ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСЬ ПЕРАМОЖА. ПЛЯНЫ ПУЦІНА ПРАВАЛЯЦЦА

(ВыступнамітынгуўМенску3 кастрычніка 2017 г.)

Паважаныяспадарыні і спадары!

Сёньнямы сабраліся, каб падвесьці вынікі тыхтрывожных падзей, якія ўзьніклі ў сувязіз расейскімі вайсковымі вучэньнямі“Захад-2017” на тэрыторыі Беларусі. Мыбачым, што варыянт актыўнай расейскайагрэсіі прыпынены. Але няпэўнасьцьзастаецца, таму што няма дакладныхзьвестак, што ўсе расейскія войскіпакінулі тэрыторыю Беларусі. Прыспрыяньні здрадніцкага рэжыму ўладыцалкам магчыма схаваць і вайсковуютэхніку, і вайсковыя кантынгенты, інічога з космасу, як супакойваюць спэцы,ня будзе відаць. Пра тое, што часткатэхнікі і войска засталіся, сьцьвярджаюцьзамежныя афіцыйныя асобы, грунтуючысяна выведцы. Рана ці позна праўда адчыніццаі тады рэакцыя беларусаў на падман будзеадпаведнай.

Тое,што расейскія манэўрына гэты раз не разьвіліся ў агрэсіўныядзеяньні, мае прычыны. Вялікую ролюнайперш адыграла міжнародная салідарнасьцьі пазыцыя актыўнай часткі беларускагаграмадзтва з пратэстам супраць манэўраў“Захад-2017”. Калі б не было беларускайі асабліва міжнароднай актыўнасьцілюдзей, то вынік расейскіх манэўраў могбыць больш змрочным. Заўсёды трэбазмагацца і пратэставаць супрацьбеззаконьня і пагроз.

Важнатаксама тое, што Маскве не ўдалося дапачатку манэўраў распаліць канфліктвакол Паўночнай Карэі на Далекім Усходзеі ўцягнуць у канфліктныя дзеяньніАмэрыку. Гэтая палітыка Масквы ўдачыненьнях з Паўночнай Карэяйпрацягваецца. На жаль, мне здаецца, якгэта ня дзіўна, але амэрыканцы таго неразумеюць, альбо не прымаюць пад увагу.

Яктолькі крамлёўцам удасца праз правакацыіКарэі ўцягнуць Амэрыку ў канфлікт зПхэньянам, адразу адбудзецца інвазіярасейскай збройнай сілы на Беларусь.Масква спадзяецца, што авантура ёйудасца, і Маскоўшчына будзе распараджаццава Усходняй Эўропе.

Тутнам трэба разумець, што манэўры“Захад-2017” выявілі і агалілі пагрозувайсковай акупацыі Беларусі з бокуРасеі і наглядна адчынілі пляны гібрыднайвайны (гэта значыць паступовагапранікненьня ўнутр краіны і вайсковызахоп яе знутры). Адзначу этапы расейскайгібрыднай вайны ў дачыненьні да Беларусі.

  1. Прывядзеньне да вышэйшай улады ў краіне здрадніка Беларусі і стаўленіка Масквы.

  2. Ліквідацыя пры дапамозе стаўленіка дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расеяй.

  3. Стварэньне палітычнага фантому “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі.

  4. Штучная прывязка эканомікі Беларусі да расейскага рынку і энэрганосьбітаў.

  5. Ліквідацыя беларускай школы і адукацыі на беларускай мове.

  6. Ліквідацыя беларускіх нацыянальна-дзяржаўных сымвалаў і ўвядзеньне дзяржаўнасьці расейскай мовы.

  7. Падтрымка антыканстытуцыйнага дзяржаўнага перавароту ў 1996 годзе і спрыяньне ўстанаўленьню дыктатуры аўтарытарнага рэжыму.

  8. Раскол і фактычная ліквідацыя Беларускага Народнага Фронту ў 1999 годзе.

  9. Разбурэньне грамадзянскай супольнасьці.

  10. Ліквідацыя і выгнаньне палітычных лідэраў нацыі.

  11. Ліквідацыя нацыянальных беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі, радыё і тэлебачаньня.

  12. Ліквідацыя традыцыйных укладаў беларускай вёскі, этнацыд, кансэрвацыя савецкай формы сельскай гаспадаркі.

  13. Штучная забарона рэформаў эканомікі.

  14. Ураўненьне расейскага грамадзянства зь беларускім.

  15. Злучэньне дзейнасьці беларускай і расейскай спэцслужбаў.

  16. Абсадка беларускіх узброеных сіл расейскімі генэраламі і афіцэрамі.

  17. Адкрыцьцё неабмежаванага эфіру для расейскага тэлебачаньня, радыё і і прапаганды.

  18. Стварэньне сістэмы прапаганды і ўмоваў жыцьця, накіраваных на задушэньне ў беларусаў волі да супраціўленьня.

  19. Арганізацыя пэрыядычных вайсковых манэўраў на тэрыторыі Беларусі з адпрацоўкай формы акупацыі і барацьбы супраць магчымага беларускага супраціву.

Такімчынам, перад намі дэталёвая, расцягнутаяна гады сістэма гібрыднай вайны супрацьбеларусаў, паэтапная карціна аслабленьняі зьнішчэньня беларускай нацыі,падрыхтоўка яе да лёгкага і бязшумнагазахопу.

Мыбачым, наколькі гэта ўсё сур’ёзна іякая тэрміновая патрэбна зараз арганізацыяі яднаньне нацыянальных патрыятычныхсіл.

ПраРасею і пра прыроду яе крымінальнайагрэсіўнасьці трэба ведаць, што Расеяза ўвесь час свайго існаваньня ў розныхформах імпэрыі ніколі не імкнуласянармальна суіснаваць з суседзямі і зусім сьветам. Яна абавязкова будавалапляны захопу суседніх краінаў, іхныхбагацьцяў і тэрыторыі, развальвалаіхную эканоміку і гандаль, арганізоўвалатам шпіёнскую дзейнасьць, правакацыіі дывэрсіі, выкарыстоўвала антынароднуюпрапаганду і палітычныя забойствы,стварала “пятую калёну” і г.д. Гэтаявайна з усім сьветам пэрманэнтная, іўвесь сьвет успрымаецца расейцамі якварожы Расеі.

Насёньняшні дзень, пад ціскам абставінаўРасея зрабіла перадыслакацыю і знаходзіццаў стане гатоўнасьці. Як толькі будуцьствораны ўмовы для акупацыі і вайны,расейскія войскі хутка зойдуць празадкрытую мяжу на тэрыторыю Беларусі,працягваючы свой агрэсіўны наступ нанемаскоўскі сьвет.

Нам,беларусам, трэба браць прыклад з нашыхзаходніх суседзяў, рыхтаваць патрыятычныягрупы абароны Бацькаўшчыны. Беларусымусяць быць гатовымі да інвазіі з Усходуі да адпору агрэсарам. Гэта галоўнае,на чым трэба цяпер засяродзіцца беларускімпатрыётам.

Авантурныяпляны Пуціна праваляцца. Толькі будзьмагатовымі цьвёрда супрацьстаяць расейскайагрэсіі і вайне.

СлаваАйчыне!

ЖывеБеларусь!

ЗянонПАЗЬНЯК