“ПРАДКАЗАЛЬНІКІ” НА СЛУЖБЕ ПРАПАГАНДЫ

Амы апошнім часам жылі і думалі, штопасьля ліквідацыі “Незалежнагаінстытута Манаева” (у народзе – “ІнстытутМанілава”) сацыялагічная прастора ўБеларусі ачысьцілася ды стала празрыстай.Ажно не, ёсьць яшчэ порах у грантаўскіхпарахаўніцах! Пасьпяшаліся мы з высновамі,а тут і “навуковыя вынікі” падасьпелі.Бо ліквідацыя не закранула яшчэ аднудаволі вядомую ўнівэрсальную (якаказалася) кантору пад рамантычна-нефармальнымназовам “Беларуская аналітычнаямайстэрня”.

Прарабамнад майстрамі-аналітыкамі тут служыцьдаволі прыкметная асоба, даўно заўважанаяў хваткасьці, дастойнай Фігара, – ён ітут, ён і там. Раней мы публікаваліафіцыйныя паведамленьні пра плённуюпрацу тав. А. Вардамацкага (пра яговядзецца гаворка) у рэжымных структурах,дзе ягоныя здольнасьці высока цэняць.І ў той жа самы час наш сацыялагічныцырульнік пасьпявае і ў структурцы,якая па вызначэньню зьяўляеццаальтэрнатывай рэжымнаму афіцыёзу. Уяго расклад дзейнасьці, мабыць, разьбітына “цотны-няцотны дзень”. І вось, штовыдалі нядаўна майстры-аналітыкі.Цытуем:

“Засаюз з Эўразьвязам выказваюцца 14%апытаных. Вялікая колькасьць беларусаўлічаць, што наша краіна павінна быцьнезалежнай дзяржавай, але паміж саюзамз ЭЗ і РФ выбіраюць Расею.

Большасьцьбеларусаў лічаць, што наша краіна павіннабыць незалежнай дзяржавай, але, выбіраючыпаміж саюзам з Эўразьвязам і Расеяй,аддаюць перавагу Расеі. Пра гэта сьведчацьвынікі апытаньня, якія перадаў БелаПАНкіраўнік «Беларускай аналітычнаймайстэрні» Андрэй Вардамацкі.

Апытаньнеправодзілася з 28 сакавіка па 13 красавікапа ўсёй Беларусі, у ім узялі ўдзел 1063чалавекі па рэпрэзэнтатыўнай выбарцы”.

Крыніца:https://www.svaboda.org/a/28501688.html

Пытаньні,як бачым, былі пастаўлены хітранька.Не, каб спытаць: “Вы за выбар эўрапейскагашляху разьвіцьця або за тое, каб нашакраіна заставалася з Расеяй?” Усапраўднасьці пытаньні, зразумела, былі“рэдакцыйным заданьнем”. Каб ніхто нездагадаўся, што Беларусь можа быцьсапраўды нэўтральнай краінай і адначасоватрымацца падалей ад пэрманэнтна крызіснайРасеі. Што можна жыць і “без саюзаў”.А тут адна тысяча зь нечым грамадзянаўамаль пагалоўна хочуць статус-кво ўстылі “русского мира”.

Уяўляем,як цяпер пачне катацца-куляцца гэтая“сэнсацыя” па замежных СМІ. Тамашніяпісакі зноў будуць абзываць беларусаўды на поўным сур’ёзе даваць парады НАТОпадсунуць як мага больш палкоў да межаўз тымі, хто рвецца “жить и умирать заМоскву”.

Практыкапаказала, што пасьля такой вардамацкайдэпэшы бессэнсоўна апэляваць дазаходнікаў з прапановай адумацца і няверыць спрэпараванаму жульніцтву.Важна, каб беларусы (асабліва беларускаямоладзь!) ня верылі ў казачкі пра самыхсябе.

Хацякалі падумаць, то можна ўспомніць, якнешта падобнае выдавалі ў прастору напрацягу гадоў, напрыклад, грантаўскіяспэцы-унівэрсалы і ва Украіне. Усё ішлогладка да лістапада 2013 года. А потымпачалося нешта зусім не прадугледжанаеі не прадказанае кіеўскімі вардамацкіміі манілавымі.

АлесьХадасевіч