ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ. 503-Я ГАДАВІНА ПЕРАМОГІ ПАД ВОРШАЙ

(выступна мітынгу)

Паважаныяспадарыні і спадары, паважаныя грамадзяне– патрыёты Беларусі!

ВіншуюВас з Днём Беларускай вайсковай славы.Гэта знакавы дзень нашай гісторыі. 503гады таму, 8-га верасьня 1514 года войскаВялікага Княства Літоўскага ўшчэнтразьбіла ў тры разы большае войскамаскоўскіх агрэсараў, якія ўварвалісяў Беларусь з мэтай абрабаваць і зьнішчыцьнашу краіну.

Ішто характэрна, пазьней выявілася, штоў маскоўцаў існавала таемная змова зьнемцамі і іншымі эўрапейскімі манархіямі,што ў выпадку перамогі Масквы над нашымвойскам усё Вялікае Княства і залежныяад яго прыбалтыйскія тэрыторыі будуцьпадзеленыя паміж немцамі і маскавітамі.Немцы занялі б Польшчу і ўмацаваліся бу Прыбалтыцы, а маскалі захапілі б прыіх падтрымцы нашае Вялікае Княства,вынішчылі б нашае насельніцтва іўсталявалі б тут сваё дзікае ардынскаепанаваньне.

Выбачыце, што тады было гэтак сама, якцяпер. Але тады маскоўска-нямецкія пляныбылі перакрэсьлены нашымі вялікіміпродкамі-ваярамі і слаўным гэтманамАстрожскім. Маскоўская 80-тысячнаяваенная арда была ўшчэнт разьбіта нашымутрая меншым па колькасьці вялікакняскімвойскам. Маскоўцы кінуліся на ўцёкі. Ітады пачалася наша знакамітая пагоня,гэта значыць перасьлед непрыяцеляпасьля разьбіцьця. Беларускія ваяры давечара гналі і секлі маскавітаў, а тых,што пахаваліся па лясах, дакончылівіламі беларускія сяляне.

Угэтай бітве маскавіты страцілі 40 тысячаўзабітымі (палову войска). Беларускіястраты складалі 500 рыцараў. Гэтая бітваўвайшла ў вайсковыя падручнікі ва ўсімсьвеце. Пасьля Аршанскай бітвы распаласямаскоўска-нямецкая змова, павялічыўсяўплыў Беларусі ў Інфлянтах, крымскі ханна доўгі час спыніў свае рабаўнічыянабегі на беларускія землі. Але, галоўнае,на доўгі час Масковія, абламаўшы зубыпад Воршай, зьменшыла свае агрэсіўныяапэтыты. Беларуская культура тым часаму ХVІстагоддзі перажывала залаты век сваёйгісторыі.

Упачатку 1990-х гадоў памяць пра Воршуадрадзіў Беларускі Народны Фронт ісьцьвердзіў 8 верасень як сьвяты ДзеньБеларускай вайсковай славы. У той чассавецкая намэнклятура, якая засталасяпры ўладзе, не хацела будаваць вольнуюдзяржаву і ствараць беларускае войска.І тады дэпутаты Апазыцыі БеларускагаНароднага Фронту і Беларускае згуртаваньневайскоўцаў 8 верасьня 1992 года правяліна плошчы Незалежнасьці перад будынкамВярхоўнага Савета акт вайсковай прысягіграмадзян Беларусі. Тысячы вайсковаабавязаных беларусаў прынялі такуюпрысягу. І гэта якраз паспрыяла таму,што Беларускае войска было створана.

Зтаго часу мінула роўна 25 гадоў. Сёньнямы адзначаем і гэтую дату. Яна актуальная.Нашай Бацькаўшчыне цяпер пагражаенебясьпека расейскай гібрыднай вайныі акупацыі. Цяперашняе пакаленьнебеларусаў перад фактам небясьпекі зусходу мусіла б, гэтак жа, як і іхніябацькі 25 гадоў таму, прыняць прысягу навернасьць Беларусі і зацьвердзіцьгатоўнасьць адстойваць яе незалежнасьцьі сувэрэнітэт перад кожным агрэсарам,адкуль бы ён ні зьявіўся.

Расейскіявайсковыя вучэньні на беларускайтэрыторыі незаконныя, супярэчацьканстытуцыі Беларусі і міжнароднамуправу. Расейскіх узброеных жаўнераў ірасейскай ваеннай тэхнікі ў Беларусіне павінна быць.

Дляперакідкі свайго войска і бронетэхнікіў Беларусь быццам бы на вучэньні“Захад-2017” расейцы запатрабавалі 4162чыгуначныя вагоны і платформы. Гэтазначыць, што плянуюць цішком падпрыкрыцьцём хлусьні завезьці сюды няменш як 100-тысячнае войска і потым, калібеларусы змоўчаць і ня будуць працівіцца,пакінуць яго ў Беларусі як на акупаванайтэрыторыі.

Штогэта абазначае для беларусаў? Перш заўсё гэта абазначае тое, што няма іншайальтэрнатывы, як супраціўляцца маскоўскімплянам гібрыднай агрэсіі ўсімі сродкамі,пачынаючы ад мірных грамадзянскіхпратэстаў і аж да падрыхтоўкі ўзброенайбарацьбы супраць акупантаў, калі янысвоечасова не выберуцца з нашай тэрыторыі.

Восьдзеля гатоўнасьці да супраціву агрэсііі ахвярнасьці дзеля абароны Беларусіі варта цяперашнім людзям, грамадзянамБеларусі, прыняць прысягу на вернасьцьАйчыне – Рэспубліцы Беларусь.

Гэтанаша краіна, наш дом, наша зямля. Яе непавінна таптаць чужая арда. Ня будземасковец пляваць нам у твар. Гістарычнаадмераны час гэтай арды ўжо канчаецца.І калі яна, гэтак жа, як на Украіну, палезена нашу зямлю, то тут, у Беларусі, яназнойдзе сваю магілу.

УБеларусі ўжо існуюць патрыёты “Пабрацімы”,гатовыя змагацца за Радзіму. Сёньня мызачытаем іхнюю прысягу нашай Айчыне.

Хаймоцны дух продкаў і мужны чын Воршыпаселіцца і запануе ў нашых сэрцах. Прэчз расейскім войскам! Прэч з расейскайагрэсіяй! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!


8верасень 2017 г. ЗянонПазьняк