СІСТЭМА “ДРОБНЫХ ПАКАСЬЦЯЎ” У ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЕ

Украінцыпрааналізавалі дзейнасьць расейскайагентуры ва Ўкраіне і выявілі татальнаеўжываньне мэтадалогіі "дробныхпакасьцяў". Гэта гэбоўскі плод"творчасьці" расейцаў па развалеграмадзтва іншай краіны. Такое наватарствамагло нарадзіцца толькі ў "скопішчызла". Сутнасьць мэтаду -- стварэньнепраз агентуру (і агентаў уплыву) у розныхгалінах жыцьця (убыце, вытворчасьці,уладных структурах,гандлі,адміністрацыі) заведамабесталковых, дурныхінструкцый, законаў, пастаноў, ініцыятываў,патрабаваньняў і т. п., якія робяць жыцьцёлюдзей дыскамфортным, нязручным іневыносным, выклікаюць незадавальненьні,канфлікты, недавер і ўвогуле -- стансацыяльнай нэўрастэніі. У выніку --зьмяншаецца салідарнасьць людзей, даверда дзяржавы і агульнай справы; цэлыягаліны жыцьця грамадзтва пачынаюцьдэградаваць, соцыюм пачынае распадацца,зьяўляецца сістэмны збой у дачыненьняхміж людзьмі і іхнымі справамі, якіятрацяць здаровы сэнс.

Мэтодыка"дробных пакасьцяў" дае магчымасьцьвыкарыстоўваць непрафэсіяналізмупраўленцаў, схільнасьць да карупцыі,да сэрвільнасьці, кар'ерызму і ўвогуле-- эксплуатаваць чалавечую дурноту інедахопы людзей. (Дарэчы, гэта вельмітыповыя паводзіны для "скопішча зла".У хрысьціянскай сярэднявечнай традыцыітак характарызавалася бесаўшчына.)

Калімы зірнем на рэжымнае грамадзтва ўБеларусі знутры, то заўважым, што ўдачыненьнях да беларусаў цэлыя галіныдзейнасьці, напрыклад, камунальныяслужбы, індывідуальнае прадпрыймальніцтва,у цэлым увесь бізнэс, падаткавыя, мытныя,чарнобыльскія дачыненьні, сьвінагадоўля,будаўніцтва, інвэстыцыі, вышэйшаяадукацыя і г. д. -- усё гэта ўзначнай частцы існуе ў сфэрыдыверсійнай палітыкі "дробныхпакасьцяў" і ўвесь час яно зьмяняецца,пашыраецца, награможджваецца абсурдам.

Зшмат якіх сфэраў людзі проста ўцякаюць,куды вочы глядзяць -- за мяжу, ва Украіну,у Расею, у бутэльку і г. д., -- а сістэмапрагрэсіруе міазмамі надалей. Тут вамі сьвіная чума, і дэкрэт №3, і гаспадаркаў Чарнобыльскай зоне, і экспрапрыяцыяў людзей права на карыстаньне лесам, нарэчку, на ваду і таму падобнаякарэізацыя жыцьця.

Шматхто сьпісвае такую "палітыку" намазаічнасьць псіхікі правіцеля, наэпілепсію ды паранойю. Аднак правільныдыягназ усё ж называецца інакш --"сістэмная палітыка вынішчэньнябеларускай нацыі". Гэты дыягназ ёсьцьдакладны, нават калі прыняць як дадзенасьцьусе папярэднія медыцынскія дыягназы.У народзе пра такі выпадак кажуць так:"Дурны-дурны, а скваркі любіць".

Івось самы апошні "бум" мазаічнай(нібы та) палітыкі "дробных пакасьцяў",які ўзьнікае пастаянна ўжо 23 гады кожныгод, пачынаючы з 1994-га. Гэты "бум"называецца "рэформа беларускайшколы". Пачаўся ён у 1994 годзе спаленьнембеларускіх падручнікаў для школ ідоўжыцца па сёньняшні дзень. Беларускіяшколы зачыняліся кожны год. Засталосяўжо толькі 13 адсоткаў умоўна беларускіхшкол. Добрыя настаўнікі альбо разьбегліся,альбо здаліся на волю лёсу, бо школа --гэта дзяржаўная сістэма, якой кіруюцьантынародныя чыноўнікі. Настаўнікуняма куды падзецца, як толькі здацца ўшкольнае рабства і даць сябе выкарыстоўвацьна фальшывых псэўдавыбарахяк панэльных істот. Тут поўная сацыяльнаядэградацыя (ды і маральная)і паніжэньне настаўнікаў.

Усётое сталася не само сабой, але ў вынікупрадуманай сістэмнай дзейнасьці "дробныхпакасьцяў" і генэральнай палітыкізьнішчэньня беларускай нацыі.

Нацыянальнаямова і нацыянальная дзяржава ўтрымліваежыцьцё і існаваньне нацыі. Але ствараенацыю, праграмуе яе ўзровень паўсюднаі ўсюды -- нацыянальная школа. Разбурыцьнацыянальную школу -- абазначае разбурыцьнацыю. Пытаньне толькі ў часе, бо гэтапрацэс.

Ішто цікава, важнасьць гэтайвызначальнай сфэры нацыі (кудыворагі імкнуцца біць) зразумеўмалаадукаваны, коснамоўны беларусафобны"калхазан". Але не разумеюцьнекаторыя нібыта высокаадукаваныялюдзі, вучоныя ды дзеячы, штожывуць у сябе дома наніве чужой культуры. А прычына ўантынароднай нацыянальна разбуранайшколе. Гэта там ім убілі ў галаву, штодвойчы два -- пяць і што чужое лепшае засваё.

Іцяпер гляньма на мазаіку "дробныхпакасьцяў" апошняга часу (мазаікудабіваньня беларускай школы).

Нафоне стабільнага зачыненьня беларускіхшкол астатнюю ўжо расейскую школу (аледля беларускіх дзяцей) мэтода "дробныхпакасьцяў" ліхаманіла кожны год. І,як правіла, летам, за месяц да новаганавучальнага году. Тэрмінова загадвалімяняць вучэбныя праграмы, падручнікі,пераходзіць на 10-бальную сістэму ацэнак,пераводзіць 10-годку на 12-годку, потымраптам -- 12-годку на 11-годку, далей сталідумаць, каб зноў вярнуць на 10-годку.Цяпер вось зноў настаў жнівень, івыскоквае, як чорт з табакеркі, цэлая"пуля" "дробных пакасьцяў".

Загаданатэрмінова зьмяніць падручнікі. Навошта?Якія на якія -- ніхто ня ведае. Загаданане ўспамінаць слова "Біблія" назанятках па беларускай мове і літаратуры,не ўпамінаць слова "Апазыцыя" і"Народны Фронт" у гісторыі краіны,выкінуць «Лісты з-пад шыбеніцы»Каліноўскага, не ўпамінаць парляманцкуюАпазыцыю БНФ ў Вярхоўным Савеце, выключыцьтэму «Беларускі нацыянальны рух», неўпамінаць шляхецкія паўстаньні іАгінскага. Загадана ўвесьці паболейкітайскай мовы ў вучэбныя праграмы. Аза кошт чаго? Ніхто ня ведае.

Вердыкт:зьмяніць пачатак заняткаў у школе.Дыскусія, бо ніхто ня ведае, калі пачынаць:у 9 гадзін, у 8 трыццаць ці пакінуцьпа-ранейшаму -- у 8.00. Тут жа яшчэ адзінвердыкт зьверху -- увесьці школьнуюформу для вучняў ("усе павінны быцьаднолькавымі" -- цытата) і форменныстыль адзеньня для настаўнікаў. І,нарэшце, на пакрыцьцё, -- яшчэ адзінсупэртэрміновы пакасны вердыкт --вярнуцца да пяцібальнай ацэначнайсістэмы. Навошта? А вось вярнуцца -- іўсё. Дыскусія, спрэчкі, нэрвы. 10 ці 5 балаў-- вось дзе пытаньне.

Восьгэта, спадарства, усё тое, што было кожныгод і паўтараецца зноў у гэтым жніўні-- гэта і ёсьць класіка подлай тэхналёгіі"дробных пакасьцяў" па разваленацыянальнай школы і дызарыентацыіграмадзтва. Мазаічнасьць псіхікі тутні пры чым. Усё робіцца з году ў годмэтанакіравана, прадумана і шматвектарна.

Уявімперавод пачатку заняткаў з 8 гадзін на9.00. Тым часам пачатак працыбацькоў застаецца -- звасьмі гадзін. Колькі праблемаўнепатрэбных, бесталковых, невырашальныхузьнікае адразу ў людзей. Грамадзтвавымушана цяпер усё гэта абмяркоўвацьяк найважнейшую справу: восем гадзінці дзевяць гадзін, 5 балаў ці 10 балаў, уформе ці ня ў форме... А як, а што? А куды?і т. п.

Тымчасам рэжымнаедраньства, што ўсё гэтапрыдумвае, пацірае ручкі. І школу валяць,і гібрыдную акупацыю краіны ціхенькаправодзяць -- нібы та вучэньні "Захад-2017"рыхтуюць. А беларусы (якія ўжо ў мяшку,засталося толькі завязаць) хай сабе,маўляў, спрачаюцца: з васьмі ці з дзевяці,10 ці 5. Расейскія танкі ўжопрыехалі.

Прыёмаміадцягненьня ўвагі людзей ад подлыхсваіх спраў Масква карыстаецца ўвесьчас. Толькі беларусы, на жаль, нічаму нявучацца, бо мазахічналюбяць "нашава харошава прызідзента",які даўно ніякі не прэзыдэнт, а ўзурпатарулады, здраднік, што здаеБеларусь на корані, нацыю здушыў, зганьбіўі абхамеў усё, што магчыма.

Надтацяжкі мы перажываем час, час цемры. Інадта шмат яшчэ трэба прыкласьці сіл,каб збавіцца ад цёмнай навалы, што стаіцьужо на парозе. Але збавімся.

20жніўня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК