ПАТРЭБНЫЯ ГРАМАДЗЯНСКІЯ ДЗЕЯНЬНІ Ў СУВЯЗІ З ІНВАЗІЯЙ РАСЕЙСКАГА ВОЙСКА Ў БЕЛАРУСЬ!
Паважаныябеларусы, патрыёты, грамадзяне РэспублікіБеларусь. Падзеі, якія адбываюцца цяперу нашай краіне, сьведчаць, што падвыглядам вайсковых вучэньняў “Захад-2017”пачынаецца гібрыдная акупацыя БеларусіМасквой.
Усувязі з гэтым, зыходзячы з духу Асамблеіпатрыятычных дэмакратычных сілаў, якаяадбылася 26 жніўня ў Менску, зьвяртаюсяда ўсіх грамадзянаў краіны, перад якімістаіць задача ажыцьцяўляць свойграмадзянскі абавязак – супраціўляццаінвазіі.
Просьбапрысылаць на электронную пошту АргкамітэтуАсамблеі (akupacyja17@gmail.com ) наступную інфармацыю:
1.Аб графіках руху і колькасьйці цягнікоў,якія вязуць расейскую салдатню ібронетэхніку ў Беларусь. Мусяць быцьпадлічаны колькасьць вагонаў, платформаўі бронетэхнікі на іх.
2.Прысылаць зьвесткі зьбеларускіх вайсковых аэрадромаў істратэгічных дарог аб прысутнасьцірасейскай авіяцыі і расейскіх жаўнераў.
3.Прысылаць зьвесткі аб тым, дзе дыслакуюццарасейскія жаўнеры і расейскія ваенныячасткі. Назвы вайсковых частак.
4.Прысылаць зьвесткі аб прысутнасьцірасейскіх жаўнераў і афіцэраў у грамадзкіхмесцах (на вуліцах, у крамах, рэстаранах,вакзалах ды транспарце). Задаваць імпытаньні, хто яны, адкуль, навоштапрыехалі, чаму ходзяць са зброяй (гэтазабаронена)і т. п. Паведамляць пра іхукамэндатуру, пракуратуру і міліцыю.
5.Прысылаць зьвесткі аб месцазнаходжаньні(пражываньні і начлегу) расейскіхафіцэраў і генэралаў.
6.Рабіць фатаграфіі івідэа-здымку. Зьмяшчаць відэазапісы ўСеціве альбо прысылаць на э-поАК Асамблеі. Пры адсутнасьці фота івідэа рабіць апісаньні з датай і прывязкайда мясцовасьці.
7.Прысылаць усю магчымую інфармацыю абрасейскіх жаўнерах і афіцэрах (імя,прозьвішча, адкуль родам і т. п.), абколькасьці жаўнераў і афіцэраў, абхарактары ўзбраеньняў, аб наяўнасьцібоекамплектаў і т. п.
8.Прысылаць інфармацыю аб кантактах нашыхграмадзян з ваеннымі прышэльцамі, абацэнцы паводзінаў і характары гэтыхкантактаў.
4верасьня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК