ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ Ў МЕНСКУ

8верасьня на заклік Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ беларускія патрыётысабраліся на пляцоўцы ў Кіеўскім скверысталіцы, каб адзначыць Дзень Беларускайвайсковай славы. Гучэлі ваярскія спевы,над грамадой узьняліся нацыянальныяБел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Нягледзячына халоднае надвор’е людзі прынесьліз сабой сьвяточны настрой, віншаваліадзін аднаго, панавала сяброўскаяатмасфэра.

Мітынгадкрыў сп. Сяргей Папкоў, намесьнікстарышыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Ён павіншаваў прысутных з вялікімсьвятам нацыянальнай перамогі надмаскоўска-ардынскім нашэсьцем. Грамадазаслухала зварот сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Партыі і Фронту – “ДзеньБеларускай вайсковай славы. 503-я гадавінаПерамогі пад Воршай”. Потым выступіліпатрыёты з розных рэгіёнаў нашай краіны.Яны казалі пра неўміручы подзьвіг нашыхпродкаў, якія ў пераможным змаганьнісупраць маскоўскай агрэсіі перамагліі выратавалі ад паняволеньня ня толькінашу краіну, але ўсю эўрапейскуюхрысьціянскую цывілізацыю. І само гэтаезмаганьне было барацьбой паміж двумасьветамі – беларускай эўрапейскайкультурнай цывілізацыяй і маскоўскайдэспатычнай ардынскай стыхіяй.

Наступныяпакаленьні беларусаў натхнялісягістарычнай памяцьцю пра перамогуБеларускай арміі, беларускага духу іінтэлекту, бо менавіта дзякуючы гэтамунаш народ перамагаў больш шматлікагаворага, які ваяваў ды і жыў толькі сілай,толькі безаблічнай масай. Сёньня да наспрышоў той жа вораг, зноў з Усходу цёмныямасы чужога войска запаўняюць Беларусь.Мы разумеем, што Масква хоча ўцягнуцьБеларусь у сваю, абсалютна чужую намвайну супраць заходніх краін, супрацьНАТО, супраць нашых суседзяў, зь якіміў нас мірныя і добрасуседскія адносіны.Мы папярэджваем агрэсара, што калі ёння выведзе свае войскі і тэхніку пасьлязавяршэньня вучэньняў, то наш народ,нашыя вайскоўцы будуць разгортваць рухзбройнага супраціву. Гэта ёсьць нашымправам і абавязкам у адпаведнасьці зКанстытуцыяй Беларусі. Наша змаганьне– гэта змаганьне за незалежнасьць, заволю, за сваю культуру, за будучыню імір.

Былазачытана Прысяга беларускіх вайскоўцаўі патрыётаў «Пабрацімаў» і прынятапрысяга на вернасьць Беларусі. Грамадавітала выступы гуканьнем “ЖывеБеларусь!”, “Слава Айчыне!”

Мітынгпрыняў рэзалюцыю “Спыніць расейскіявучэньні ў Беларусі”.

Напрыканцы людзі прасьпявалі нацыянальныдухоўны Гімн “Магутны Божа”.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

8верасень 2017 г.