ПРЭЗЫДЭНТУ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЭРЫКІ ДОНАЛЬДУ ТРАМПУ, ДЗЯРЖАЎНАМУ САКРАТАРУ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЭРЫКІ РЭКСУ ТЫЛЕРСАНУ, СТАРШЫНІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ КАМІСІІ ЭЎРАЗЬВЯЗУ ЖАНУ-КЛОДУ ЮНКЕРУ

26Жнівень 2017 г.

Зварот

ГрамадзтваБеларусі перажывае трывожныя часы ўсувязі з запланаванымі вайсковымівучэньнямі расейскіх узброеных сілаў"Захад-2017" на тэрыторыі Беларусі.Наш аналіз становішча паказвае, што збоку Масквы рыхтуюцца дзеяньні, якіямогуць пагражаць суверэнітэту Беларусіі суседніх краінаў Эўразьвязу.

Агрэсіўнаяпалітыка Пуціна супраць Украіны і іншыхсуседзяў Расеі суправаджаецца маштабнайінфармацыйнай вайной супраць Захаду ікраінаў Усходняй Эўропы. Пуцінскайантызаходняй прапагандай праз радыё ітэлебачаньне бесперашкодна пакрытаамаль уся Беларусь.

ДыктатураЛукашэнкі спрыяе дэзінфармацыйнайпалітыцы Пуціна ў Беларусі. У краінедаўно зачыненыя вольнае беларускаерадыё і беларускае тэлебачаньне. Адзінаявольнае беларускае тэлебачаньне "Белсат"знаходзіцца ў Польшчы і надае з Варшавы.У Празе (Чэхія) знаходзіцца беларускаярэдакцыя радыёстанцыі "Свабода",вяшчаньне якой у гэтым годзе спынена ўкароткахвалевым дыяпазоне, што пакінулатысячы людзей у беларускай правінцыібез праўдзівай крыніцы інфармацыі.

Уканцы гэтага году ўрад Польшчы, зыходзячыз матэрыяльных цяжкасьцяў, плянуеспыніць сваю частку фінансаваньнябеларускага тэлебачаньня "Белсат",якое падтрымліваецца Эўразьвязам. Гэтабудзе абазначаць закрыцьцё беларускагавольнага тэлебачаньня якраз у вельмікрытычны час, калі праўдзівая інфармацыяў Беларусі патрэбная як паветра.

Беларускаевольнае тэлебачаньне Белсат" пакрываезначную частку тэрыторыі краіны. Ягоглядзіць больш 10% насельніцтва. Прытымпапулярнасьць "Белсату", нягледзячына рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі,пашыраецца.

Зьвяртаемсяасабіста да паважанага ПрэзыдэнтаЗлучаных Штараў Амэрыкі Дональда Трампа,да Дзяржаўнага Сакратара ЗША паважанагаРэкса Тылерсана, да Старшыні ЭўрапейскайКамісіі Эўразьвязу паважанага Жана-КлодаЮнкера з надзеяй на падтрымку фінансаваньнявольнага беларускага тэлебачаньня"Белсат" і на вяртаньне радыёвяшчаньнябеларускай рэдакцыі радыё "Свабода"ў кароткахвалевым дыяпазоне трансьляцыі.Падтрымайце беларусаў

Мывітаем актыўную ролю Амэрыкі ўнераспаўсюджаньні атамнай зброі. Беларусь дабраахвотна адмовілася адядзернай зброі, што было зафіксавана ўБудапэшцкім мэмарандуме 1994 года. ЗлучаныяШтаты згодна Мэмарандума засьведчылісябе гарантам суверэнітэту Беларусі,калі ўзьнікне пагроза яе незалежнасьці.Гэтая пагроза цяпер настае. Мы спадзяемся,што моцны голас Амэрыкі прагучыць ігэта зробіць уплыў на стрыманьне агрэсііі пагроз дзеля міру ва Ўсходняй Эўропе

26жніўня 2017 г., г. Менск

Прынятана Канфэрэнцыі (асамблеі)беларускіхпатрыятычных дэмакратычных сіл


АрганізацыйныКамітэт Канфэрэнцыі ......... э-по

Сакратарарганізацыйнага камітэту ............ тэл.адрас, э-по