РАСКРЫТЫ МАСКОЎСКІ ПЛЯН ВАЙСКОВЫХ МАНЕЎРАЎ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ
Іўсё ж такі сакрэтнае стала вядомым. Восьфакт антыбеларускага пляну гібрыднайвайны. Расейскі генэрал, які засланы ўбеларускае войска, прагаварыўся праплян ваенных вучэньняў “Захад-2017”.Аказваецца, расейскія войскі будуцьзмагацца з умоўнай краінай “Вейшнорыя”,якая зьяўляецца паўночна-заходняйчасткай Беларусі. Маўляў, гэтая краінаад Горадні да Полацка ёсьць варожаяРасеі і нападзе на цэнтральную Беларусь,дык Расея разам з рэштай “саюзнага“беларускага войска сустрэне яе агнёмі зьнішчыць.
Такога(каб пад вайсковыя вучэньні дзялілікраіну на варожыя часткі) не было, наколькі вядома, нідзе ў сьвеце і ні ў якіхвайсковых вучэньнях. Такога ня робіцца.Расеяц-генэрал у беларускім войску здаўрасейскую таямніцу.
Маскоўскіплян ёсьць акупацыйны і тыпова расейскі.Мэтода характэрная для расейскіхагрэсараў. Прыдумваюць нейкі быццам бы“эканамічны”, “сацыяльны”, “нацыянальны”,“тэрытарыяльны” альбо “рэлігійны”падзел у краіне, якую зьбіраюццаакупаваць, і пачынаюць раскручваць упрапагандзе гэты прыдуманы падзел,убіваць яго ў сьведамасьць людзей ісуседзяў. Потым пачынаюць выкарыстоўвацьгэтую сваю прапаганду дзеля ўводу ўкраіну акупацыйнага войска, дзеляагрэсіі. Мы такое бачылі заўсёды і ўсюды,дзе расейскі спрут захопліваў чужыятэрыторыі.
Нашто разьлічвалі лубянска-крамлёўскіягаловы, робячы заплянаваную ўцечкуінфармацыі пра “Захад-2017”? Мяркую, шторазьлічвалі на стандартную рэакцыю,падрыхтаваную агентурай: людзі пачнуцьабурацца і спрачацца на роўным месцы.Агентура ў гэты час пастараецца падзяліцьі сутыкунуць думкі беларусаў, напрыклад,па веравызнньні (бо ў паўночна-заходняйБеларусі, выдзеленай гульцамі-акупантамі,жывуць найбольш беларусы каталіцкагаверавызнаньня). І пачнецца раскручваньнеў прапагандзе таго, чаго не існуе ўрэальнасьці, але патрэбна акупантамдля стварэньня бачнасьці канфлікту.
Прадвесьнікамтакой ілюзорнай фантазіі было нечаканаеі цалкам неразумнае выказваньненобэлеўскага лаўрэата СьвятланыАлексіевіч, якая сказала, што ў Беларусі,у выпадку вайны, католікі пачнуцьзабіваць праваслаўных (што, заўважу,для беларусаў, як кажуць расейцы, “умуне постижимо”). Тым ня менш злоснаеглупства прагучэла. І вось цяпер мыбачым яго прычыну.
(Мушуўдакладніць. Я не лічу, што Алексіевічуцягнута ў гэтую брудную справу. Тут,відаць, тыповая сытуацыя прапаганднагаўплыву. Публічным людзям ніколі ня трэбапаўтараць сэнтэнцыі выпадковагаасяроддзя.)
Далейпачалося, на мой погляд, нешта цалкамне зразумелае для Масквы. Беларусы сталірагатаць, жартаваць і высьмейвацьмаскоўскія пляны ды гуляць у агрэсіўную“Вейшнорыю”, якая, маўляў, верне ўсеземлі ад Беластока да Вязьмы і ўсталюеВялікую Беларусь.
Вэрхаладбываецца, у асноўным, у Фэйсбуку, і,як мне здаецца, узьнік стыхійна. Мне,чалавеку, які любіць пагаварыць зьлюдзьмі, які аб’ехаў усю Беларусь, тоежаданьне беларуса пасьмяяцца з чужойдурноты добра вядомае.
Цяперашняяхітрая акупацыя, якую задумалі падвыглядам вайсковых вучэньняў “Захад-2017”,і ўсе крамлёўскія пляны скончацца,відаць, для Масквы маркотна, бо беларуспачаў сьмяяцца. Хто сьмяецца – той небаіцца. І знойдзе захопнік-маскаль уБеларусі сабе магілу. Але жарты ўсё жтрэба адкінуць. Ня той выпадак
Тутпавінна быць адэкватная і грамадзянскаярэакцыя на падзеі. Справа йдзе пра лёскраіны. Адказнасьць за гэта ляжыць наўсіх, але найперш на паважаных і разумныхлюдзях. Калі падыйсьці да падзей канкрэтнаі сур’ёзна, то трэба разумець, штовэрхал, жарты і ёрніцтва, якія пачалісявакол варожых плянаў акупацыі і прыдуманайВейшнорыі, ня могуць працягвацца доўга(нават калі крыўляньне падхопіць агентураМасквы). Нельга ператвараць небясьпекуў скамарошаства і балаган. Першаяэмацыйная рэакцыя і высьмейваньнепраціўніка павінна саступіць месцасур’ёзным ацэнкам і непрыняцьцем подлыхплянаў расейска-лубянскай ваеншчыны.Масква ніколі не жартуе, жартаў неразумее і сьлязам ня верыць. Яна пачынаеўспрымаць рэчаіснасьць толькі тады,калі дастане калом па хобаце ці рыдлёўкайпа галаве.
Маскваадкрыла свае крымінальныя пляны абразьяднаньні беларускага грамадзтва,і гэта беларусам важна ведаць – з кімяны маюць справу. Паўтаруся, трэбаспыняць камічны балаган пра Вейшнорыюі вакол варожых прыдумак аб падзелахкраіны, бо ўсяму ёсьць мяжа, і падзеіадбываюцца сур’ёзныя.
Няможа быць чужое войска на нашай зямлі.Яно ўжо сюды зайшло. Парушаныя суверэнітэт,Канстытуцыя і законы Беларусі. Мусіцьпачацца адпор і абарона краіны. Надгэтым трэба задумацца ўсім беларусамі хутка рыхтавацца да барацьбы.
4верасьня 2017 г. ЗянонПАЗЬНЯК