пачатку непрызнаў рэфэрэндум, таму ні на якіяперамовы ён у прынцыпе і па вызначэньніз гэтай прычыны ня мог пайсьці. І няпойдзе. Пры пратэстным абвастрэньні збоку каталёнцаў і забурэньнях (штомалаверагодна) Мадрыд законна ўжывесілу і навядзе парадак, не зважаючы налямант аматараў дэмакратыі і"заклапочанасьць" Эўразьвязу, якіў сапраўднасьці будзе задаволеныдзеяньнямі Мадрыда. Здавалася б кожнамутое зразумела.
Увыніку разгубленасьці і "мудрага"чаканьня каталёнскай палітбюракратыіМадрыд прыступіў да ўвядзеньнянаўпроставага кіраваньня ў Каталёніі,абмежаваў яе аўтаномію і заявіў абпазбаўленьні ўладных функцыяў каталёнскага ўраду, які павінен быць распушчаны. Напрацягушасьці месяцаў будзе выбраны новыкаталёнскі парлямант. Чарговыя дзеяньнінаступяць неўзабаве.
Каталёнцыпачалі абурацца і масава дэманстравацьнязгоду з Мадрыдам. Але ўсё гэта ўжогоршы варыянт. Выгадны момант быўстрачаны ў пачатку.
Каталёнскірэфэрэндум быў неахайна падрыхтаваныбюракратыяй (без прадбачаньняўскладненьняў). Рэальна рэфэрэндум неадбыўся (яго нельга залічваць), бопрагаласавалі толькі 43 адсоткі выбаршчыкаў(зь іх 90% -- "за", але ў выніку рэальназа незалежнасьць прагаласава менш за40 адсоткаў выбаршчыкаў).
Адступіцькаталёнцам трэба было якраз тут (пасьляаб'яўленьня вынікаў), зваліўшы віну наМадрыд, які перашкодзіў галасаваньнюз ужываньнем сілы (увёў і задзейнічаўпаліцыйныя спэцвойскі). У каталёнцаўбыла б добрая пазыцыя і пэрспэктыва,разуменьне міжнароднай супольнасьці,кансалідацыя каталёнскага грамадзтва.Наступны крок (у будучыні) мог бы стацьмоцным і вырашальным.
Заместразумных паводзінаў (якія падказваласітуацыя) каталёнскія палітбюракратыстварылі авантуру з дэклярацыяй і з"мудрай" прапановай перамоў зМадрыдам, страціўшы прыхільнасьць ўЭўропе і, фактычна, амаль што спусьціліўсё ў пясок, як быццам не разумелі, штоЭўразьвяз (Мадрыд ў гэтай сітуацыі ёсьцьЭўразьвяз) па вызначэньні ня будзепадтрымліваць каталёнскую незалежнасьць,тым больш у юрыдычна сумніўным варыянце.
Складваеццаўражаньне, што Каталёнскі рух -- гэтаяшчэ нясьпелы нацыянальны рух знявысьпелай Нацыянальнай ідэяй.Палітбюракратыя з сваёй бюргерскайкар'ернай прагматыкай, якая, зыходзячыз сітуацыі, ачоліла грамадзкія імкненьніда незалежнасьці, зрабіла дрэннуюпаслугу Каталёніі і каталёнцам. Па сваёйпрыродзе палітбюракратыя ня здольнаяні да рэформ, ні, тым больш, да нацыянальнайрэвалюцыі.
Падзеіў Каталёніі маглі б дапамагчы разумнымбеларусам усьвядоміць схаваную небясьпекуправакатараў і правакацыяў у пэрыяд,калі высьпяваюць грамадзкія абставіны.Мэта правакацыяў -- ня даць гэтымабставінам сасьпець, выцягнуць сілыпераменаў раней часу, падставіць падудар. На няўдачах (добра калі на чужых)таксама вучацца. Мяркую, аднак, што іКаталёнія, і Беларусь свайго дасягнуць.
21кастрычнік 2017 г. Зянон Пазьняк