У ГОРАДНІ ПАЧАЛІ ЗБОР СРОДКАЎ НА “ГАРАДЗЕНСКІ КРЫЖ” У КУРАПАТАХ

Крыжад Горадні ў Курапатах мае нагадвацьпра ахвяры гарадзенцаў падчас сталінскіхрэпрэсій.

Ініцыятарамзбору сродкаў на крыж у Курапатах адГорадні выступіў Алесь Чахольскі,старшыня камісіі сойму КХП БНФ у праблемахКурапатаў і Чарнобылю.

СвабодзеЧахольскі сказаў, што новы праектустаноўкі крыжоў у Курапатах ад усіхбеларускіх гарадоў і мястэчак распачаўсядва гады таму з ініцыятывы берасьцейцаў.

—Зараз у Курапатах ужо стаяць крыжы адБерасьця і Століна ахвярам Курапатаў.На жаль, у нас дагэтуль закрытыя архівы,і мы дакладна ня ведаем імёны людзей,якія ляжаць у Курапатах, але добраразумеем, што ад сталінскіх рэпрэсійпацярпеў кожны беларускі горад, кожнаемястэчка і кожная вёска. І наша ініцыятывазаключаецца ў тым, каб тут у Курапатахзьявіліся крыжы, якія б ушанавалі памяцьусіх беларусаў, пацярпелых ад сталінскіхрэпрэсій.

ПаводлеЧахольскага, збор сродкаў на крыжы ўКурапатах вядзецца і ў іншых гарадах імястэчках Беларусі. У мэмарыяле задуманыцэлы пляц крыжоў ад гарадоў і мястэчакБеларусі. Гарадзенцы маюць сабраць накрыж каля 300 рублёў і паставіць яго ўКурапатах да канца 2017 году.

Крыніца:https://www.svaboda.org/a/28728394.html