РЭПЛІКА ДА ПЫТАНЬНЯ АБ МОВЕ

Япрышоў да высновы, што трэба паўтарыцьпрапанову з артыкула "Пра мову ўабставінах вынішчэньня" -- тое, дзелячаго тэкст быў надрукаваны, бо ў вынікуінфармацыйнай перашкоды шмат хто непрачытаў тэкст артыкула.

Заяўленабыло, што "паўстала задача стварыцьграмадзкую тэрміналягічную камісію(інстытут), каб запабегчы жарганізацыімовы, засьмечваньню яе амэрканізмамі,чужой паразітнай лексікай, пазьбегнуцьстраты беларускай адметнасьці." Гэтапавінен быць грамадзкі інстытутпрафэсіяналаў, навукоўцаў, пісьменьнікаў,сур'ёзных людзей. І ўсё тое магчыма.

Мушуізноў падкрэсьліць, што беларускую мовупадсцерагае вялікая небясьпекажарганізацыі і трасянковасьці мёртвымічужымі лексемамі, найперш амэрканізмамі.За адраджэньне мовы ўзяліся з добрымінамерамі сьведамыя беларусы, але ня ўсеяны ўжо гадаваліся ў этнічнай моўнайстыхіі, некаторыя не адчуваюць духумовы, яе аўтэнтычнасьці, лексічнагасмаку. Менавіта адсюль зьяўляюцца розныя"краўфандынгі”, "гаджэты" ды"цішоткі" (няма такога слова"цішотка" у беларускай мове і ніколіне было, ёсьць "майка"). Падкрэсьліваюнястомна: тут не разьвіцьцё, неўзбагачэньне, а тыповая дэгенерацыялексічнай сістэмы мовы. Мне прыходзіццавяртацца да таго, аб чым папярэджваўяшчэ ў 1988 годзе ("Двуязычие ибюрократизм"), калі ўводзіўтэрмін "трасянка" для руска-беларускаймяшанкі, гэтакага "піджын" уасяроддзі савецкіх нізоў. Да якойпачварнасьці можа дэградаваць мова --"трасянка" вымоўна ілюструе. Цяпер"трасянковасьць" пагражае мове нановым узроўні.

Адносіццада гэтай пагрозы трэба сур'ёзна. Тут непавінна быць безадказнасьці і лёгкадумства.Ніколі ня позна вучыцца, тым больш, штонаша навука напрацавала столькі слоўнікаўі апісаньняў мовы, а літаратура нарадзіласапраўдных геніяў складу і слова.

Нятрэба забывацца, што мова -- належыць нятолькі нам, яна ня толькі нашая спадчына.Гэта тое, што мы пазычылі ў нашых дзяцей.Мы мусім думаць, што мы ім аддадзім? Моваздабытак будучыні.

Добрабыло б, каб за справу арганізацыіГрамадзкай Тэрміналагічнай камісііўзяліся б найперш навукоўцы ды сталыяпісьменьнікі. Там павінны быць таксамааўтэнтычныя носьбіты мовы і разумныялюдзі. Трэба брацца. Яшчэ ня позна.

25верасьня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК