ДОБРАЯ МОВА
Мойзварот своечасовы. Шануйма нашу беларускуюмову. Гэта зварот да людзей, якія пішуць,апэляцыя да асобаў публічных. І ў сувязіз гэтым тут мае развагі.
Нашапрыгожая мова ў небясьпецы з шэрагупрычын. Найперш з прычыны антыкультурнайпалітыкі антынацыянальнага рэжымуЛукашэнкі, у выніку якой, практычна,ліквідавана беларуская школа і вышэйшаяадукацыя на беларувкай мове.
Вынікамгэтай палітыкі стала разбурэньне ірусіфікацыя этнічных асноваў нацыі.Беларуская мова амаль перасталаразьвівацца з этнічнай асновы. Жываясувязь з моўнай крыніцай амаль спынена.Русіфікацыя этнічнага грунту грамадзтва(перш за ўсё вёскі) выклікала жахлівуюдэградацыю мовы, акрэсьленую мной яшчэў 1988 годзе ("Двуязыччие и бюрократизм")як моўны сурагат "трасянка"."Трасянка" стала сродкам маўленьнясацыяльных нізоў, прыкметай неадукаванасьціі сацыяльна-культурнай адсталасьціасобы. У анталагічным сэнсе гэтасьведчаньне культурнага выміраньнянацыі ва неўсьвядомленым стане.
Наўсьвядомленым узроўні Беларуская моваіснуе ў літаратуры, абапіраецца натрадыцыі і грунтуецца на гісторыіБеларусі -- Вялікага Княства Літоўскага, падтрымліваецца культурнай элітайнацыі (якая ў большасьці, нажаль, ужоадарваная ад этнічных карэньняў жывоймовы). У цэлым беларуская мова пашыраецца зараз на больш высокім узроўні грамадзтва.На мове гавораць людзі адукаваныя,абазнаныя, сацыяльна актыўныя, якіязаймаюць пазыцыі ў грамадзтве, шмат хтозь іх зьяўляюцца публічнамі асобамі.Сваю мову яны нармуюць самы, успрымаючыпэўныя правілы, сістэмы і прыклады.Рэжымная ўлада ставіцца даіх варожа і не прымае ніякага ўдзелу ўрэгуляцыі моўнага працэсу. А каліўмешваецца, то толькі з мэтай нашкодзіць.
Утакім становішчы адказнасьць за мовукладзецца на кожную асобу, якая кажа,піша, друкуе па-беларуску. Адукаваныябеларусы шануюць сваю мову, увага дамовы не слабее і нават пашыраецца,нягледзячы на антымоўную палітыкурэжыму.
Ітым ня менш зь нядаўняга часу мы назіраемтут зьяву лексічнай эклектыкі, моўнайрэдукцыі, аналягічную той, што адбываласяз "трасянкай" ў іншых сацыяльныхузроўнях. Гэтая зьява -- неабдуманае,неабгрунтаванае, у бальшыні выпадкаўзусім непатрэбнае ўжываньне ангельскайлексікі замест беларускай і нагрувашчваньнеяе ў кантэксце роднай мовы. Як гэта нядзіўна выглядае, але на прыкладзенекаторых выданьняў у Сеціве і публічныхвыступаў адбываецца пасьлядоўная інават, здаецца, што цалкам надуманая,англа-лексічная "трасянкізацыя"беларускай мовы. Прытым настолькіагрэсіўна, што такая прэпараваная моваробіцца для беларусаў часам ўжонезразумелай з-за чужароднасьці ключавыхсловаў.
Хачаццасказаць: братове, спыніцеся! Тут вельмінебясьпечны вірусны працэс, які цяперняма каму ні рэгуляваць, ні лячыць акрамянас самых. Тут не разьвіцьцё мовы, аледэградацыя, самаразбурэньне, якое яшчэтолькі пачалося, і калі беларусы несхамянуцца, то пэрспэктывы мрочныя --жарганізацыя і моўнае гета. Здаровыяграмадзкія сілы замест спрыяньняразьвіцьцю і пашырэньню мовы будуцьтраціцца на выхад з жаргоннага гета.Страта часу ў культуры -- пражываньнеадсталасьці.
Вартапацікавіцца як радзяць з гэтай праблемайу іншых краінах, як разьвіваюць моўнуютэрміналёгію, як клапоцяцца пранацыянальную мову. Вядома, там пра мовурупіцца нацыянальная дзяржава і яеінстытуты, а ў нас мусіць дбаць самонацыянальнае грамадзтва, якое падперасьледам. Але ў гэтым якраз і мусілаб выяўляцца наша культурная воля.
Беларускаямова лексічна багатая, прыгожая пагучаньні, марфалагічна гнуткая, маевелізарны гістарычны і літаратурныпласт. У часы рэжымнай агрэсіі і хамскайпаняверкі хай жа будзе яна, наша мова,сьветлым храмам нашай душы і хорамаміснаваньня, прыстаньнем хараства,культуры, годнасьці і высокіх ідэй.Шануйма яе й беражэм.
20кастрычнік 2017 г. Зянон Пазьняк