БАРАЦЬБА З АГРЭСАРАМ — КАТЭГАРЫЧНЫ ІМПЭРАТЫЎ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ, ВОЛІ І СВАБОДЫ

(Выступна Канфэрэнцыі(Асамблеі)патрыятычных дэмакратычных сілаўБеларусі)

Паважаныяспадарыні і спадары, паважаныя дэлегатыКанфэрэнцыі патрыятычных дэмакратычныхсілаў Беларусі.

ВіншуюВас з 26-й гадавінайНезалежнасьці Рэспублікі Беларусь!25-Жнівень – гэта найвялікшаесьвята нашай найноўшай гісторыі. Беларусына справе адрадзілі сваю незалежнуюдзяржаву. Незалежная дзяржава фармуенезалежніцкую пазыцыю новага пакаленьня.Гэта рэальнасьць.

Наступныэтап -- стварэньне вольнай дэмакратычнайБеларускай нацыянальнай улады. Гэтыпрацэс пачаўся, але быў прыпынены ў 1994годзе. Каб яго аднавіць, неабходназбавіцца ад антынароднай палітыкіўнутранай акупацыі і моцна сцьвердзіцьБеларускую Нацыянальную ідэю, якаяабапіраецца на Беларускую мову, народнуюсвабоду, вольную краіну, традыцыі нацыіі дэмакратыі.

Практыкапаказала, што гэта нялёгкі працэс першза ўсё таму, што за антынародным рэжымаму Беларусі стаіць маскоўскі імпэрыалізм,які праводзіць пэрманэнтную палітыкупадпарадкаваньня і захопу чужыхтэрыторыяў.

Імпэрскаяпалітыка Расеі праводзіцца незалежнаад таго, хто там ва ўладзе і якую рыторыкудэкляруе ўлада ў Маскве. Гісторыяпаказала, што рускі камунізм, якіправодзіў генацыд і русіфікацыюнасельніцтва Беларусі, быў рэальнатолькіі формай рускага імпэрыялізму ісам па сабе, як ідэалёгія, нічога істотнагапа сутнасьці для рускай улады ня значыў,акрамя прылады для ўмацаваньня імпэрыі,русіфікацыі і ілюзорнай ідэіпадпарадкаваньня ўсяго сьвету Маскве.

Гэтаяпалітыка Расеі ня зьменіцца ніколі, ніпры якой уладзе і ні пры якой формеідэалёгіі, пакуль Расея будзе існавацьяк імпэрыя. Расея -- гэта праблемачалавецтва, генэзіс якой бярэ пачатакз ХІІІ стагоддзя, з гісторыі сусьветнайМангольскай дзяржавы. Сёньня расейскаяпраблема зноў набывае злавесныя формыў сувязі з імпэрскай фашызацыяй расейскагаграмадзтва і крыміналізацыяй расейскайчэкісцкай карпаратыўнайулады, якая дзеля захаваньня сябе ўзялакурс на агрэсію і вайну.

Экскурсу расейскую палітыку я мусіў тут зрабіць,каб давесьці відавочную праўду: разьвіцьцюнашай нацыянальнай супольнасьці, нашайдзяржаўнай Незалежнасьці ў любой форме(нават у форме антынароднай лукашысцкайдыктатуры) заўсёды будзе пагражацьнебясьпека, пакуль на ўсходзе застанеццаіснаваць расейская агрэсіўная імпэрыя.

Стратэгічнаявыснова для гарантыі нашай нацыянальнайбудучыні і бясьпекі суседніх краінтакая: агрэсіўнай імпэрыіна ўсходзе не павінна быць. Мусіцьстацца распад імпэрыі і вызваленьненародаў. Такой павінна быць сутнасьцьусходнеэўрапейскай геапалітыкі.

Аленават калі б гэтая імпэрыя існавалавечна (а вечна яна існаваць ня будзе),заўсёды ёсьць надзейны спосаб пазьбегнуцьнебясьпекі. Гэты спосаб -- абавязковаезмаганьне і барацьба, нават калі янабудзе доўжыцца цэлае пакаленьне. Алеяна павінна быць. У дачыненьнях з Расеяйгэта ёсьць катэгарычны імпэратыў дзелясвабоды і перамогі народаў.

Гісторыяадназначна і абсалютна пацьвярджаегэтую выснову. Такім шляхам ішлі вольнаяФінляндыя, Польшча, Эстонія, Латвія,Летува, Венгрыя, Румынія, Чэхія і Славакія,Грузія і Малдова. І вось цяпер ідзеУкраіна. Яна ўжо вольная. Яна ўжосалідарная нацыя, і ніхто там не збаяўся,што за свабоду трэба плаціць крывёй, босвабода шмат значыць для вольнаганарода.

Цяперашняяагрэсія Расеі ня спыніцца, пакуль ваўладзе будзе Пуцін і гэбоўская групаўлады. Вайсковыя вучэньні расейскагавойска "Захад-2017" на тэрыторыіБеларусі трэба разглядаць як грубаепарушэньне суверэнітэту Беларусі іпачатак гібрыднай акупацыі нашай краіны.Маштаб падрыхтоўкі расейскіх узброеныхсілаў да гэтых вучэньняў несувымерныі неадпаведны заяўленым мэтам, а менавіта:удзелу ў вучэньнях трох тысячаў расейскіхжаўнераў. У той жа час адбываеццаперакідка велізарных вайсковых сіл дамяжы з Беларусяй і Украінай, ствараюццатам новыя гарнізоны і штурмавыя дывізііваенна-паветраных сіл, заяўлена пра4162 чыгуначныя вагоны для перавозкіраейскага войска і бронетэхнікі ўБеларусь. Усё гэта сьведчыць пра вялікіямаштабы манэўраў, пра сотні тысячаўрасейскіх салдат і мноства цяжкай зброі.Прымаюцца захады з боку Пуціна аб увозерасейскай супрацьпаветранай ракетнайабароны ў Беларусь. Ваенная падрыхтоўкаРасеі сьведчыць пра іншы маштаб вучэньняўі пра іншыя задумы. Ціхая акупацыяБеларусі ўжо пачалася.

Усваіх дзеяньнях Расея кіруецца толькіпалітычнымі матывамі -- дамоўленасьцюзь нелегітымным правіцелям Беларусіаб стварэньні так званай беларуска-расейскай"саюзнай дзяржавы". Гэта дамоўленасьцьантыпраўная і антыканстытуцыйная.Фантом "саюзнай дзяржавы" непрызнаны нікім у сьвеце. Такая дзяржаване існуе ў рэальнасьці. Масква карыстаеццагэтым фантомам для прасоўваньня сваёйваеннай экспансіі ў Беларусь.

Згледзішча беларускага і міжнароднагаправа, усе ранейшыя расейскія вайсковыявучэньні на тэрыторыі Беларусі былігрубым парушэньнем суверэнітэту нашайкраіны. Яны, аднак, ня мелірэзкіх геапалітычных вынікаў. Цяперашніявучэньні "Захад-2017" сьведчаць абпланах маскоўскай ваеннай экспансііна нашу тэрыторыю і аб гібрыднай акупацыінашай краіны.

Цяпер,у юбілейныя дні нашай Незалежнасьці,мы вымушаныя зноў узьняць свой голас уабарону суверэнітэту Беларусі іБеларускай дзяржавы. Наш голас павіненбыць моцным, прапановы дакладнымі,заклікі канкрэтнымі. Мы павінны зыходзіцьз таго, што супраць агрэсіі і інвазіірасейскіх войскаў на нашу тэрыторыюмае права паўстацьбеларускае грамадзкае і збройнаесупраціўленьне. У абставінах, якіясклаліся, альтэрнатывы такомусупраціўленьню няма.

Тымчасам лічу правільным зьвярнуцца дакіраўніцтва Расеі і існуючага кіраўніцтваБеларусі з патрабаваньнем спыніцьваеннныя вучэньні "Захад-2017" івывесьці расейскія войскі і тэхніку зтэрыторыі Беларусі.

Мывымушаны канстатаваць, што ў вынікурэпрэсіўных і антыдэмакратычныхдзеяньняў правячага рэжыму Беларускіявольныя сродкі масавай інфармацыізаймаюць няпэўную пазыцыю і абмежаванысегмент у інфармацыйнай прасторы.Некаторыя СМІ вымушаны дзейнічаць замежамі краіны. Тым часам практыкапаказала, што дэзінфармацыя ў сродкахмасавай інфармацыі зьяўляецца дляПуціна важнейшай прыладай прапагандыі гібрыднай вайны.

Лічунеабходным зьвярнуць на гэта ўвагу. Уцяперашні час неабходна мабілізацыяусіх сродкаў масавай інфармацыі ваколбеларускіх інтарэсаў свабоды, незалежнасьціі суверэнітэту. Галоўны прынцып --данясеньне праўды да беларускагаграмадзтва. Вясеньнія выступы людзейсупраць рабаўнічага і зьняважлівагадэкрэта №3 засьведчылі (бадай ці ніўпершыню) выдатную працу вольныхбеларускіх журналістаў. Невыпадковарэжым абрушыўся на іх з фальшывыміпрэтэнзіямі і рэпрэсіўнымі штрафамі.Настаў час, калі праўдзівая працабеларускага журналіста робіццазапатрабаванай для грамадзтва як сродаксупраціву супраць маскоўскай хлусьніі дэзінфармацыі.

Тымчасам калі ў Эўразьвязе зачыняць Белсат(што абяцаюць зрабіць у канцы года) гэтабудзе падступны ўдар у плечы ўсёй вольнайБеларусі ў цяжкім часе, калі праўдзіваяінфармацыя найбольш патрэбная.

Будземспадявацца, аднак, што пры нашым супрацівезачыненьне Белсату не адбудзецца,расейская гібрыдная акупацыя Беларусібудзе спынена, цемра прайграе і ўся нашакраіна, уся Беларусь здолее мабілізаваццаі салідарна абараніць свой дзяржаўнысуверэнітэт, незалежнасьць, волю ісвабоду.

Віншуюўсіх са Сьвятам НезалежнасьціРэспублікі Беларусь! Слава Айчыне!

26жніўня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК