РАЗВАГІ ПРА МЯККІ ЗНАК
У90-х гадах, збавіўшыся фармальна адсаветчыны, беларусы дыскутавалі абправапісе. Людзей абураў гвалт надправапісам беларускай мовы, які ўчынілаМасква ў 30-х і пазьней. Самаеістотнае, чаго ўвесь часўпарта трымаліся (ітрымаюцца) акупанты-русіфікатары інепрыяцелі беларушчыны,– гэта не дапусьціць напісаньня мяккага знака згоднафанэтычных асаблівасьцяў беларускаймовы (пасьля зычных с,з,ц,дз перад мяккімізычнымі, паміж падвойных зычных і г. д.паводле клясычнага беларускагаправапісу). Беларусыўжо нават неяк прывыклі да такогадзікунства, калі прадстаўнікі чужойулады на сьмерць ваююць супраць літарыў граматыцы чужой для іх мовы. Туттыповае і непрыкрытае палітычнаерусіфікатарства і фанэтычнае разбурэньнеБеларускай мовы– пытаньне нумар адзіну расейскай імпэрскай палітыцы.
Пасьлявайны пад ціскам практычных абставінаўімпэрцынават пагаджаліся на вуснае правіла,якое (абмежавана) дазваляла мяккаевымаўленьне, але адлюстраваньне тагона пісьме не дазволена па сёньняшнідзень. Тут улада русіфікатараў стаіцьнепахісна.
Яныадчуваюць, відаць, што ў гэтым выпадкувыяўляецца найпрыгажэйшая якасьцьбеларускай мовы, і ім гэта не падабаецца.
Беларускаямова дасканалая ў сваёй структуры(асабліва ў лексічным складзе) і вельміпрыгожая па гучаньні. Тут гарманічнаезлучэньне мяккасьці і звонкасьці зхарактэрнай мэлёдыкай мовы, якаясупакойвае і тонам, і рытмам.
Палітычныяабставіны склаліся так, што канчатковавырашыць пытаньне з правапісам мовыаказалася немагчыма з прычыныантыбеларускай пазыцыі ўлады і ўплывуна яе Масквы. Культурнае грамадзтваўбачыла альтэрнатыву «наркомаўцы»(правапісу, папсаванаму русіфікатарамі)у граматыцы Браніслава Тарашкевіча. Загэтую граматыку ўхапіліся з энтузіязмам.Клясычны правапіс («Тарашкевіца»)выкарыстоўваецца нефармальна шмат дзепа сёньняшні дзень і ўвесь час (якнатуральная зьява) пашыраецца ў друкаванымужытку. У малаужываным афіцыйнымвыкарыстаньні мовы працягваюць друкавацьпалепшаным наркомаўскім «папсуем»
Маяпазыцыя тут (засьведчаная ня раз), штокалі ва ўмовах антынацыянальнай уладыне дазваляюць на дзяржаўнымузроўні карыстацца адзінымўнармаванымбеларускімклясычным правапісам,то няхай людзі пакуль што(да лепшага часу) карыстаюцца нефармальнарознымі правапісамі, абы па-беларуску.Пазыцыя кульгавая, алетакія ёсьць умовы, якія інакш нявыкарыстаеш. Часпакажа, якое напісаньне лепшае інеабходнае. Пасьляпалітычных пераменаў івяртаньняда нацыянальнай дзяржаўнай палітыкі,усё вернецца ў норму.
Такяно і рухаецца. Нехта ўжывае «клясыку»,нехта піша на «наркомаўцы», часопіс«Дзеяслоў» выпрацаваў сваю нормунапісаньня, і нават асобныя пісьменьнікіўключыліся ў пошукі ўнівэрсальнагападыходу. (Я адношу сябе да такіх пішучыхлюдзей, якія не ўжываюць наркомаўскагасурагату, але і ад «клясыкі» не ўсёмэханічна бяруць, стараюцца зыходзіцьз прыроды беларускай мовы.)
Мяркую,што гэты працэс, які доўжыцца ўжо чвэрцьстагоддзя, дае натуральным чынам адказына пытаньні. Без сумніву мусяць быцьадкінутыя рэшткі наркомаўскага калецтваў правапісе. Але зразумела таксама, штоправапіс па Тарашкевічу таксамапатрабаваў беларускага падыходу іўдакладненьняў. Некаторыя неарганічныяформы слоў ня варта ажыўляць, непрыжывуцца, колькі б ні казалі энтузіясты«філёлёгія» ды «архэолёгія», «філёляг»ды «архэоляг». Тут спаланізаваны,скручаны заўзятарамі варыянт віленскайгаворкі, тыповы анахранізм. Варыянт«філалогія», «археалогія» – лепшы. Такусе беларусы (акрамя самых цьвёрдых інекрытычных прыхільнікаў граматыкіТарашкевіча) і гавораць. Не забывайма,таксама, што ў правілах бываюцьвыключэньні.
У2005 годзе ў выніку шматгадовай працыфілолагаў-энтузіястаў быў распрацаванымадэрнізаваны варыянт клясычнагаправапісу. Ён не прызнаны рэжымнайуладай, але справа зроблена. Удакладненыі сістэматызаваны клясычны правапісіснуе. Нацыязьберагаючае і моватворнаезначэньне ён набудзе толькі тады, каліпойдзе ў школы, ва ўнівэрсітэт, на радыёі тэлебачаньне, у газэты і выдавецтвы.А пакуль што застаецца яму месца частковаЎ Сеціве, часткова ў замежным друку,часткова на радыё і ў тэлебачаньні з-замяжы.
Павялікаму кошту (зноў вяртаюся да пачаткуразваг), калі ўвесьцінеабходнае ўжываньне мяккага знаку (паграматыцы Тарашкевіча) нават уцяперашні, прыняты ўжо пры рэжымеправапіс, то ён (гэтыправапіс) таксама выконваўбы неабходную і адэкватную функцыю ўмове і быў бы шырэй запатрабаваны ўграмадзтве. Беларускаямова загучэла б так, як вымагае яепрырода. Тут, аднак, ужосправа будучыні.
30верасень2017 г. ЗянонПАЗЬНЯК