У МЕНСКУ ПРАЙШЛА КАНФЭРЭНЦЫЯ (АСАМБЛЕЯ) ПАТРЫЯТЫЧНЫХ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ БЕЛАРУСІ
УдзельнікіКанфэрэнцыі заслухалі даклад сп. ЗянонаПазьняка, Старшыні КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне” – “Барацьба з агрэсарам– катэгарычны імпэратыў незалежнасьці,волі і свабоды”. З дакладамі выступілінамесьнік старшыні КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне” дэпутат Незалежнасьцісп. Сяргей Папкоў, вядомы рабочы лідэр,сябра Сойму Партыі і Фронту сп. СяргейАнтончык (дэпутат Незалежнасьці),сакратары Управы Партыі і Фронту сп.Алесь Чахольскі і сп. Валеры Буйвал,сябры Сойму Партыі і Фронту сп-ня ГалінаДзягілева і сп. Ігар Лобан, зьмястоўныдаклад зрабіў хрысьціянска-дэмакратычнылідэр сп. Павал Севярынец, з аб’яднаўчайтэмай выступіў сп. Ільля Дабратвор,выступілі былы кіраўнік КалварыйскайРады БНФ (пачатак 90-х гадоў м.ст.) сп.Кобрусеў, сп-ня Алена Талстая (арганізацыя“Разам”). Удзельнікі Канфэрэнцыізадавалі пытаньні, абмяркоўвалі пачутае,рабілі прапановы.
Выступоўцыі ўдзельнікі ўспаміналі гады змаганьня,гаварылі пра свой асабісты шлях дабеларушчыны і Народнага Фронту, прыгадваліхвалюючыя і радасныя моманты барацьбыза Незалежнасьць і перамогі. Панаваўаптымістычны настрой. Але кожны звыступоўцаў казаў пра неабходнасьцьабараніць Бацькаўшчыну, мір на нашайзямлі ад расейскай інвазіі і акупацыі.Удзельнікі гаварылі пра трывогу, штоахапіла душы мільёнаў беларусаў, якіябачаць масы чужога войска і тэхнікі,што запаўняюць нашу зямлю. Ні ў кагоняма ілюзій наконт намераў Масквы ўадносінах да Беларусі і іншых краіннашага рэгіёну. Каб супрацьстаяцьімпэрскай агрэсіі, патрэбна кансалідацыябеларускага грамадзтва на асновенацыянальнай салідарнасьці, роднаймовы, традыцыі і нашай Дзяржавы (якаяне зьяўляецца маёмасьцю марыянэткавагарэжыму).
Увыніку дыскусій былі прыняты Заява-зваротКанфэрэнцыі (Асамблеі) патрыятычныхдэмакратычных сілаў Рэспублікі Беларусь,Зварот да Прэзыдэнта і Дзяржаўнагасакратара ЗША і Старшыні Эўрапейскайкамісіі Эўразьвязу, а таксама ухвалада адзінства – дзеля абароны Бацькаўшчыны!
Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ
26жніўня 2017 г.