ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.
(ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ)
25-гаЖніўня сьвяткуем Дзень НезалежнасьціРэспублікі Беларусь. 26 гадоў тамуВярхоўны Савет Беларусі пасьля доўгагаі цяжкага змаганьня, пад ціскам дэпутацкайАпазыцыі БНФ і народа на плошчы надаўДэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэцеБССР статус канстытуцыйнага закона,прыняў шэраг іншых дакумантаў абНезалежнасьці Беларусі. Гэтак жа, як іДзень Волі (25-га Сакавіка, абвяшчэньнеНезалежнасьці БНР), 25 Жнівень ёсьцьнайвялікшай датай нашай найноўшайгісторыі.
Знагоды 26-й гадавіны НезалежнасьціРэспублікі Беларусь 26-га жніўня (усуботу) адбудзецца канфэрэнцыя ў фармацеасамблеі патрыятычных сілаў краіны.Арганізатарам канфэрэнцыівыступае Кансэрватыўна-ХрысьціянскаяПартыя -- БНФ. Тэрміновая ініцыятывавыклікана пагрозай НезалежнасьціБеларусі ў сувязі з расейскімі вайсковымівучэньнямі "Захад-2017" на тэрыторыінашай краіны і неабходнасьцю абмеркавацьлёс і будучыню Радзімы.
Запрашаемпрыняць удзел прадстаўнікоў усіхбеларускіх патрыятычных грамадзкіх,палітычных, культурных арганізацыяўі ўсіх грамадзян, якім шчыміць сэрца заБацькаўшчыну-Беларусь.
Канфэрэнцыя(асамблея) адбудзецца ў залі МіжнароднагаАдукацыйнага Цэнтра імя Іяганэса Раўпа адрасе: Менск, вуліца газэты "Правда",11. Пачатак у 16.00
АрганізацыйныКамітэт.